Перайсьці да зьместу

Макс Маер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макс Маер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 верасьня 1995(1995-09-18)[1][2] (30 гадоў)
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб АПОЭЛ
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013 Шальке 04 II[d] 1 (2)
2013—2018 Шальке-04 146 (17)
2018—2021 Крыстал Пэлас 46 (1)
2021 Кёльн 10 (0)
2021—2022 Фэнэрбахчэ 5 (0)
2022 Міт’юлян 8 (0)
2022—2024 Люцэрн 65 (17)
2024—4 АПОЭЛ 22 (2)
Зборныя
2014—2016 Нямеччына 4 (1)
2014—2017 Нямеччына (да 21)[d] 24 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 чэрвеня 2025.

Максімілян Маер (па-нямецку: Maximilian Meyer; нар. 18 верасьня 1995 году, Обэргаўзэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клюбу АПОЭЛ. Часам прыцягваецца да выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны.

Маер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обэргаўзэнскага «Рот-Вайсу», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў гульцом «Шальке-04». У сэзоне 2011—2012 гадоў разам зь юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэсьлігі, а пазьней і Бундэсьлігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» зь лікам 2:1. У сэзоне 2012—2013 гадоў ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галявых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэсьлігі.

У сьнежні 2012 году Маер падпісаў першы прафэсійны кантракт з «Шальке-04» да 2015 году[4]. 16 лютага 2013 году ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэсьлізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матчу супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галявой перадачай[5]. 12 сакавіка 2013 году адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасараю» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сэзоне ў Бундэсьлізе правёў 5 матчаў. Пасьля сэзону 2012—2013 гадоў узяў сёмы нумар, што пацьвярджае высокі давер у клюбе да адоранага й таленавітага паўабаронцы.

7 траўня 2013 году Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 году[6][7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Макс Маер гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. 11 лістапада 2009 году Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Нямеччыны да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне й забіўшы адзін гол[8].

У 2012 году ў складзе юнацкай зборнай Нямеччыны да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Эўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызэрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым гульцом спаборніцтваў[9].

13 траўня 2014 году Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Нямеччыны ў матчы супраць зборнай Польшчы[10].

Індывідуальныя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Срэбны мэдаль Фрыца Вальтэра U-17: 2012[11]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]