Перайсьці да зьместу

Ляр’ен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляр’ен
франц. Lorient
Герб Ляр’ену Сьцяг Ляр’ену
Дата заснаваньня: чэрвень 1666
Краіна: Францыя
Рэгіён: Брэтань
Дэпартамэнт: Марбіян
Кіраўнік: Нарбэр Метэры[d]
Плошча:
  • 17,48 км²[1]
Вышыня: 0 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 56100
Геаграфічныя каардынаты: 47°44′45″ пн. ш. 3°21′59″ з. д. / 47.74583° пн. ш. 3.36639° з. д. / 47.74583; -3.36639Каардынаты: 47°44′45″ пн. ш. 3°21′59″ з. д. / 47.74583° пн. ш. 3.36639° з. д. / 47.74583; -3.36639
Ляр’ен на мапе Францыі
Ляр’ен
Ляр’ен
Ляр’ен
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.lorient.bzh/, https://www.lorient.bzh/bzh, https://demat.lorient.bzh

Ляр’е́н (па-француску: Lorient, па-брэтонску: An Oriant) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Марбіян рэгіёну Брэтань. Насельніцтва 57 961 чалавек (2013).

Горад Ляр’ен узьнік у першай палове XVII стагодзьдзя ў вусьці ракі Блявэ падчас росквіту гандлю зь Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю разьмяшчаліся ў Порт-Люі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Люі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (франц. Orient — усход). Пасьля 1664 году ў Ляр’ене была пабудавана суднавэрф францускай Ост-Індзкай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.

Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам хаўрусьнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбаваньні праводзіліся ў студзені—лютым 1943 году. У сучасным Ляр’ене пераважае архітэктура 1950-х гадоў.

Асноўнае значэньне ў эканоміцы Ляр’ену мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсьць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.

Для прыцягненьня турыстаў праводзяцца спартовыя спаборніцтвы на вадзе й штогадовы з 1971 году, агульна-кельцкі фэстываль этнічнай музыкі.

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.
  2. ^ Populations de référence 2022 (фр.)INSEE, 2024.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]