Перайсьці да зьместу

Аляксандар Грэм Бэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Грэм Бэл
Alexander Graham Bell
Род дзейнасьці вынаходнік, навуковец
Дата нараджэньня 3 сакавіка 1847(1847-03-03)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 жніўня 1922(1922-08-02)[4][2][5][…] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці цукровы дыябэт[7]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фізык, інжынэр-электрык, інжынэр, бізнэсмэн, вынаходнік, прафэсар
Навуковая сфэра лягапэдыя і тэлефонная сувязь[d][6]
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША[8], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Таварыства Фі-Бэта-Капа[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d] і Literary Society of Washington[d]
Бацька Аляксандар Мэлвіл Бэл[d][2]
Маці Eliza Bell[d]
Дзеці Elsie May Grosvenor[d][9] і Marian Fairchild[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Алякса́ндар Грэм Бэл (па-ангельску: Alexander Graham Bell, 3 сакавіка 1847, Эдынбург, Шатляндыя — 2 жніўня 1922, Бадэк, правінцыя Новая Шатляндыя, Канада) — амэрыканскі навуковец і вынаходнік.

Нарадзіўся і вырас у Эдынбургу, Шатляндыя. Ва ўзросьце 11 гадоў паступіў у Каралеўскую вышэйшую школу ў Эдынбургу. У 1865 годзе паступіў ва Унівэрсытэцкі коледж Лёндану. Зьехаў у Канаду (г. Брэнтфард, правінцыя Антарыё) ў 1870 годзе, потым у ЗША (Бостан) ў 1871 годзе. У Бостане Бэл выкладаў у навучальнай ўстанове для глухіх. Адначасова займаўся дасьледаваньнямі з шматканальным тэлеграфам. Пад час распрацоўкі адначасовай перадачы некалькіх паведамленьняў па адным тэлеграфным дроце прыйшоў да вынаходніцтва прататыпу сучаснага тэлефона. Бэл атрымаў патэнт ЗША на вынаходніцтва тэлефона ў 1876 годзе; нягледзячы на тое, што іншыя вынаходнікі, сярод якіх быў і Антоніё Мэўчы, аспрэчвалі першынство вынаходніцтва, патэнт Бэла застаўся ў сіле. У 1877 годзе разам з партнэрамі заснаваў кампанію «Бэлл тэлефон». Грамадзянін ЗША з 1882 году. У 1890-я заняўся распрацоўкай праектаў у галіне авіяцыі. Адыграў значную ролю ў існаваньні Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША. У гонар Аляксандра Грэма Бэла названая адзінка вымярэньня магутнасьці гуку бэл (гл. дэцыбэл).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Белл Александер Грейам (рас.) Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал (25 мая 2022)
  • Hochfelder, David Alexander Graham Bell (анг.). Encyclopedia Britannica. Праверана 21 верасьня 2023 г.