Днястроўскі ліман
Выгляд
Днястро́ўскі ліма́н — заліў на паўночна-заходнім узьбярэжжы Чорнага мора, у які ўпадае рака Днестр. Разьмешчаны ў Адэскай вобласьці Ўкраіны.
Заліў удаецца ў сушу з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 41 км, шырыня 4—12 км, глыбіня 2,6 м. Днястроўскі ліман аддзелены ад мора вузкай пяшчанай касой Бугаз, у паўднёвай частцы якой маецца праход у мора. На касе разьмешчаны курорт Караліна-Бугаз. Плынь у лімане залежыць ад вятроў і паводак на Днястры. Узімку Днястроўскі ліман замярзае. На лімане разьмешчаныя парты Белгарад-Днястроўскі і Авідыёпаль. У самім Днястроўскам лімане таксама вылучаюць Карагольскі заліў.
Раней Днястроўскі ліман звалі Авідыёвым возерам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстычныя зьвесткі пра ліман(недаступная спасылка)
- Тапаграфічная карта паўночнай часткі лімана
- Тапаграфічная карта паўднёвай часткі лімана
Каардынаты: 46°15′7″ пн. ш. 30°21′18″ у. д. / 46.25194° пн. ш. 30.355° у. д.