Перайсьці да зьместу

АПОЭЛ Нікасія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АПОЭЛ
Поўная назва Aθλητικός Ποδοσφαιρικός Όμιλος Eλλήνων Λευκωσίας
Заснаваны 8 лістапада 1926
Горад Нікасія, Кіпр
Стадыён ГСП
Умяшчальнасьць: 22 859
Прэзыдэнт Продрамас Пэтрыдэс[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

АПОЭЛ (па-грэцку: ΑΠΟΕΛ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Нікасіі. Заснаваны ў 1926 годзе. 29-разовы чэмпіён Кіпру, 21-разовы ўладальнік Кубка Кіпру, 14-разовы ўладальнік Супэркубка Кіпру. АПОЭЛ ёсьць часткай мультыспартовага аб’яднаньня, заснаванага ў 1926 годзе, і ўтрымлівае аддзелы некалькіх відаў спорту, як то футбол, баскетбол, валейбол, футзал, настольны тэніс, боўлінг, роварны спорт, стральба з лука, плаваньне і воднае пола.

Найвялікшым дасягненьнем АПОЭЛа ў эўрапейскіх спаборніцтвах ёсьць выступ у Лізе чэмпіёнаў сэзону 2011—2012 гадоў, калі клюб праз кваліфікацыю трапіў у групавы этап, выступаючы ў адной групе з «Порту», данецкім «Шахтарам» і расейскім «Зэнітам». Нечакана, АПОЭЛ узначаліў групу і нават выбіў у 1/8 фіналу францускі «Ліён», але саступіў у 1/4 фіналу гішпанскаму «Рэалу»[3]. Акрамя таго, былі даволі пасьпяховыя сэзоны ў наступным як у Лізе чэмпіёнаў, гэтак і ў Лізе Эўропы. У сэзоне 2016—2017 гадоў дружына ўзначаліла табліцу групы Лігі Эўропы, апярэдзіўшы грэцкі «Алімпіякос», швайцарскі «Янг Бойз» і казаскую «Астану». У 1/8 фіналу кіпрскія футбалісты выгулялі ў гішпанскага «Атлетыка», але выбылі з турніру ў наступным раўндзе, саступіўшы бэльгійскаму «Андэрлехту»[4][5]. АПОЭЛ ёсьць адзіным кіпрскім клюбам, які калі-небудзь дасягаў групавога этапу абодвух буйных спаборніцтваў УЭФА. У сэзоне 2016—2017 сярэдняя наведвальнасьць матчаў дружыны складала 7126 чалавек на хатнім матчах, а найвышэйшая наведвальнасьць у сэзоне скалала 15 462 чалавекі на адным матчы.

  • Чэмпіён Кіпру: (29)
    • 1936, 1937, 1938, 1939, 1940, 1947, 1948, 1949, 1952, 1965,
    • 1973, 1980, 1986, 1990, 1992, 1996, 2002, 2004, 2007, 2009,
    • 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2024
  • Уладальнікі Кубка Кіпру: (21)
    • 1937, 1941, 1947, 1951, 1963, 1968, 1969, 1973, 1976, 1978,
    • 1979, 1984, 1993, 1995, 1996, 1997, 1999, 2006, 2008, 2014,
    • 2015
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Габрыел Пэрэйра 2002
3 Сьцяг Сэрбіі ПА Радасаў Пэтравіч 1989
4 Сьцяг Бразыліі Аб Сыпрыяну 2002
5 Сьцяг Грузіі Аб Лаша Двалі 1995
6 Сьцяг Бразыліі Аб Вітар Мээр 2004
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Макс Маер 1995
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Сэрхіё Тэхэра 1990
9 Сьцяг Марока Нап Юсэф Эль-Арабі 1987
10 Сьцяг Бразыліі Нап Маркіньюс 1997
11 Сьцяг Грэцыі Нап Анастасіяс Доніс 1996
12 Сьцяг Гвінэі Нап Альгасым Ба 2002
14 Сьцяг Бразыліі Нап Габрыел Маюлі 2003
16 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Матэо Сушыч 1990
17 Сьцяг Ганы ПА Дэйвід Абагна 1998
18 Сьцяг Кіпру ПА Яніс Сацыяс 2002
19 Сьцяг Гішпаніі Аб Хавіер Кінтыльля 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Сэрбіі Нап Стэфан Дражыч 1992
21 Сьцяг Партугаліі ПА Піццы 1989
22 Сьцяг Кіпру Бр Андрэас Хрыстадулю 1997
23 Сьцяг Кіпру ПА Панаётыс Катырдзіс 2006
26 Сьцяг Грэцыі ПА Хрыстас Каранацыяс 2004
27 Сьцяг Славеніі Бр Від Бэлец (капітан) 1990
29 Сьцяг Марока Аб Ісам Шэбак 1989
30 Сьцяг Румыніі ПА Марыюс Корбу 2002
34 Сьцяг Кіпру Аб Канстантынас Ляйфіс 1993
35 Сьцяг Кіпру ПА Парыс Палікарпу 2000
36 Сьцяг Ганы Нап Чарлз Яў Апія 2006
43 Сьцяг Аргентыны Аб Ляўтара Кана (ар. Вэлес С.) 2002
44 Сьцяг Ганы ПА Кінгсьлі Сарфа 1995
70 Сьцяг Баўгарыі ПА Георгі Кастадынаў 1990
77 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Д’ёмэрсі Ндангаля 1991

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]