Павал Вераб’ёў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вераб’ёў (неадназначнасьць).
Павал Вераб’ёў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 лістапада 1958 |
Памёр | 5 красавіка 2023 (64 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, паэт |
Узнагароды |
Павал Віктаравіч Вераб’ёў (7 лістапада 1958 в. Рабавічы, Прапойскі раён — 5 красавіка 2023, Менск) — беларускі літаратар і журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Менскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваць пачынаў у прапойскай раённай газэце, пасьля пераехаў у Менск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», загадчыкам сэктару друку ЦК ЛКСМБ, газэтах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».
У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газэты «Знамя юности», з 1992-га — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газэы «Менская праўда».
З 1992 года быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, пасьля 2005 году перайшоў у праўладны Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1990 — «Крытычная маса», зборнік вершаў
- 1995 — «Цёмнае віно», зборнік вершаў
- 2005 — «Не трэба вас…», зборнік вершаў і эсэ
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павел Вераб’ёў быў ляўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў. — Менск, 1997. — Т. 4. — С. 92.
- Вераб’ёў Павел Віктаравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна / галоўны рэдактар У. І. Лемяшонак. — Менск, 1999. — С. 516.
- Вераб’ёў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / галоўны рэдактар А. В. Мальдзіс. — Меінск, 1995. — Т. 6. — С. 557 : фота.
- Лайкоў, Я. Метрыка літаратурная / Я. Лайкоў // Полымя. — 2008. — № 11. — С. 201.