Белгарад-Днястроўскі
Белгарад-Днястроўскі лац. Biełharad-Dniastroŭski | |||||
укр. Білгород-Дністровський | |||||
Фартэцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 498 да н. э. | ||||
Былая назва: | Белгарад | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Адэская | ||||
Раён: | Белгарад-Днястроўскі | ||||
Плошча: | 31 км² | ||||
Вышыня: | 28 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2005) | |||||
колькасьць: | 51 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1645,16 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 4849 | ||||
Паштовыя індэксы: | 67700—67719 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°11′38.101″ пн. ш. 30°20′28.000″ у. д. / 46.19391694° пн. ш. 30.34111111° у. д.Каардынаты: 46°11′38.101″ пн. ш. 30°20′28.000″ у. д. / 46.19391694° пн. ш. 30.34111111° у. д. | ||||
Белгарад-Днястроўскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Белгарад-Днястроўскі (па-ўкраінску: Білгород-Дністровський) — места ў Адэскай вобласьці Ўкраіны, на Днястроўскім лімане. Адміністрацыйны цэнтар Белгарад-Днястроўскага раёну. Знаходзіцца за 18 км ад Чорнага мора, за 100 км ад Адэсы. Чыгуначная станцыя. Порт.
ЮНЭСКО занесла Белгарад у сьпіс найстарэйшых местаў Эўропы, што мелі бесьперапыннае існаваньне — побач з Рымам, Атэнамі і Ерусалімам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Век Белгараду-Днястроўскага складае каля 2500 гадоў. Места шмат разоў зьмяняла назву (Ціра, Альба, Аспракастрон, Акчакерман, Чатаця-Албэ, Манкастра, Акерман), апошняе перайменаваньне адбылося пасьля далучэньня паўднёвай Бесарабіі да СССР (1940).
У IX ст. плямёны ўлічаў і тывэрцаў стварылі тут эканамічны, палітычны і гандлёвы цэнтар — Белгарад. З XIII ст. уваходзіў у склад Галіцка-Валынскага княства. У XIV ст. яго захапілі генуэзцы і перайменавалі ў Манкастра (Маўракастра).
У выніку бітвы на Сініх Водах (1362) перайшоў да пляменьніка Альгерда князя Юрыя Карыятавіча, які вёў актыўную барацьбу супраць татарскіх уладароў.
У XV ст. вядомы пад назвай Чататаальба (Белая фартэцыя) перайшоў да Малдаўскага княства. У 1484 годзе места захапіла Турэччына, перайменаваўшы яго ў 1503 годзе ў Акерман (Белы камень). У XVI—XVIII стагодзьдзях быў сталіцай Белгарадзкай Арды. Паводле Бухарэсцкай мірнай дамовы 1812 году, якой скончылася расейска-турэцкая вайна, Акерман увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.
З 1991 году ў складзе незалежнай Украіны.
Чорны Горад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1421 годзе[1] на месцы цяперашняга прадмесьця Белгараду-Днястроўскага (на супрацьлеглым ад цэнтру места беразе Днястра) вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў умацаванае места, якое атрымала назву Чорны Горад.[2]
Фартэцыя згадваецца ў сьпісе замкаў, складзеным па яго сьмерці ў 1430 годзе.[3]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Белгарад-Днястроўскі мае шэраг цікавых турыстычных аб’ектаў:
- Акерманская фартэцыя (XV ст.)
- Армянская царква (XІV ст.)
- Баўгарская царква (1840)
- Грэцкая царква (XIII ст.)
- Падземная царква Іаана Сучаўскага (XIV—XIX ст.)
- Раскопкі старадаўняга места Ціра (V ст. да н. э.)
- Сьвята-Ўшэсьценскі сабор (1815—1820)
- Сьвята-Мікалаеўская царква (1867)
- Скіфская магіла
- Сармацкі склеп (III ст. н. э.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Віктар Цемушаў. Белгарад // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 63
- ^ Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 99
- ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Белгарад-Днястроўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў