Перайсьці да зьместу

Арсень Трыножанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовец
Арсень Трыножанка
па-ўкраінску: Арсеній Сергійович Триноженко

Дата нараджэньня 3 студзеня 1989 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Львоў, УССР, СССР
Грамадзянства Сьцяг Украіны Украіна
Мянушкі ceh9, esenin
Каманда няма
Кар’ера 2005—2013
Гульні Counter-Strike: Global Offensive
Каманды

Сьцяг Украіны KerchNET (28.10.2009 — 11.12.2009)
Сьцяг Украіны Arbalet UA (18.12.2009 — 14.2.2010)
Сьцяг Украіны Natus Vincere (14.2.2010 — 9.12.2013)

Сьцяг Украіны Natus Vincere (9.12.2013 — 3.4.2017) (як стрымэр)
Трэнэрская кар’ера
Сьцяг Украіны pro100 (17.5.2017 — 24.3.2019)

Арсень Трыножанка (па-ўкраінску: Триноженко Арсеній Сергійович; 3 студзеня 1989, Львоў) — колішні[1] прафэсійны ўкраінскі кібэрспартовец, вядомы пад мянушкаю ceh9. Кібэрспартовы камэнтатар, стрымэр, трэнэр каманды pro100. Найлепшы расейскамоўны CS:GO камэнтатар 2017 року паводле Cybersport.ru[2].

Бацька — Сяргей Трыножанка (нар. 11 стузеня 1956 року), маці — Аляксандра Трыножанка (Малкіель; нар. 4 траўня 1957 року), скончыла Львоўскі нацыянальны мэдычны ўнівэрсытэт імя Д. Галіцкага. Сястра — Лідзія Трыножанка — дырэктар студыі дзіцячае творчасьці «Каляки-Маляки».

Скончыў школу № 17 у 2005 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у Нацыянальны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка», факультэт прыкладное матэматыкі. Гуляе ў кампутарныя гульні зь дзяцінства — зь яго нараджэньня ў сям’і быў кампутар. Спачатку гэта былі розныя разнажанравыя гульні, непатрабавальныя да сыстэмных характарыстыкаў кампутара — Pac-Man, Heroes of Might and Magic[3]. Таксама, зь дзяцінства, Арсень наведваў заняткі па анґельскай, дзюдо, каратэ й плаваньні[3].

Першы турнір, зьвязаны з кампутарнымі гульнямі, — турнір па гульні Need for Speed: Porsche Unleashed, калі бацька прывёў яго ў кампутарны клюб «NAZGUL» — найвялікшы кампутарны клюб ва Ўкраіне ў 2000-я рокі, дзе зарэґістраваў Арсеня на турнір, і, хоць Сеня не заняў прызавых месцаў, ён пабачыў гэты клюб, адкуль і пачалася яго кібэрспартовая кар’ера[3].

Свае першыя крокі ў якасьці кібэрспартоўца Сеня зрабіў у тым жа гульнявым клюбе NAZGUL.


« Гэта быў, здаецца, 2002 рок, я тады быў зусім маленькім хлопчыкам, у клясе, можа, 9 або 8 і, значыцца, на сайце, на мясцовым львоўскім сайце, напісалі, што топавая львоўская каманда пад назваю «Раўчук» (вось такая сьмешная назва) шукае ці то пятага, ці то замену, і, маўляў, прыходзьце ўсе на кастынґ (лахае). То бок такога цяпер наогул не ўявіш, каб тыя самыя Na’Vi шукалі такім чынам замену. Ну, відаць, тады дырэктар клюбу вырашыў такім чынам прапіярыць свой клюб ды каманду, бо на той час у кожнае каманды быў свой клюб і кожная каманда яго прадстаўляла. Ну вось я прыйшоў, сказаў: «Я такі-то такі-то, хачу гуляць», і там быў такі дырэктар, яму век 30-35, кажа: «Сядай гуляў, вось, 1х1 з нашым гульцом». Я перамог іх прадстаўніка 1х1 і ён кажа, маўляў, усё, ты ў камандзе, будзеш на замене, вось табе зьніжка ў клюбе, ды і задарма можаш прыходзіць, трэнуйся, сядзі. На той час інтэрнэт яшчэ ня быў ва ўсіх дамах і бескаштоўны пропуск у кампутарны клюб — дужа файна, пагатоў у клюбе ты гуляеш зь людзьмі і атрымліваеш досьвед, у адрозьненьні ад дома, дзе ты гуляеш з ботамі, таму было досыць весела і цікава. »

—Арсень Трыножанка ў інтэрвію для шоў #stopCybersport[3]

Тым часам Арсень гуляў пад нікам «esenin»[4] — хутчэй за ўсё гэта зьвязана з тым, што ён аматар творчасьці Сяргея Ясеніна. Першым калектывам, у якім ён пачаў сур’ёзна гуляць, была львоўская каманда NumbazZ, у складзе якое esenin стаў чэмпіёнам Львова, а саатказна і Заходняе Ўкраіны. У 2009 годзе Арсеню прапанавалі перайсьці ў новую каманду — KerchNET, дзе ён пазнаёміўся зь Сяргеем Ішчуком, таксама вядомым як «starix». Тым жа рокам KerchNET забірае золата на Asus Cup Winter 2009. Празь некаторы час пасьля перамогі на Asus Cup Winter 2009, esenin’а выганяюць з KerchNET і ён знаёміцца з Данілам «Zeus» Тэсьленкам, які прывёў яго ў каманду pro100.

У 2009 годзе з дапамогаю вядомага мэцэната Мурата Жумашэвіча, вядомага як Арбалет, заснаваная каманда Arbalet.UA, якая з часам перарасла ў Natus Vincere. Гэтым часам esenin зьмяняе нік на «ceh9» — спрошчанае ад «Арсенія» Сеня, напісанае на leet. Менавіта што ў складзе Na’Vi ён дабіваецца найбольшых посьпехаў, у прыватнасьці, каманда ўпершыню ў гісторыі сусьветнага кібэрспорту выйграла тры галоўныя турніры за адзін рок — Intel Extreme Masters[5], Electronic Sports World Cup[6] ды World Cyber Games 2010[7].

Сыход з кібэрспорту

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2013 годзе Арсень абвясьціў пра сканчэньне кар’еры кібэрспартоўца[8]. Сыход двух гульцоў з каманды пракамэнтавала адміністрацыя:


« Шматлікія з нашых фанаў зьняверыліся ў калектыве, а вынікі на апошніх турнірах пакідалі жадаць лепшага. З прычыны гэтага мы хочама паведаміць, што Антон «kibaken» Калесьнікаў пакідае калектыў. Таксама гульнявую кар’еру ў складзе Na`Vi сканчае Арсень «ceh9» Трыножанка, які, тым ня менш, застаецца ў арґанізацыі і будзе задзейнічаны ў новых праектах нашага кібэрспартовага клюба »

—Аўтар, [1]

Сам ceh9 сказаў пра свой сыход так:


« Я сам для сябе вырашыў самаўхіліцца ад працэсаў, якія адбываліся, паглядзець на ўсё гэта згары. У выніку мы маема новы склад, я рады гэтаму. Мне трохі надакучыла цягам адзінаццаці рокаў давадзіць, што ты найлепшы, хочацца паспрабаваць сябе ў новым амплуа »

—Арсень Трыножанка, [9]

На пачатку траўня 2017 року Даніла «Zeus» Тэсьленка аб’явіў пра адраджэньне арґанізацыі pro100[10] і неўзабаве было анансавана, што Арсень Трыножанка далучыўся да складу па Counter-Strike: Global Offensive у якасьці памочніка трэнэра.[11] У сьнежні 2018 року быў прызначаны галоўным трэнэрам каманды[12].

  • Ёсьць фанатам савецкага й расейскага рок-гурту ДДТ.
  • Улюбёная кніга — «Майстар і Маргарыта» Булгакава, улюбёны паэт — Сяргей Ясенін.
  • Улюбёная пара року — восень.
  • Атэіст.
  • Глядзіць дужа шмат сэрыялаў, абґрунтоўваючы гэта тым, што гэта добры спосаб паслабіцца пасьля трэнаваньня[13].
  • 28 чэрвеня 2015 року правёў дабрачынны стрым, атрыманыя сродкі зь якога пайшлі на дапамогу дзецям-сіротам аднаго зь мясцовых дзіцячых дамоў Львова[14].
  1. ^ а б Swiss_Larson (2013-12-09) Новый состав NaVi — ceh9 завершает карьеру. http://goodgame.ru/Праверана 2016-01-11 г.
  2. ^ Лучшие игроки и комментаторы в СНГ 2017 | Cybersport.ru. www.cybersport.ru. Праверана 2018-05-24 г.
  3. ^ а б в г StopCybersport #30 — Эрик Цтли интервьюирует Арсения Триноженко
  4. ^ esenin — ceh9
  5. ^ Natus Vincere 2010 против Fnatic 2009 — Официальный командный сайт киберспортивной организации Natus Vincere
  6. ^ Na´Vi beat SK twice to win ESWC
  7. ^ Новости киберспорта и Counter-Strike
  8. ^ Na’Vi.CSGO делают двойную замену 2013-12-09. http://gameinside.ua/Праверана 2016-01-11 г.
  9. ^ Ростислав «Andersen» Груби (2013-12-26) INACTIVE: Арсений «ceh9» Триноженко. virtus.pro. Праверана 2016-01-11 г. Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  10. ^ Официальный сайт организации. PRO100.GG. Праверана 2018-04-18 г.
  11. ^ ceh9 joins pro100 as assistant coach (анг.)  Праверана 2018-04-18 г.
  12. ^ ceh9 takes on coach role in pro100. HLTV.org. Праверана 2018-12-19 г.
  13. ^ Na`Vi.ceh9 отвечает на вопросы фанатов! - Na`Vi Forum - Киберфорум Na`Vi Forum, игровое сообщество, Киберспортивный форум Natus Vincere. forum.navi-gaming.com. Праверана 2017-10-27 г.
  14. ^ Ceh9 проводит благотворительный стрим в помощь детям-сиротам [завершен(рас.). gameinside.ua. Праверана 2017-10-27 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]