Сяргей Бабрук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Антонавіч Бабрук
15 лютага 190118 сакавіка 1962
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Шубічы, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні
Месца сьмерці Сьцяг СССР Віньніца
Прыналежнасьць СССР СССР
Гады службы 19201959
Званьне генэрал-лейтэнант
Камандаваў 47-я гвардзейская стралковая дывізія,
29-ы гвардзейскі стралковы корпус,
31-ы гвардзейскі стралковы корпус,
13-я гвардзейская мэханізаваная дывізія,
27-ы гвардзейскі стралковы корпус,
4-я армія
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расеі,
Польскі паход РСЧА,
Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені

Сярге́й Анто́навіч Бабру́к (15 лютага 1901, Шубічы, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні18 сакавіка 1962, УССР, СССР) — савецкі ваеначальнік, генэрал-лейтэнант (1955), Герой Савецкага Саюзу (19 сакавіка 1944).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Шубічы[1] (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) ў сялянскай сям’і. У 1914 скончыў пачатковую школу, працаваў сьлесарам.

У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1920 року. У Грамадзянскую вайну Сяргей Бабрук курсантам 4-й кавалярыйскай школы камсаставу РСЧА ўдзельнічаў у здушэньні Кранштацкага паўстаньня.

Пасьля вайны навучаўся на 18-х саратаўскіх і 15-х алма-атынскіх кавалерыйскіх курсах. З 1923 праходзіў службу ў 2-м Гісарскім кавалерыйскім палку Туркестанскага фронту, камандзір узводу, памочнік камандзіра эскадрону. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях супраць басмацкіх аддзелаў Ібрагім-бэка і Карамурзы ва Ўсходняй і Заходняй Бухары (ліпень 1923 — красавік 1925). З траўня 1925 року служыў у 9-й кавалерыйскай дывізіі камандзірам узводу 51-га кавалерыйскага палку, з сакавіка 1926 — у 50-м кавалерыйскім палку 9-й кавалерыйскай дывізіі, памочнік камандзіра эскадрону, камандзір гаспадарчага ўзводу, камандзір кавалерыйскага ўзводу, часовы выканаўца абавязкаў камандзіра эскадрону, памочнік начальніка штабу палку. З сакавіка 1930 навучаўся на кавалерыйскіх курсах у Новачаркаску, па сканчэньні вярнуўся на папярэднюю пасаду. З чэрвеня 1935 — памочнік начальніка 1-й часткі штабу 28-й кавалерыйскай дывізіі, з красавіка 1936 — начальнік штабу 10-га кавалерыйскага палку 23-й кавалерыйскай дывізіі, са студзеня 1938 — часовы выканаўца абавязкаў начальніка 1-й часткі штабу дывізіі. З сакавіка 1938 року маёр Сяргей Бабрук — памочнік начальніка штаба 5-й кавалерыйскай дывізіі, у складзе якой удзельнічаў у паходзе Чырвонай арміі ў Заходную Ўкраіну. Зь лютага 1940 року — начальнік 1-га аддзяленьня штабу 34-й кавалерыйскай дывізіі, з красавіка — начальнік апэратыўнага аддзяленьня, ён же памочнік начальніка штабу 148-й стралковай дывізіі Прыволскай ваеннай акругі ў Саратаве.

У пачатку нямецка-савецкай вайны Сяргей Бабрук на той самай пасадзе. Зь лістапада 1941 знаходзіўся ў распараджэньні Галоўнае ўправы кадраў Народнага камісарыяту абароны, пасьля Ваеннага савету Бранскага фронту. З сакавіка 1942 выконваў абавязкі начальніка штаба 153-й стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Сталінградзкай бітве ў складзе Сталінградзкага, Данскога і Паўднёва-Заходняга франтоў. Са сьнежня 1943 — камандзір 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі 8-й гвардзейскай арміі 3-га Ўкраінскага фронту. У студзені — лютым 1944 року ён умела арганізаваў дзеяньні дывізіі пры ліквідацыі нікопальскай групоўкі суперніка, за што 19 сакавіка атрымаў званьне Героя Савецкага Саюзу. З сакавіка 1944 — камандзір 29-га стралковага корпусу, на гэтай пасадзе браў удзел у Адэскай наступальнай апэрацыі. 19 сакавіка 1944 Сяргей Бабрук атрымаў чарговы чын генэрал-маёр. З траўня — камандзір 31-га гвардзейскага стралковага корпусу ў складзе 46-й, пасьля 4-й гвардзейскай арміяў 3-га Ўкраінскага фронту. На гэтай пасадзе Сяргей Бабрук праявіў сябе ініцыятыўным камандзірам падчас арганізацыі й вядзеньні баявых дзеяньняў часткамі корпусу ў Яска-Кішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Будапэшцкай наступальных, Балатонскай абарончай, Венскай наступальной апэрацыях. Корпус браў удзел у вызваленьні местаў Кагул, Галац, Браілаў, Рущук, Пакш, Сэкешфэхервар, Будапэшт, Капувар, Шопран, Вена. За ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня ў баёх з супернікам пры авалоданьні местам Вена 31-ы гвардзейскі стралковы корпус был узнагароджаны ордэном Суворава 2-й ступені.

Па вайне Сяргей Бабрук навучаўся на Вышэйшых акадэмічных курсах пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя Варашылава, па сканчэньні з красавіка 1947 року камандаваў 13-й гвардзейскай мэханізаванай дывізіяй у Цэнтральнай групе войскаў. З кастрычніка 1953 — даводца 27-га гвардзейскага стралковага корпусу ў Кіеўскай ваеннай акрузе, а з чэрвеня 1955 — камандуючы 4-й арміяй у Закаўкаскай ваеннай акрузе. 8 жніўня 1955 Сяргею Бабруку нададзены чарговы чын генэрал-лейтэнант. Са сьнежня 1957 — старэйшы ваенны дараднік групы ваенных адмыслоўцаў Цьзінаньскай ваеннай акругі Народна-вызваленчай арміі Кітаю. З сакавіка 1959 у адстаўцы.

Жыў і працаваў у Віньніцы. Сканаў 18 сакавіка 1962 року.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імем Сяргея Бабрука названая вуліца ў месьце Пружаны; на алеі «Іх імёнамі названыя вуліцы гораду» ў Пружанах усталяваная мэмарыяльная дошка[2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энциклопедия Победы: Беларусь — Москва / Докучаев А.И., Долготович Б.Д. и др.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — С. 505.
  2. ^ БОБРУК Сергей Антонович (рас.) Will-remember.ru Праверана 17 чэрвеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 1. — С. 85—86. — ISBN 5-901679-08-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]