Вязенская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Вязенская
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Арэхаўская
Вусьце Вуса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 20 км
Плошча басэйну 81 км²
Нахіл воднай паверхні 4,5‰

Вя́зенская (Вя́зынь, Раза́нка) — рака ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Вусы (верхні прыток Нёману). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5‰.

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад в. Арэхаўская (Менскі раён), працякае па паўднёва-заходніх схілах Менскага ўзвышша, упадае ў Вусу каля в. Уса. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 10 км (ад в. Вязанка да вусьця)[1].

У пачатку 1980-х каля в. Чыкі была перагароджаная запрудай, дзеля ўтварэньня сажалкі. На рэчцы ля в. Чыкі была прыкмечаная хахуля[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вязенская // Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 111.
  2. ^ Вязенская // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 514.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 111
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Сикиржицкий В. На самом дне норы… // «Рэспубліка», 15 верасьня 2007.