Даніла Тэсьленка
Даніла Тэсьленка | |
па-ўкраінску: Данило Ігорович Тесленко | |
| |
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1987 (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Харкаў, УССР, СССР |
Грамадзянства | Украіна |
Мянушкі | Zeus |
Каманда | Natus Vincere (з 29.5.2019) |
Роля | капітан, райфлер |
Кар’ера | 2002 — дагэтуль |
Гульні |
Counter-Strike Counter-Strike: Global Offensive |
Каманды | |
Arsenal (2002 — ?) |
Дані́ла Тэсьле́нка (па-ўкраінску: Данило Ігорович Тесленко; 8 кастрычніка 1987, Харкаў, УССР) — украінскі кібэрспартовец, капітан каманды Natus Vincere, а таксама заснавальнік і дырэктар кібэрспартовае арґанізацыі pro100. Чэмпіён PGL Major Kraków у складзе каманды Gambit Gaming. Расцэньваецца як наймацнейшы капітан ва ўсім СНД[1][2][3]. Заснавальнік праекту Zeuscyberschool.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’еру кібэрспартоўца Даніла «Zeus» Тэсьленка пачаў у 2002 годзе, гуляючы ў адной з наймацнейшых камандаў таго часу — Arsenal. Далей яго кар’ера зьвязала яго з Edward у 2004 годзе, калі яны выступалі пад тэґам pro100. Праз тры рокі, ужо ў складзе Virtus.pro, Zeus і яго паплечнікі наведалі большасьць турніраў у СНД.
Даніла за сваю прафэсійную кар’еру кібэрспартоўца пабываў у такіх камандах як pro100, Virtus.pro, KerchNET, Natus Vincere[4]. Стваральнік кібэрспартовае школы «Zeus Cyber School».
У 2019 годзе плянуе скончыць кар’еру.
У складзе pro100
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даніла Тэсьленка пачаў выступаць за каманду pro100 у 2004 годзе. Да гэтага склад шмат разоў зьмяняўся. Каманда распалася пасьля турніру WCG 2007.
У складзе гэтае каманды Тэсьленка атрымаў першыя месцы на ASUS Winter Cup 2005, WCG UA 2005, Skyline CyberGame 2005, ASUS Winter Cup 2006, WCG UA 2006, ASUS Summer Cup 2006 UA, ASUS Summer Cup 2006, ASUS Winter Cup 2007, другое месца на WCG UA 2007, а таксама трэція месцы на ASUS Autumn Cup 2004, ASUS Autumn Cup 2005, ASUS Spring Cup 2007.
У складзе Virtus.pro
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля таго як распалася каманда pro100, Даніла перайшоў у Virtus.pro разам з Іаанам «Edward» Сухаравым. На канцы 2007 — пачатку 2008 року Тэсьленка й Сухараў афіцыйна становяцца гульцамі каманды «Virtus.pro»[5]. У складзе гэтае каманды Тэсьленка атрымаў першыя месцы на ESWC Russia 2007, ASUS Autumn Cup 2007, Rekrut Championship 2008, Arbalet Cup # 1, ASUS Spring Cup 2009, WCG Russia 2009, а таксама трэцяе месца на ASUS Winter Cup 2007.
У складзе Natus Vincere
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2009 годзе Даніла Тэсьленка разам з сваёю камандаю стварае арґанізацыю Natus Vincere і становіцца капітанам.
У жніўні 2013 року ў складзе каманды адбыліся сур’ёзныя зьмены, каманду пакінулі ўкраінцы Іаан Сухараў ды Ягор Маркелаў[6]. Пасьля невялікае паўзы мэнэджар каманды прыняў рашэньне і запрасіў двох гульцоў з Расеі — Дзяніса Косьціна й Антона Калесьнікава, малодшага брата Аляксея Калесьнікава[7].
Асноўнымі заданьнямі пастаўленымі перад складам былі згулянасьць і стабільнасьць. Аднак калектыў ня здолеў паказаць добрых вынікаў і пасьля DreamHack Winter 2013 у камандзе зноўку адбыліся зьмены. 9 сьнежня 2013 року каманду пакінулі Арсень Трыножанка і Антон Калесьнікаў. Арсень Трыножанка заявіў, што пакідаючы каманду, ён застанецца ў праекце Natus Vincere[8]. Ім на зьмену прыйшлі славак Ладзіслаў Ковач і зьвярнуўся Іаан Сухараў[9].
На зьмену Сяргея «Starix» Ішчука прыйшоў Ягор «flamie» Васільеў[10]. Такім складам каманда Natus Vincere упершыню стала 1-ю камандаю сьвету паводле рэйтынґу hltv.org[11]. Найвышэйшымі дасягненьнямі складу зьяўляюцца перамогі на ESWC 2015, Intel Extreme Masters X — San Jose, а таксама другія месцы, у тым ліку на двох «major» турнірах DreamHack Open Cluj-Napoca 2015 ды MLG Major Championship: Columbus 2016, StarLadder i-League StarSeries XIV Finals у Менску, DreamHack Masters Malmö 2016.
4 жніўня 2016 року, пасьля няўдалага выступу каманды на ESL One Cologne 2016 (5—8 месца) і непераканаўчай гульні на ELEAGUE Season 1 (3—4 месца), Даніла «Zeus» Тэсьленка быў заменены ў складзе Natus Vincere CS:GO Аляксандрам «s1mple» Костылевым[12]. Застаўся ў арґанізацыі як «inactive» гулец.
Пасьля няўдалага выступу на PGL Major Krakow 2017 у камандзе Na’Vi плянуюцца зьмены ў складзе. На трансфэр выстаўленыя Guardian ды Seized[13]. У гэты ж час гульцы Gambit Esports прымаюць рашэньне вылучыць з складу трэнэра Kane. Zeus прымае рашэньне сыйсьці разам зь ім, і ў гэты час атрымлівае прапанову ад Na’Vi, якое прымае. Таксама паводле рашэньня мэнэджмэнту ў актыўны склад вяртаецца Seized[14]. У сярэдзіне кастрычніка 2017 року Дзяніс «seized» Косьцін пакідае склад каманды і сыходзіць у інактыў. 6 лістапада 2017 року на яго месца прыходзіць Дзяніс «electronic» Шарыпаў з каманды FlipSid3.
У складзе Gambit Esports
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 2016 року Даніла Тэсьленка далучаецца да каманды Gambit у якасьці капітана[15].
23 ліпеня 2017 року ў складзе Gambit Esports перамог «major» турнір PGL Major Krakow[16]. Гэтая перамога ё адзінаю на турнірах Valve па CS:GO такога ўзроўню для камандаў з СНД.
9 жніўня 2017 року Даніла Тэсьленка й Міхайла Благін пакідаюць каманду Gambit Esports. На замену Zeus прыходзіць fitch з каманды Tengri[17].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ GuardiaN: «Zeus — самый жесткий капитан во всех аспектах». www.cybersport.ru. Праверана 2019-06-09 г.
- ^ EYESPORTS (2018-10-08) Магия Zeus’a — мифы и реальность. EYESPORTS. Праверана 2019-06-09 г.
- ^ Alexey Burdyko (2018-07-18) 5 лучших капитанов в Counter-Strike: Global Offensive. Medium. Праверана 2019-06-09 г.
- ^ Профиль Даниила на портале Liquipedia
- ^ Virtus.Pro Is Back On Track (анг.) Праверана 2017-08-11 г.
- ^ Natus Vincere покидает еще один игрок - Официальный командный сайт киберспортивной организации Natus Vincere. read.navi-gaming.com. Праверана 2017-08-11 г.
- ^ Новички в Natus Vincere - Официальный командный сайт киберспортивной организации Natus Vincere. read.navi-gaming.com. Праверана 2017-08-11 г.
- ^ Изменения в составе Na`Vi.CSGO - Официальный командный сайт киберспортивной организации Natus Vincere. read.navi-gaming.com. Праверана 2017-08-11 г.
- ^ Na´Vi add GuardiaN, Edward (анг.) Праверана 2017-08-11 г.
- ^ starix steps down in Na`Vi (анг.) Праверана 2017-08-11 г.
- ^ CS:GO Ranking | 18th April 2016
- ^ s1mple replaces Zeus in Na`Vi (анг.) Праверана 2017-08-11 г.
- ^ GuardiaN and seized step down from Natus Vincere (анг.) Праверана 2017-09-03 г.
- ^ Natus Vincere bring in Zeus and Kane, seized returns (анг.) Праверана 2017-09-03 г.
- ^ Zeus completes Gambit roster (анг.) Праверана 2017-08-11 г.
- ^ Krakow 2017 – The Champions
- ^ Zeus leaves Gambit CS:GO - Gambit Gaming. gambit.gg. Праверана 2017-08-11 г.