Гладкі вяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ulmus laevis»)
Вяз гладкі
Гладкі вяз
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты па-лацінску: Eucaryota
ЦарстваРасьліны па-лацінску: Plantae
ГрупаСудзінкавыя расьліны па-лацінску: Tracheophyta
АддзелНасенныя расьліны па-лацінску: Spermatophyta
ПададдзелКветкавыя расьліны па-лацінску: Magnoliophyta

альбо Пакрытанасенныя па-лацінску: Angiospermae

КлясаДвухдольныя па-лацінску: Dicotyledoneae альбо па-лацінску: Magnoliópsida
НадатрадРазіды па-лацінску: Rosanae
АтрадРужакветныя па-лацінску: Rosáles
Сямействапа-лацінску: Ulmaceae
Родпа-лацінску: Ulmus
Бінамінальная намэнклятура
Ulmus laevis Pall.
Суквецьць
Ліст вяза
Крылаткі з арэшкам у цэнтры,
Карэньне падпоры

Вяз гладкі, або вяз звычайны (лац. Ulmus laevis Pall.(de) Fl. Ross. (Pallas);[1] — гэта від лістападных дрэваў з роду Ulmus сямейства Ulmaceae.

Сынонімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Ulmus celtidea Litv.(ru)
  2. Ulmus communis var. ornata Carrière(fr)
  3. Ulmus effusa Willd.(de)
  4. Ulmus pedunculata Foug.(fr)
  5. Ulmus simplicidens E.L. Wolf.(de)[1]

Формы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. f. argenteo-variegata hort. (лац. hortulanorum — у садоўніцтв) — з срэбрыста-стракатым лісьцем.
  2. f. rubra hort. (лац. hortulanorum — у садоўніцтве) — з чырвоным лісьцем.
  3. f. incisa Wolf.(de) — з рассечаным лісьцем.
  4. f. tiliaefolia hort. (лац. hortulanorum — у садоўніцтв) — з акругленным лісьцем.[2]

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар'я ў Эўропе, Каўказе, Малой Азіі, Іране, Цэнтральнай Азіі.

Пашырэньне па Беларусі. Па ўсёй краіне звычайна. Расьце ў шыракалістых і зьмяшаных лясах, асабліва частае ў абалонах рэк. Разводзіцца як лясная, паркавая й проціэразійная парода.

Батанічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэва да 30 м вышынёй, са ствалом да 1 м у дыямэтры, з бурай, спачатку гладкай, потым глыбока патрэсканай карой. Крона шырока цыліндрычная з закругленым верхам, утвораная буйнымі галінамі напраўленымі пад вострым вуглом дагары; дробныя парасткі скіраваны ў розныя бакі. Кара ў маладосьці шэра-карычневая, гладкая, пазьней бура-карычневая, што адпластоўваецца тонкімі пласьцінкамі. Маладыя галінкі звычайная да двух гадоў пухнатыя, потым голыя; галіны тонкія, гладкія, бліскучыя, сьветла-бурыя.

Лісьцевыя пупышкі канічныя, вострыя, 5—7 мм даўжынёй; чаранкі сьветла жоўта карычневыя з цёмна бурымі краямі, голыя, па краі расьнічастыя; кветкавыя пупышкі шырока яйцавыя, канічныя толькі на вяршыні,7 мм даўжынёй. Лісьце 6—12 см даўжынёй, 3—6 см шырынёй, з 18—19 бакавымі жылкамі, яйцападобнае ці эліптычнае ў аснове моцна не раўнабокае, так што адзін бок ліста спускаецца значна ніжэй па хвосьціку й мае круглую аснову іншая канчаецца вышэй і мае аснову звужанае, верхавіна лісьця больш-менш завостраная, краі вострыя двойчы-зубчатыя з наперад загнутымі зубцамі. Верхняя паверхня лісьця цёмна-зялёная, спачатку шурпатая, потым голая і гладкая ніжняя — больш бледная, шэра-зялёная, апушаная ці амаль голая з валасінкамі толькі па жылкам і ў кутах паміж імі. Бакавых жылак 8—19 з кожнага боку, што не не разгаліноўваюцца, і толькі на некаторым лісьці не больш за 1—2 жылак у кожнай палове ліста вільчаста-разгалінаваных. Чаранок 3—9 мм даўжынёй.

Суквецьці шматкветкавыя. Кветкі карычняватыя. Кветаножкі доўгія тонкія, 6—20 мм даўжынёй. Калякветнік званочкавы, з 8 лопасьцямі, расьнічасты, рэзка не раўнабокі; тычачак 6—8, што выступаюць з калякветніка, з фіялетавымі пылавікамі; лычок белы. Квітнее пышна да зьяўленьня лісьця, у сакавіку—красавіку. Плоданасіць у чэрвені, пачынае з 8—12 гадоў. Эліптычная крылатка з арэшкам у цэнтры, 12—16 мм даўжынёй, па краі густа расьнічная, на паверхні голая, з якія заходзяць адзін на другі краямі выманьня; арэшак у цэнтры крылаткі.

Спосабы размнажэньня і распаўсюджаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Размнажаецца насеньнем, парасткамі, каранёвымі атожылкамі. 1000 штук насеньня важаць 6—9 г; у 1 кг 130 тысяч штук насеньня. Норма высеву 5 г на 1 м грады; выйсьце сеянцаў у сярэднім 50 штук. Сеянцы над семядолямі маюць 1–4 пары супрацьлеглага лісьця; далей чарговыя. Жыве да 300 гадоў.

Хваробы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра й утвараюць магутную крону. Сьвятлалюбная, у маладосьці даволі ценявыносьлівыя, засухаўстойлівая расьліна, але пашкоджваецца моцным марозам і схільная к грыбковым хваробам. Часам назіраецца масавая згуба, якая выклікаецца грыбком Графій ільмавы (лац. Graphium ulmi Schw); пераносчыкам яго зьяўляецца жучок (лац. Geolytus scolytus).

Фізыка-механічныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вільготнасьць — 15%;
  • аб'ёмная шчытнасьць — 0,55 г/см³;
  • каэфіцыент аб'ёмнай усушкі — 0,51;
  • супраціўленьня сьцісканьню ўздоўж валокнаў — 389 кг/см²;
  • супраціўленьне статычнаму выгіну — 852 кг/см²;
  • супраціўленьне на скол — 70 кг/см²;
  • мулкасьць у напрамку тарца — 403 кг/см²;[2]

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дрэвы

Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Меданосная расьліна.

Драўніна

Вяз мае даволі цяжкую, сярэднемулкую драўніну. Гадавыя пласты на тарцовым разрэзе добра бачны дзякуючы кальцу буйных судзін у раньняй частцы пласта. З прычыны вялікай плястычнасьці й добрых мэханічных уласьцівасьцяў драўніны вяз зьяўляецца асноўнай драўнянай пародай у вытворчасьці дуг, вобадоў і полазоў. Апроч таго й у сталярнай вытворчасьці.

Вядомыя дрэвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У вёсцы Талуі ў Маркаўскім сельсавеце Маладэчанскага раёну, Менскай вобласьці ўжо каля 700 год расьце вяз гладкі альбо звычайны. Памеры: абхват на вышыні 1,3 мэтра — 697 см., дыямэтар — 222 см., вышыня дрэва большая за 25 мэтраў. Дзевяць галін адыходзяць ад ствала на ўзроўні ад 2 да 2,5 мэтра. У 2016 годзе інспэкцыя аховы прыроды, паставіла плот і шыльду «Вяз гладкаствольны 14—15 стагодзьдзя». У 2017-м з Акадэміі навук рабілі лазэрам замеры й удакладнілі ўзрост — вязу 700 год.[3][4]

Вяз ў гісторыі, паэзіі й культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонімы, гідронімы й краязнаўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва гэтага дрэва прысутнічае ў назвах:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]