Аляксандар II
Аляксандар II | ||||
12-ы імпэратар усерасейскі | ||||
---|---|---|---|---|
Каранацыя | 26 жніўня 1856 | |||
Папярэднік | Мікалай I | |||
Наступнік | Аляксандар III Раманаў | |||
Кароль польскі | ||||
Папярэднік | Мікалай I | |||
Наступнік | Аляксандар III Раманаў | |||
Вялікі князь Фінляндыі | ||||
Папярэднік | Мікалай I | |||
Наступнік | Аляксандар III Раманаў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся | 29 красавіка 1818, Масква | |||
Памёр | 1 сакавіка (13 сакавіка) 1881 (62 гады), Санкт-Пецярбург | |||
Дынастыя | Раманавы | |||
Жонка |
1. Марыя Аляксандраўна 2. Кацярына Даўгарукая | |||
Бацька | Мікалай I | |||
Маці | Аляксандра Фёдараўна, жонка Мікалая I (Шарлота Пруская) | |||
Узнагароды |
| |||
Подпіс |
Аляксандар II Мікалаевіч (29 (17) красавіка 1818, Масква — 13 (1) сакавіка 1881, Санкт-Пецярбург) — расейскі імпэратар (1855—1881), цар польскі, вялікі князь фінляндзкі з роду Раманавых. 19 лютага 1861 году адмяніў прыгоннае права.
Будучы імпэратар выхоўваўся пад кіраўніцтвам генэралаў ды паэта Васіля Жукоўскага. У 1837 годзе пасьля пасьпяховай здачы іспытаў Аляксандар скончыў адукацыю. Каб на свае вочы паглядзець на становішча ў імпэрыі ён накіраваўся па 29 губэрнях ад Заходняй Сыбіры да Каўказу. Ён быў першым пераемніка трону, які наведаў Сыбір. Увесну наступнага году ён накіраваўся за мяжу, наведаў Швэцыю, Данію, Нідэрлянды, Ангельшчыну, Прусію, Сардзінію, Нэапаль ды іншыя краіны. За мяжой ён ня толькі пазнаёміўся зь іншаземнымі парадкамі, але і сустрэў сваю будучую жонку — Марыю Гесэн-Дармштацкую, зь якой абвянчаўся ўвесну 1841 году. Аляксандар II стаў імпэратарам Расейскім пасьля сьмерці свайго бацькі ў 1855 годзе. Ужо ў якасьці імпэратара Аляксандар II стаў сьведкам паражкі сваёй краіны ў Крымскай вайне, падзеньня Севастопалю. Мірныя перамовы правёў ягоны адданы чыноўнік Аляксандар Гарчакоў. Краіна была спустошаная пасьля вайны. Павялічыліся маштабы карупцыі і хабарніцтва. Аляксандар II вырашыў правесьці шырокія дзяржаўныя ды грамадзкія рэформы. Самай важнай была адмена прыгоннага права. Пасьля некалькіх год падрыхтоўкі ў 1861 годзе быў выдадзены Маніфэст, згодна якога паны больш ня мелі права ўласнасьці на сялянаў, не маглі караць іх. Самі сяляне цяпер атрымлівалі асабістую свабоду, маглі набываць зямлю ва ўласнасьць. Практычна адмена прыгоннага права расьцягнулася на гады, дзяржаве ды панам яна была карысная, бо апошнія атрымлівалі грашовую кампэнсацыю. Сяляне павінны былі выкупіць зямлю, якую дзяржава прадавала ім у крэдыт пад вялікія працэнты.
Палітыка Аляксандра II у дачыненьні да губэрняў, якія раней уваходзілі ў Рэч Паспалітую, была больш лібэральнай, чым у ягонага папярэдніка Мікалая I. 26 жніўня 1856 Аляксандар II падпісаў Маніфэст, згодна якога ўдзельніка паўстаньня дзекабрыстаў дазвалялася вярнуцца з сыбірскай ссылкі. У 1856 годзе ён адмяніў тут ваеннае становішча, а ў траўні гэтага году аб’явіў амністыю эмігрантам, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні 1830—1831 гадоў, а ў верасьні памілаваў большую частку сасланых у Сыбір. 28 сьнежня 1857 году Аляксандар II падпісаў загад пра пабудову першай чыгуначнай сеткі ў Расеі, 11 красавіка прыняты Дзяржаўны герб Расейскай імпэрыі. У 1858 годзе праведзеная паштовая рэформа, выпушчаная першая расейская паштовая парка. Зацьверджаны Дзяржаўны чорна-жоўта-белы сьцяг. У 1863 годзе ў Царстве Польскім пачалася паўстаньне, якое было жорстка задушанае ў наступным годзе. Кіраўнікі паўстаньня Рамуальд Траўгут, Р. Краеўскі, Р. Жулінскі ды іншыя былі павешаныя ў Варшаўскай цэнтралі. У 1867 годзе Аляксандар II прадаў Аляску Злучаным Штатам Амэрыкі за 7 мільёнаў тагачасных даляраў (што адпавядае прыкладна $200 млн). Галоўнай прычынай гэтага дзеяньня былі цяжкасьці ў абароне Аляскі ад Вялікай Брытаніі ды Канады. 13 сакавіка 1881 быў сьмяротна паранены ў выніку выбуху бомбы, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі. На месцы сьмяротнага раненьня пазьней быў збудаваны Сабор Уваскрашэньня Хрыстова, таксама вядомы як Спас на Крыві.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Александр II (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 402—411.
- ^ а б в г д е Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1.
- Пчелов Е. В., Чумаков В. Т. Правители России от Юрия Долгорукого до наших дней. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: «Грантъ», 1999. — 280 с ISBN 5-89135-090-4 5000 экз.
- Российская корона : князья, цари, императоры : [иллюстрированная энциклопедия / М. Анашкевич и др.]. — Москва : Ридерз Дайджест, 2009. — 319 с 41500 экз. ISBN 978-5-89355-330-7. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1818 годзе
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1881 годзе
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера
- Імпэратары Расеі
- Русіфікацыя
- Нарадзіліся ў Маскве
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Забітыя Раманавы
- Забітыя манархі
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу