Перайсьці да зьместу

Эўкарыёты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
прадстаўнікі эўкарыётаў

Эўкарыёты (па-лацінску: Eucaryota, ад стар.-грэц. eu — добра, поўнасцю і karyon — ядро) — надцарства жывых арганізмаў, вузы якіх маюць аформленае ядро з храмасомамі[1] ды іншыя арганоіды, абмежаваныя мэмбранамі. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднавузавыя, каляніяльныя і шматвузачныя арганізмы[2]. Слова «эўкарыёт» паходзіць ад слова karion, якое абазначае «ядро» (арэха). Тэрмін «пракарыёта» абазначае «даядравы», а «эўкарыёта» — «які мае добрае, ці сапраўднае, ядро»[3]. Унутры ядра знаходзяцца складаныя храмасомы, у якіх ДНК зьвязаная зь бялкамі. Храмасомы рэгулярна мітатычна дзеляцца. Жгуцікі і расьнічкі эўкарыёт маюць характэрную (9+2)-структуру зь мікратрубачак. Апошнія таксама сустракаюцца ў цытаплязьме, якая складана разьдзеленая мэмбранамі. У вузах усіх эўкарыёт маюцца арганэлы, у тым ліку мітахондрыі. У эўкарыятычных арганізмаў, асабліва ў расьлін, часта таксама сустракаюцца вакуолі, абкружаныя адзінай мэмбранай, ці тонаплястам. Акрамя таго, шмат якія эўкарыёты характарызуюцца дзьвюмя важнымі рысамі, якія адсутнічаюць у бактэрый: інтэграваная шматвузавасьць і плоцевае размнажэньне. У расьлін протаплясты суседніх вузаў зьвязаныя плязмадэсмамі, якія пранізваюць вузавыя сьценкі. У жывёлаў вузавых сьценак няма і вузы разьдзеленыя пераважна сваімі плязматычнымі мэмбранамі[4]. Эўкарыятычныя вузы звычайна большыя за пракарыятычныя.

Напрыканцы 19 стагодзьдзя біёлягі выдзялялі толькі два царствы жывых арганізмаў — расьліны і жывёлы, прычым грыбы адносіліся да расьлін. Грыбы як і расьліны вядуць нерухомы лад жыцьця, але выкарыстоўваюць у якасьці запаснага рэчыва глікаген (як жывёлы), таму пазьней яны былі выдзеленыя ў асобнае царства.

Паводле адной з сучасных клясыфікацый, надцарства Эўкарыёты ўключае чатыры царствы:

  1. ^ Эўкарыёты // Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі / Укладальнікі: Р. Тузава, К. Панюціч. — Менск: Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут, 1991.
  2. ^ Эўкарыёты // Экалагічны слоўнік. — Менск: Народная асвета, 1993.
  3. ^ Рейвн П. 1990. С. 21.
  4. ^ Рейвн П. 1990. С. 149.
  • Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. — М.: Мир, 1990. — Т. 1. — 348 с.