5 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
5 красавіка́ — 96-ы дзень году (95-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 271 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1340 — арабскі флёт разьбіў гішпанскую эскадру ў Гібральтарскім праліве
- 1453 — пачатак апошняе асманскае аблогі Канстантынопалю, якая скончылася падзеньнем Бізантыі
- 1764 — Кацярына II загадала расейскім дыпляматам распачаць падрыхтоўку шляхецкай канфэдэрацыі для дысыдэнтаў
- 1843 — абвяшчэньне Ганконгу ўладаньнем Брытаніі
- 1913 — дацкі фізык Нільс Бор завяршыў артыкул «Пра будову атамаў і малекулаў», які паклаў пачатак квантавае тэорыі
- 1937 — ЦВК зацьвердзіў новы малюнак гербу БССР, мадыфікацыя якога з 1995 году зьяўляецца афіцыйным гербам РБ
- 1972 — заснаваньне ў Вязынцы Купалаўскага мэмарыяльнага запаведніку
- 1989 — урад Польшчы дазволіў дзейнасьць прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць»
- 1990 — парлямэнт Беларусі абвясьціў 26 красавіка днём Чарнобыльскае трагедыі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1793 — Канстантын Радзівіл, палітычны дзяяч, мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў
- 1793 — Гаўрыіл Бацянькоў, расейскі падпалкоўнік, дзекабрыст, паэт
- 1908 — Гэрбэрт фон Караян, аўстрыйскі дырыгент
- 1908 — Залман Гарэлік, беларускі савецкі геоляг, тэктаніст, арганізатар геалягічнае службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійнае і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне
- 1920 — Барэнд Бісьгёвэль, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч
- 1934 — Робэрт Блох, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 1950 — Агнэта Фэльтскуг, швэдзкая сьпявачка, аўтар песень, музычны прадусар, салістка гурта ABBA
- 1958 — Даніель Шнайдэрман, францускі журналіст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1852 — Гаўрыла Ігнацьеў, расейскі вайсковы дзеяч, генэрал ад артылерыі
- 2005 — Сол Бэлоў, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1976 году
- 2015 — Сяргей Плева, польскі грамадзкі й палітычны дзеяч, актыўны дзеяч беларускае дыяспары ў Польшчы
- 2023 — Павал Вераб'ёў, беларускі літаратар і журналіст
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 красавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў