Перайсьці да зьместу

Шэйку Куятэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэйку Куятэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 сьнежня 1989(1989-12-21)[1][2] (35 гадоў)
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Амэд[d]
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008 Брусэль 10 (0)
2008—2014 Андэрлехт 153 (4)
2008—2009 Кортрэйк 26 (3)
2014—2018 Ўэст Гэм Юнайтэд 129 (12)
2018—2022 Крыстал Пэлас 129 (2)
2022—2024 Нотынггэм Форэст 33 (1)
2025—4 Амэд[d] 1 (0)
Зборныя
2007 Сэнэгал (да 20)[d] 3 (2)
2012 Сэнэгал (да 23)[d] 4 (0)
2012—4 Сэнэгал 92 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Шэйку́ Куятэ́ (па-француску: Cheikhou Kouyaté; нар. 21 сьнежня 1989 году, Дакар, Сэнэгал) — сэнэгальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюбу «Амэд» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу. Куятэ вядомы дзякуючы сваім фізычным дадзеным, а таксама хуткасьцю.

У 2006 годзе Шэйку пераехаў з Сэнэгалу ў Бэльгію, дзе далучыўся да клюбу «Брусэль».

Калі Куятэ споўнілася 19 гадоў, ён пакінуў «Брусэль» і падпісаў як вольны агент дамову зь іншым брусэльскім клюбам «Андэрлехтам»[4]. У новым клюбе гулец зь цягам часу прасунуўся да асноўнага складу каманды, зь якой неаднаразова станавіўся чэмпіёнам краіны.

Да заканчэньня кантракту ў 2014 годзе стала вядома пра цікавасьць да гульца з боку «Ўэст Гэму» і «Арсэналу», «Галатасараю» і ЦСКА[5]. Акрамя таго, паўабаронца адхіліў прапанову маскоўскага «Дынама».

18 чэрвеня 2014 году Куятэ падпісаў кантракт з «Ўэст Гэмам» на чатыры гады[6]. 16 жніўня Шэйку дэбютаваў за новы клюб у хатнім матчы супраць «Тотэнгэм Готспур», дзе госьці былі мацней зь лікам 1:0. Ягоны выступ было апісаны як «уражлівы». 28 сьнежня Куятэ забіў свой першы гол у складзе новай дружыны, але клюб трываў паразу ад «Арсэналу» зь лікам 2:1[7]. Ягоны другі гол у сэзоне прыпаў на 8 лютага 2015 году ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (1:1). Да сканчэньня сэзону футбаліст забіў яшчэ двойчы, а па выніках згуляў у 31 матчы з 38 магчымых матчаў. 9 жніўня 2015 году Куятэ забіў гол на 43-й хвіліне матчу супраць «Арсэналу», а клюб здабыў перамогу 2:0 на стадыёне Эмірэйтс. У сакавіку 2016 году Куятэ склаў новую пяцігадовую ўгоду зь лёнданцамі, дзякуючы чаму тэрмін ягонага знаходжаньня ў складзе «Ўэст Гэму Юнайтэд» падоўжыўся да 2021 году[8].

1 жніўня 2018 году гулец далучыўся да табару іншага лёнданскага клюбу «Крыстал Пэласу», склаўшы чатырохгадовую дамову. Сума дамовы не была выкрытыя, але, як мяркуецца, было выдаткавана 9,5 млн фунтаў стэрлінгаў[9]. Празь дзесяць дзён Куятэ дэбютаваў у пераможным матчы супраць «Фулгэму» (2:0) калі выйшаў на замену на 88-й хвіліне сустрэчы[10]. Свой першы гол за дружыну футбаліст здабыў толькі 26 сьнежня 2019 году ў матчы супраць свайго былога клюбу[11]. Па прыходзе Патрыка Віейра на пасаду галоўнага трэнэра ў 2021 годзе, Куятэ працягваў займаць пазыцыю ў паўабароне альбо ў абарончым фармаваньні 5-3-2, а ягоныя былыя партнэры ў паўабароне Лука Мілівоевіч і Джэймз Макартур былі вымушаныя крыху паспусціцца ў абарону[12].

13 жніўня 2022 году Куятэ умацаваў склад «Нотынггэм Форэсту», які за доўгі час павярнуўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён[13].

«Андэрлехт»:

Сэнэгал:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]