21 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
21 красавіка́ — 112-ы дзень году (111-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 255 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 753 да н. э. — згодна з паданьнем Ромул заклаў Рым
- 1519 — на ўзьбярэжжы Мэксыкі высадзіўся гішпанскі канкістадор Эрнан Картэс
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзел Зыгмунта Серакоўскага разьбіў расейцаў у бітве пад Генетынамі
- 1870 — I Ватыканскі сабор прыняў «Дагматычную канстытуцыю каталіцкае веры»
- 1910 — камэта Галея максымальна наблізілася да Зямлі
- 1944 — у Францыі жанчыны атрымалі выбарчае права
- 1960 — скончылася будова новае сталіцы Бразыліі
- 1967 — вайсковы пераварот «чорных палкоўнікаў» у Грэцыі
- 1985 — адбыўся бой у Мараварскай цясьніне
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1729 — Кацярына ІІ, імпэратрыца Расеі
- 1833 — Віктар Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, брат Кастуся Каліноўскага
- 1926 — Лізавета II, каралева Вялікабрытаніі
- 1947 — Ігі Поп, амэрыканскі музыка
- 1973 — Андрэй Швед, дзяржаўны дзяяч Беларусі
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1073 — Аляксандар II, рымскі папа
- 1902 — Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай каталіцкай духоўнай сэмінарыі
- 1910 — Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік
- 1946 — Джон Мэйнард Кейнс, ангельскі эканаміст
- 2007 — Гай Пікарда, ангельскі беларусіст
- 2022 — Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык