Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Караткевіч у 1951 годзе

Уладзімер Караткевіч (26 лістапада 1930, Ворша — 25 ліпеня 1984, Менск) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, клясык беларускае літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацяў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагодзьдзя. Першы беларускі пісьменьнік, які зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Творчасьць Уладзімера Караткевіча адрозьніваецца рамантычнай скіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным патасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».
(артыкул цалкам…)

Герб

Горадня — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 370 919 чалавек. Знаходзіцца за 300 км на захад ад Менску. Вузел чыгунак на Вільню, Масты і Беласток, аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду і Ваўкавыск. Рачны порт, аэрапорт.

Была даўнім магдэбурскім местам і цэнтрам гістарычнага рэгіёну. Мела неафіцыйны статус другой сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай. У наш час найбагацейшае на гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі. Тут захаваліся Стары і Новы замкі, Калоская царква, комплексы манастыра базылянак з царквой Раства Багародзіцы, езуіцкага калегіюму з касьцёлам Сьвятога Францішка Ксавэрыя, кляштараў бэрнардынаў з касьцёлам Адшуканьня Сьвятога Крыжа, брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і францішканаў з касьцёлам Маці Божай Анёльскай, касьцёл Сьвятога Духа, кляштарныя карпусы дамініканаў і кармэлітаў, палацы Валіцкіх, Масальскіх, Сапегаў і Храптовічаў, фрагмэнты ансаблю Гарадніцы, дамы-музэі Элізы Ажэшкі і Максіма Багдановіча.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—31 траўня)

Гэты дзень у гісторыі

Януш Радзівіл

17 чэрвеня: Сусьветны дзень барацьбы з апустыньваньнем ды сухменьню

  • 1649 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана польнага Януша Радзівіла разьбіла 7-тысячны аддзел украінскіх казакоў каля Загальля на Прыпяці
  • 1654Януш Радзівіл (на выяве) заступіў на пасаду гетмана вялікага
  • 1793 — у Горадні распачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітае, які зацьвердзіў другі падзел дзяржавы і прыняў новую канстытуцыю
  • 1876 — улады Расейскае імпэрыі забаранілі друкаваць кнігі ўкраінскаю моваю
  • 1885 — у Нью-Ёрк прыбыла Статуя Свабоды, дарунак францускага народу Злучаным Штатам Амэрыкі
  • 1905 — расстрэл беларускіх сялянаў расейскімі войскамі ў Кішчыцах на Магілёўшчыне, у выніку якога загінула 8 чалавек, 15 атрымалі цяжкія раненьні
  • 1934 — адбыўся нелегальны зьезд Таварыства Беларускае Школы
  • 1938 — савецкія ўлады расстралялі Аркадзя Смоліча, беларускага географа і дзеяча нацыянальнага руху
  • 1940СССР увёў войскі ў Латвію і Эстонію
  • 1944 — абвяшчэньне незалежнасьці Ісьляндыі
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.