Перайсьці да зьместу

Пафас (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пафас
Поўная назва Πάφος FC
Заснаваны 10 чэрвеня 2014
Горад Пафас, Кіпр
Стадыён Стэліяс Кірыякідэс, Пафас
Умяшчальнасьць: 9300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2025—2026 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Па́фас» (па-грэцку: Πάφος) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Пафасу. Заснаваны ў 2014 годзе. Чэмпіён Кіпру (2025), двухразовы ўладальнік Кубка Кіпру (2024, 2026). Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне імя Стэліяса Кірыякідэса, які мае ўмяшчальнасьць у 9394 чалавек, аднак хатнія матчы ў эўрапейскіх турнірах ладзіць на Лімасол-Арэне, бо ўласны стадыён не адпавядае стандартам УЭФА.

Матч «Пафасу» супраць «Арысу».

«Пафас» быў утвораны з мэтай аб’яднаньня ўсіх футбольных таварыстваў у ваколіцах места Пафас. АЭП і АЕК прагаласавалі за аб’яднаньне сваёй дзейнасьці ў чэрвені 2014 году. Новы клюб адразу дэбютаваў у Другім дывізіёне[2][3]. Клюб атрымаў павышэньне ў эліту ў сэзоне 2014—2015 гадоў як віцэ-чэмпіён другой лігі, але хутка страціў месца ў галоўным дывізіёне. Ужо ў 2016—2017 гадоў «Пафас» вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У 2017 годзе клюб перайшоў пад кантроль групы Total Sports Investments, павязанай з брытанскім бізнэсоўцам Раманам Дубовым, і распачаў праграму прафэсіяналізацыі першай каманды і акадэміі. Трэнавальны цэнтар у Пафасе прайшоў значную рэканструкцыю ў 2020 годзе[4][5]. У чэрвені 2023 году гішпанскі трэнэр Хуан Карляс Карсэда быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды[6].

«Пафас» стаў уладальнікам Кубка Кіпру 2023—2024 гадоў, што стала першым буйным трафэем у гісторыі клюбу. У фінале, які адбыўся 18 траўня 2024 году, была пераможаная «Амонія»[7]. Перамога дала клюбу першую кваліфікацыю ў эўрапейскія турніры. У сэзоне 2024—2025 гадоў «Пафас» стартаваў у Лізе канфэрэнцыяў УЭФА з другога кваліфікацыйнага раўнду, адолеўшы ў першым супрацьстаяньні зь летувіскім «Жальгірысам». Пазьней кіпрыёты выбілі баўгарскі ЦСКА-1948 (пасьля дадатковага часу) і румынскі ЧФР (у сэрыі пэнальці), трапілі ў лігавы этап, дзе атрымаў хатнія перамогі над казаскай «Астаной» і іншыя станоўчыя вынікі супраць сеяных супернікаў. У лютым 2025 году «Пафас» згуляў супраць «Амоніі», што стала першым матчам паміж кіпрскімі камандамі ў турнірах пад эгідай УЭФА. Пасьля нічыі 1:1 у першым матчы ў Нікасіі «Пафас» перамог у матчы ў адказ у Лімасоле і пракрочыў далей з агульным лікам 3:2, дзе далей быў выбіты швэдзкім «Юргордэнам[8][9]. «Пафас» забясьпечыў тытул чэмпіёна ў сэзоне 2024—2025 гадоў[10][11]. Як чэмпіён Кіпру, «Пафас» пачаў розыгрыш Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2025—2026 гадоў з другога кваліфікацыйнага раўнду. Адзін за адным пафасцы выбілі тэль-авіўскі «Макабі», кіеўкае «Дынама» і сэрбскую «Црвену Зьвезду», адразу трапіўшы ў лігавы этап галоўнага эўрапейскага клюбнага першынства[12][13].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]