Перайсьці да зьместу

Антоні Дамінік Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Дамінік Тышкевіч
лац. Antoni Daminik Tyškievič
Антоні Дамінік Тышкевіч
Антоні Дамінік Тышкевіч

Герб Ляліва
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1692
Памёр 31 студзеня 1762(1762-01-31)
Род Тышкевічы
Бацькі Эмануэль Уладзіслаў Тышкевіч[d]
Соф’я з Вянцлаўскіх[d]
Дзейнасьць тытулярны біскуп, канонік, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Тышкевіч.

Антоні Дамінік Тышкевіч (1692 — 31 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1736—1740), жамойцкі біскуп (з 1740).

Кавалер Ордэна Белага Арла (1744).

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Эмануэля Ўладзіслава і Соф’і зь Вянцлаўскіх. Меў братоў Казімера, Тэадора і Міхала Яна. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.

Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара філязофіі.

З 1725 году быў віленскім канцлерам і канонікам, а з 1739 году — кіеўскім суфраганам[1].

Па прызначэньні на Жамойцкую катэдру апекваўся сэмінарыяй у Варнях. Спрыяў падвышэньню ўзроўню адукацыі, збудаваў новы будынак сэмінарыі.

У 1750 годзе збудаваў касьцёл у Кальварыі Жамойцкай. Зладзіў пахаваньне біскупа Юрыя Тышкевіча ў крыпце касьцёла.

Спачаў у біскупскай крыпце касьцёла ў Варнях.

  1. ^ Antoni Dominik Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastycznaПраверана 19 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]