Залман Гарэлік
Залман Абрамавіч Гарэлік | |
Род дзейнасьці | беларускі і савецкі геоляг, тэктаніст |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 красавіка 1908 |
Месца нараджэньня | Бабруйск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 16 лютага 1987 |
Месца сьмерці | Менск, БССР |
Занятак | геоляг |
Навуковая сфэра | геалёгія |
Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Менск) — беларускі савецкі геоляг, тэктаніст, арганізатар геалягічнае службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійнае і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1973).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня Маскоўскага геолягавыведнага інстытуту ў 1936 накіраваны ў Інстытут геалягічных навук АН БССР. З 1937 інжынэр, галоўны інжынэр, начальнік Беларускага геалягічнага кіраваньня. У пэрыяд эвакуацыі (1941—1944) начальнік Горкаўскага геакіраваньня. У 1944—1950 начальнік, галоўны геоляг Белгеалкіраваньня і па сумяшчальніцтве выкладчык катэдры геалёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1949—1955). У 1950—1955 — галоўны геоляг Беларускага інстытуту прамысловага праектаваньня. З 1955 на пэдагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 у Інстытуце геалягічных навук АН БССР — начальнік аддзелу нафты і газу, загадчык сэктару тэктонікі (1967—1976). З 1976 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага геолягавыведнага інстытуту.
Сфэра навуковых інтэрасаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэктоніка і структурная геамарфалёгія, фармаваньне нафтавых пакладаў, прагназаваньне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінэральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэньні нетраў і мінэральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаваньне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэры прагназаваньня радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Данные по тектонике Белоруссии и проблема выявления месторождений соли и нефти на ее территории. Мн., 1945.
- О связи современного рельефа БССР с тектоническими структурами // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1957. № 2.
- Пески БССР и их промышленное использование. Мн., 1961 (в соавт.).
- О влиянии тектоники Белорусско-Литовского кристаллического массива на формирование современного рельефа и распределение речной сети // Геология и перспективы металлоносности докембрия Белоруссии и смежных районов. Мн., 1965.
- Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (в соавт.).
- Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (совм. с А. М. Синичкой).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 78.
- Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці. — Магілёў, 2004. — С. 14—15.
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3) — С. 129.