Перайсьці да зьместу

Сяргей Ёрш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Ёрш
Род дзейнасьці гісторык, журналіст
Дата нараджэньня 29 лютага 1972
Месца нараджэньня Слонім, БССР
Месца вучобы
Занятак гісторык, журналіст
Месца працы
Узнагароды

Сярге́й Івана́віч Ёрш (нарадзіўся 29 лютага 1972 у Слоніме) — беларускі гісторык, журналіст.

У 1989 скончыў слонімскую СШ № 1. У 1994 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М. Танка. У 19941995 служыў у беларускім войску.

З 1995 па 1997 працаваў дырэктарам Народнага музэю СШ № 4 Слоніма, пасьля да 2001 журналістам газэтаў «Газэта Слонімская», «День» (2002), «Наша Ніва» (20022004).

Выдаўца газэт «Голас камбатанта» (Слонім-Менск, 20002001), «Наша вера» (Слонім, 2000), часопісу «Слонімскі край» (2000) ды інш. Адзін з выдаўцоў часопіса «Беларускі Рэзыстанс».

Дасьледуе беларускі нацыянальны супраціў 19401950-х гадоў, гісторыю Беларускай грэка-каталіцкай царквы, гісторыю Слонімшчыны.

  • «Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі» (Слонім-Менск, 1998)
  • «Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік» (у сааўтарстве; Менск, 1999)
  • «Рыцар Свабоды. Ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі як ідэоляг і арганізатар беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву» (Менск, 2004)
  • Сяргей Ёрш, Сяргей Горбік. «Беларускі супраціў» (Львоў, 2006)
  • «Слонімшчына антысавецкая» (Слонім, 1999)
  • «Беларуская партызанка» (Менск, 1999), «Маладзёжны незалежніцкі рух на Слонімшчыне (гістарычны нарыс)» (пад псэўданімам «Міхась Гутар», Слонім, 2000)
  • «Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў» (Менск, 2001)
  • «Беларускі нацыяналізм. Даведнік» (пад псэўданімам «Пятро Казак», Менск, 2001)
  • «Генэрал вызвольнага фронту» (пад псэўданімам «Ян Каваль», Менск, 2002)
  • Сяргей Ёрш, Лескець Сяргей. «Была вайна... З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву» (Менск, 2003)

Жанаты, мае дачку Рагнеду. Жыве ў Менску.

  1. ^ «Газета Слонімская» № 95 ад 1 красавіка 1999 [1](недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]