Вязынка (рака)
| Вязынка лац. Viazynka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Ліпяні Менскага раёну |
| Вусьце | Рыбчанка |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менскі раён і Маладэчанскі раён |
| Даўжыня | 15 км[1] |
| Сярэднегадавы сьцёк | 0,4 м³/с[1] |
| Плошча басэйну | 60 км²[1] |
Вя́зынка — рака ў Беларусі, прыток ракі Рыбчанкі (басэйн Вяльлі і Нёману). Цячэ ў Менскім і Маладэчанскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 60 км². Сярэдні выдатак вады ў вусьці каля 0,4 м³/с.
На рацэ стаіць мястэчка Радашкавічы.
Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Ліпянёў Менскага раёну і цячэ паўночнымі схіламі Менскага ўзвышша. Разам з ракой Гуйкай каля мястэчка Радашкавічаў ўтварае раку Рыбчанку.
Даліна ракі выразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 100—200 м. Рэчышча зьвілістае, яго шырыня ў межань 5-7 м. У вярхоўі перакрыжоўваецца зь Вялейска-Менскай воднай сыстэмай. Берагі крутыя.
У маляўнічых мясьцінах у вярхоўі ракі знаходзіцца Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка», а ў сутоцы з Гуйкай каля Радашкавічаў — зона адпачынку Вязынка[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Рыбацка-турыстычны партал fishtour.by Праверана 1 лістапада 2011 г.
- ↑ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 111.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 111.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.