Язэп Дакіневіч
Язэп Дакіневіч | |
1906 — ? | |
Язэп Дакіневіч у Слоніме (1943 рок) | |
Прыналежнасьць | Другая Рэч Паспалітая (да 1939) Беларуская народная самапомач (1941–?) Беларуская незалежніцкая партыя (1942–?) Трэці Райх (1942–1944) Беларуская краёвая абарона (1944) |
---|---|
Род войскаў | пяхота дапаможная паліцыя |
Гады службы | Другая Рэч Паспалітая(?–?) Беларускі корпус самааховы (1942–1943) шуцманшафт (1943–1944) Беларуская краёвая абарона (1944) |
Званьне | падхарунжы старшы лейтэнант |
Частка | 48-ы батальён дапаможнай паліцыі |
Камандаваў | Слонімскі батальён беларускае самааховы |
Пасада | загадчык харчоўні й начлежнага дому БНС (1941–?) афіцэр прапаганды (1943) акруговы начальнік БКА (1944) намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе (1944) |
Бітвы/войны | Другая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна |
Язэ́п Дакіне́віч (1906, в. Галынцы — ?) — беларускі вайсковы й грамадзкі дзеяч, зарганізаваў Беларускую народную самапомач і беларускую самаахову на Слонімшчыне. Пазьней сфармаваў гэтаксама 48-ы батальён дапаможнае паліцыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Служыў у польскай арміі, зьяўляўся афіцэрам. Дасягнуў званьня падхарунжага[1].
Падчас Другой сусьветнай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1941 року загадчык харчоўні й начлежнага дома Самапомамачы[2][3].
У 1942 годзе прымае ўдзел на ўстаноўчым зьезьдзе Беларускае незалежніцкае партыі ў Менску[4].
У 1942—1943 роках — камандовец Слонімскага батальёну беларускае самааховы.
48-ы батальён дапаможнае паліцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове 1943 году нямецкія паліцыйныя ўлады пастанавілі зарганізаваць яшчэ тры беларускія паліцыйныя адзінкі: 48-ы батальён у Слоніме, 60-ы батальён у Баранавічах і 36-ы полк ва Ўрэччы Слуцкае акругі. Акруговы камісар Слонімскай акругі супольна зь нямецкім акруговым начальнікам паліцыі папрасілі ў жніўні 1943 году да сябе спадара Дакіневіча й слонімскага павятовага старшыню спадара Цітовіча і абвясьцілі ім, што нямецкія ўлады дазваляюць зарганізаваць беларускае войска і што ў Слоніме мае быць створаны першы батальён, камандоўцам якога будзе якраз Дакіневіч[5].
Дакіневіч прыймаў ахвотнікаў, выступаў перад імі з гарачымі прамовамі й нястомна заладжваў усе справы па арганізацыі батальёну. Празь некалькі дзён у батальён прыбыло каля 5.000 чалавек[1], у разоў пяць больш, чымся было наогул патрэбна. Немцы вельмі дзівіліся такому зьявішчу, хвалілі Дакіневіча, і пакрысе пачалі самі брацца за людзей.
Калі Дакіневіч зарганізаваў батальён, прыбыў сапраўдны камандовец батальёну маёр-немец, а зь ім разам і ўся абсада батальёну — таксама немцы. Дакіневіч застаўся пры батальёне ў ролі афіцэра прапаганды. Немцы, праўда, вельмі лічыліся з Дакіневічам, нават называлі яго камандоўам батальёну, бо ведалі, — калі сыйдзе з батальёну Дакіневіч, то й увесь батальён разьляціцца, але гэта справы не зьмяняла[1].
У кастрычніку 1943 году Францішак Кушаль прыехаў на інспэкцыю гэтага батальёну. Батальён прадстаўляўся вельмі добра, быў баёва настроены, выпадкі дэзэрцыі былі вельмі рэдкія. Адно жаданьне, якое мелі жаўнеры — гэта каб камандоўцы ў іх былі беларусы.
Неўзабаве батальён пачаў змагацца супраць партызанаў. Пад поглядам баёвым ён таксама паказаў сябе з найлепшага боку. І вось у меру таго, як батальён станавіўся штораз мацнейшым, значэньне Дакіневіча ў батальёне немцамі памяншалася. У сакавіку (зь некаторых крыніцаў у лютым) 1944 году Дакіневіч быў пакліканы на пасаду акруговага начальніка БКА. Заняты цалкам новаю працаю, ён амаль зусім адыйшоў ад батальёну.
Акруговы начальнік БКА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 1943 году з прыездам тэатральнае групы Менскага Тэатру прайшлі арышты з-за даносаў тутэйшага беларускага актыву на сваю апазыцыю. Арышты не былі навінай у месьце, арыштоўваліся нягледзячы на тое, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Дзякуючы гэтым даносам, немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў. Збольшага да арыштаў у Слоніме спрычыніліся Дакіневіч і Данілюк, якія, нават калі нешта проста здавалася, беглі да немцаў, а тыя высылалі сваё СД і паарыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазьней дасягнуў даверу Астроўскага й стаўся акруговым начальнікам БКА у Слонімскай акрузе[6] ў лютым 1944 году[7]. Паводле Алеся Асіповіча-Асіпчыка, Дакіневіч быў таксама прызначаны як намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе[8], аднак, паводле кнігі «Беларусь учора і сяньня», якую напісалі тагачасьнікі, намесьнікам БЦР у Слонімскай Акрузе быў А. А. Аўдзей[6]. Праз Дакіневіча ў астрог патрапілі: Стэфа Лыскавец, Сяргей Новік-Пяюн, паэт Міско (Івэрс) і іншыя. Палова з арыштаваных была выпушчаная, а іншая выслана ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД.[8]
Пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1944 року жыў на эміграцыі. Спачатку ў Баварыі меў уласную рэстарацыю, падтрымліваў сувязі зь беларусамі, дапамагаў ім, потым перасяліўся ў Аргентыну. Але існуе вэрсія, што ў другой палове 1940-х гадоў ён вярнуўся ў Польшчу да сваёй каханай дзяўчыны, зь якой пазнаёміўся ў Слоніме. Там яны сустрэліся й ажаніліся. У Польшчы Дакіневіч пражыў свае апошнія рокі пад іншым прозьвішчам, адыйшоўшы ад усіх беларускіх справаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі (беларуская мова (тарашкевіца)) // Pawet.net. — 1998.
- ^ Барыс Данілюк Успамін пра доктара Янку Геніюша (беларуская мова (тарашкевіца)) // Беларус. — кастрычнік, 2008. — № 549. — С. 10.
- ^ Сяргей Ёрш Беларуская Народная Самапомач як прыклад самакіраваньня ў Беларусі ў 1941-44 гг. (беларуская мова (тарашкевіца)) // Свой Лад. — кастрычнік 2003. — № 10. — С. 11.
- ^ Язэп Найдзюк, Іван Касяк Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 135. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5
- ^ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — С. 164. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6
- ^ а б Язэп Найдзюк, Іван Касяк Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 142. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5
- ^ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — С. 337. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6
- ^ а б Аляксандар Асіпчык Аляксандар Асіпчык з Слонімшчыны // Arche. — 01.04.2010.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Чыгрын Больш ніколі ў жыцці яны не сустрэліся (беларуская мова (наркамаўка)) // Газета Слонімская. — 28 лютага 2009 12:16.
- Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі (беларуская мова (тарашкевіца)) // Jivebelarus.net. — 18.12.2007.
- Кушаль Ф. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі (беларуская мова (тарашкевіца)) // Pawet.net. — 26.03.2012.
- Жыцьцяпіс Дакіневіча(недаступная спасылка)
- Успаміны пра Данкевіча(недаступная спасылка)
- Пра фармаваньні БКА
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6
- Язэп Найдзюк, Іван Касяк. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993. — С. 270. — 416 с. — ISBN 5-343-01458-5
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі
- Беларускія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Сябры Беларускага корпусу самааховы
- Надлейтэнанты Беларускай краёвай абароны
- Беларускія вайскоўцы
- Польскія вайскоўцы
- Беларусы ў Нямеччыне
- Беларусы ў Аргентыне
- Беларусы ў Польшчы
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай
- Асобы Слоніму