Томаш Жук-Рыбіцкі
Томаш Жук-Рыбіцкі | |
12 верасьня 1893 (131 год) | |
Месца нараджэньня |
---|
То́маш Мар’я́н Жук-Рыбі́цкі (па-польску: Tomasz Marian Żuk-Rybicki; 12 верасьня 1893, Львоў, Аўстра-Вугоршчына — 27 верасьня 1944, Афляг VI B(de), Трэці райх) — польскі вайсковы юрыст, падпалкоўнік аўдытар польскага войска за часам Другое Рэчы Паспалітай, начальнік IX вайсковага акруговага суду ў Берасьці-над-Бугам (1937—1939).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэўны час быў у штаце Дэпартамэнту справядлівасьці(pl) Міністэрства вайсковых справаў(pl)[1].
У 1937 атрымаў прызначэньне ў Берасьце-над-Бугам. Па нападзе нацыстаў у верасьні 1939 року ўдзельнічаў у абарончых баёх у крэпасьці. Загінуў у афіцэрскім(de) лягеры для ваеннапалонных(en) Афляг VI B ля Дэсэлю(de) (цяпер у складзе Варбургу(de)) ад авіябомбы хаўрусьнікаў.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падчас працаў па ўладкаваньні каналізацыі ў Берасьцейскай крэпасьці заўважыў мноства выкапаных фрагмэнтаў старажытных рэчаў і чалавечых рэшткаў. У 1939 заняўся археалягічнымі раскопкамі, падчас якіх выявіў сярэднявечную дарогу, валунную кладку, драўляныя канструкцыі й іншыя сярэднявечныя артэфакты. Справаздачу пра вынікі раскопак працягваў пісаць і ў нямецкім палоне[2].
За савецкім часам на аснове ягоных працаў зьявіўся Археалягічны музэй «Бярэсьце»[3].
Копія рукапісу Жук-Рыбіцкага пра археалягічныя раскопкі ў Берасьцейскай крэпасьці знаходзіцца ў Берасьцейскай абласной бібліятэцы. Гісторык Сяргей Піваварчык(be) апісаў ягоныя працы па-беларуску і польску[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Waldemar Rezmer. Operacyjna służba sztabów Wojska Polskiego w 1939 roku. Organizacja. Zasady funkcjonowania. Przygotowanie do wojny. — wyd. II. — Warszawa: Wydawnictwo Tetragon Sp. z o.o., 2010. — С. 209. — ISBN 978-83-930318-1-8. У кнізе памылкова пададзены як Żuk-Rybacki (Жук-Рыбацкі).
- ^ а б starcom68. (27 верасьня 2013) Что же на самом деле явили жителям Бреста раскопки Берестейского замка? (рас.) LiveJournal Праверана 29 верасьня 2013 г.
- ^ Иван. (14 лістапада 2012) Twierdza brzeska (рас.) fortification.ru — Русский фортификационный сайт Праверана 29 верасьня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Брестская крепость. Война и мир / А.М. Суворов. — Брест: Полиграфика, 2010. — 256 с. — ISBN 978-985-6970-02-6