Гладкі вяз
Вяз гладкі | |
Гладкі вяз | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Расьліны |
Група | Судзінкавыя расьліны |
Аддзел | Насенныя |
Пададдзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Двухдольныя |
Надатрад | Разіды |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Вязовыя |
Род | Вяз |
Бінамінальная намэнклятура | |
Ulmus laevis Pall. | |
Вяз гладкі, або вяз звычайны (лац. Ulmus laevis Pall.(de) Fl. Ross. (Pallas);[1] — гэта від лістападных дрэваў з роду Вяз сямейства Вязовыя.
Сынонімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ulmus celtidea Litv.(ru)
- Ulmus communis var. ornata Carrière(fr)
- Ulmus effusa Willd.(de)
- Ulmus pedunculata Foug.(fr)
- Ulmus simplicidens E.L. Wolf.(de)[1]
Формы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- f. argenteo-variegata hort. (лац. hortulanorum — у садоўніцтв) — з срэбрыста-стракатым лісьцем.
- f. rubra hort. (лац. hortulanorum — у садоўніцтве) — з чырвоным лісьцем.
- f. incisa Wolf.(de) — з рассечаным лісьцем.
- f. tiliaefolia hort. (лац. hortulanorum — у садоўніцтв) — з акругленным лісьцем.[2]
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе паўночнага паўшар'я ў Эўропе, Каўказе, Малой Азіі, Іране, Цэнтральнай Азіі.
Пашырэньне па Беларусі. Па ўсёй краіне звычайна. Расьце ў шыракалістых і зьмяшаных лясах, асабліва частае ў абалонах рэк. Разводзіцца як лясная, паркавая й проціэразійная парода.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дрэва да 30 м вышынёй, са ствалом да 1 м у дыямэтры, з бурай, спачатку гладкай, потым глыбока патрэсканай карой. Крона шырока цыліндрычная з закругленым верхам, утвораная буйнымі галінамі напраўленымі пад вострым вуглом дагары; дробныя парасткі скіраваны ў розныя бакі. Кара ў маладосьці шэра-карычневая, гладкая, пазьней бура-карычневая, што адпластоўваецца тонкімі пласьцінкамі. Маладыя галінкі звычайная да двух гадоў пухнатыя, потым голыя; галіны тонкія, гладкія, бліскучыя, сьветла-бурыя.
Лісьцевыя пупышкі канічныя, вострыя, 5—7 мм даўжынёй; чаранкі сьветла жоўта карычневыя з цёмна бурымі краямі, голыя, па краі расьнічастыя; кветкавыя пупышкі шырока яйцавыя, канічныя толькі на вяршыні,7 мм даўжынёй. Лісьце 6—12 см даўжынёй, 3—6 см шырынёй, з 18—19 бакавымі жылкамі, яйцападобнае ці эліптычнае ў аснове моцна не раўнабокае, так што адзін бок ліста спускаецца значна ніжэй па хвосьціку й мае круглую аснову іншая канчаецца вышэй і мае аснову звужанае, верхавіна лісьця больш-менш завостраная, краі вострыя двойчы-зубчатыя з наперад загнутымі зубцамі. Верхняя паверхня лісьця цёмна-зялёная, спачатку шурпатая, потым голая і гладкая ніжняя — больш бледная, шэра-зялёная, апушаная ці амаль голая з валасінкамі толькі па жылкам і ў кутах паміж імі. Бакавых жылак 8—19 з кожнага боку, што не не разгаліноўваюцца, і толькі на некаторым лісьці не больш за 1—2 жылак у кожнай палове ліста вільчаста-разгалінаваных. Чаранок 3—9 мм даўжынёй.
Суквецьці шматкветкавыя. Кветкі карычняватыя. Кветаножкі доўгія тонкія, 6—20 мм даўжынёй. Калякветнік званочкавы, з 8 лопасьцямі, расьнічасты, рэзка не раўнабокі; тычачак 6—8, што выступаюць з калякветніка, з фіялетавымі пылавікамі; лычок белы. Квітнее пышна да зьяўленьня лісьця, у сакавіку—красавіку. Плоданасіць у чэрвені, пачынае з 8—12 гадоў. Эліптычная крылатка з арэшкам у цэнтры, 12—16 мм даўжынёй, па краі густа расьнічная, на паверхні голая, з якія заходзяць адзін на другі краямі выманьня; арэшак у цэнтры крылаткі.
Спосабы размнажэньня і распаўсюджаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Размнажаецца насеньнем, парасткамі, каранёвымі атожылкамі. 1000 штук насеньня важаць 6—9 г; у 1 кг 130 тысяч штук насеньня. Норма высеву 5 г на 1 м грады; выйсьце сеянцаў у сярэднім 50 штук. Сеянцы над семядолямі маюць 1–4 пары супрацьлеглага лісьця; далей чарговыя. Жыве да 300 гадоў.
Хваробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры поўным асьвятленьні растуць даволі добра й утвараюць магутную крону. Сьвятлалюбная, у маладосьці даволі ценявыносьлівыя, засухаўстойлівая расьліна, але пашкоджваецца моцным марозам і схільная к грыбковым хваробам. Часам назіраецца масавая згуба, якая выклікаецца грыбком Графій ільмавы (лац. Graphium ulmi Schw); пераносчыкам яго зьяўляецца жучок (лац. Geolytus scolytus).
Фізыка-механічныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вільготнасьць — 15%;
- аб'ёмная шчытнасьць — 0,55 г/см³;
- каэфіцыент аб'ёмнай усушкі — 0,51;
- супраціўленьня сьцісканьню ўздоўж валокнаў — 389 кг/см²;
- супраціўленьне статычнаму выгіну — 852 кг/см²;
- супраціўленьне на скол — 70 кг/см²;
- мулкасьць у напрамку тарца — 403 кг/см²;[2]
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дрэвы
Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Меданосная расьліна.
- Драўніна
Вяз мае даволі цяжкую, сярэднемулкую драўніну. Гадавыя пласты на тарцовым разрэзе добра бачны дзякуючы кальцу буйных судзін у раньняй частцы пласта. З прычыны вялікай плястычнасьці й добрых мэханічных уласьцівасьцяў драўніны вяз зьяўляецца асноўнай драўнянай пародай у вытворчасьці дуг, вобадоў і полазоў. Апроч таго й у сталярнай вытворчасьці.
Вядомыя дрэвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У вёсцы Талуі ў Маркаўскім сельсавеце Маладэчанскага раёну, Менскай вобласьці ўжо каля 700 год расьце вяз гладкі альбо звычайны. Памеры: абхват на вышыні 1,3 мэтра — 697 см., дыямэтар — 222 см., вышыня дрэва большая за 25 мэтраў. Дзевяць галін адыходзяць ад ствала на ўзроўні ад 2 да 2,5 мэтра. У 2016 годзе інспэкцыя аховы прыроды, паставіла плот і шыльду «Вяз гладкаствольны 14—15 стагодзьдзя». У 2017-м з Акадэміі навук рабілі лазэрам замеры й удакладнілі ўзрост — вязу 700 год.[3][4]
Вяз ў гісторыі, паэзіі й культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонімы, гідронімы й краязнаўства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва гэтага дрэва прысутнічае ў назвах:
- Вязаўка — рака ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману.
- Вязенская — рака ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток Вусы (верхні прыток Нёману).
- Вязынка — рака ў Менскім і Маладзечанскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Рыбчанка (басэйн Віліі).
- Вязавы востраў — нізіннае балота на мяжы Асіповіцкага, Пухавіцкага й Ігуменскага раёнаў, у вадазаборы рэчцы Балачанка.
- Вяз — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Загародзкага сельсавету.
- Вязок — ліквідаваная вёска ў Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавету.
- Вязавая — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вусьценскага сельсавету.
- Вязавая — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.
- Вязавец — вёска ў Маладэчанскім раёне, Менская вобласьць.
- Вязавец — вёска ў Стаўпецкім раёне, Менская вобласьць.
- Вязавіца — вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ліпаўскага сельсавету.
- Вязанка — вёска ў Фаніпальскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці.
- Вязанка — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзяць у склад Пятрышкаўскага сельсавету.
- Вязань — вёска, цэнтар Фаніпальскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці.
- Вязаў Лес — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавету.
- Вязаўка — вёска ў Качэрыцкім раёне Магілёўскай вобласьці.
- Вязаўкі — былая вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі. Уваходзіла ў склад Віраўлянскага сельсавету.
- Вязаўніца — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ліпеньскага сельсавета.
- Вязаўцы — былая вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Мёрскага сельсавета.
- Вязаўшчына — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці.
- Вязаўшчына — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці.
- Вязкі — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавета.
- Вязовец — былая вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, у складзе Даўгінаўскага сельсавету.
- Вязок — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавету.
- Вязынка — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вязынскага сельсавету.
- Вязынка — вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Вязынка, прытоку Іліі. Уваходзіць у склад Радашкавіцкага сельсавету.
- Вязынь — вёска на рацэ Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
- Вязычын — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвіслацкага сельсавету.
- Вязычын — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці.
- Вязьзе — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці.
- Вязьзе — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці.
- Завязьзе — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьветласельскага сельсавету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ulmus laevis Pall. A workinglist of all plants species.
- ^ а б Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 498—500. — 612 с. — 2500 ас.
- ^ Міхаіл Міхалевіч. Вяз, з вышыні якога бачныя адразу тры гарады – Маладзечна, Вілейку і Смаргонь. // Рэгіянальная газета : газэта. — 2013, 9 лютага.
- ^ Зоя Хруцкая. «Можа, у тым вязе замураваная князёўна». Самы стары вяз у Беларусі сохне, пакуль людзі разбіраюцца з дакументамі. // Рэгіянальная газета : газэта. — 2018, 4 кастрычніка.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гельтман, Дз. В., Анціпаў, В. Р. Вяз, лём (Ulmus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 513, 514.
- Вяз. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 339.
- Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Слоўнік лясных тэрмінаў / адказны рэдактар Аркадзь Смоліч. — Менск: Інстытут Беларускай культуры, 1926. — Т. Выпуск восьмы. — С. 11 (№ 72), 16 (№ 269). — 79 с. — (Сельска-гаспадарчая сэкцыя; Аддзел 1 ; Сэр.5). — 1000 ас.
- Раслінны свет: тэматычны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; складальнікі: В. Дз. Астрэйка і інш. ; навуковыя рэдактары: Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — С. 11, 14. — 653 с. — 700 ас. — ISBN 985-08-0457-2
- Георгиевский С.Д. Зеленые устройства в городах. — Минск: Ботанический сад Академии наук Белорусской ССР, 1949. — 31 с.
- Флора БССР. В 5-ти томах / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 106—109 (№ 487). — 510 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ulmaceae Ulmus laevis Pall. Расьліны Беларусі.