Вязаўка (рака)
Выгляд
Вязаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Гірычы |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 21 км |
Плошча басэйну | 122 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3 ‰ |
Вя́заўка — рака ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 122 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гірычы, упадае ў Нёман на поўдні ад вёскі Мацевічы. Асноўны прыток — Карыценка. На рацэ каля вёсак Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаныя сажалкі (плошчай адпаведна 0,17 км², 0,09 км², 0,03 км²).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 111