Прэм’ер-ліга чэмпіянату Ўкраіны па футболе 2023—2024 гадоў
Прэм’ер-ліга 2023—2024 гадоў — 33-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Ўкраіны, які праходзіў з 29 ліпеня 2023 году па 25 траўня 2024 году. Чэмпіёнам стаў «Шахтар», які тым самым здабыў свой 15-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся зь Першай лігі — «Палесьсе», «Абалонь» і ЛНЗ. Гэтыя клюбы замянілі «Інгулец», «Мэталіст» і «Львоў».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шахтар Данецк | 30 | 22 | 5 | 3 | 63 | 24 | +39 | 71 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў[a] |
2 | Дынама Кіеў | 30 | 22 | 3 | 5 | 72 | 28 | +44 | 69 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
3 | Крыўбас Крывы Рог | 30 | 17 | 6 | 7 | 51 | 30 | +21 | 57 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b] |
4 | Дніпро-1 | 30 | 14 | 10 | 6 | 40 | 27 | +13 | 52 | Зьняцьце са спаборніцтваў[c] |
5 | Палесьсе Жытомір | 30 | 14 | 8 | 8 | 39 | 30 | +9 | 50 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[b] |
6 | Рух Львоў | 30 | 12 | 13 | 5 | 44 | 31 | +13 | 49 | |
7 | ЛНЗ Чаркасы | 30 | 11 | 8 | 11 | 31 | 34 | −3 | 41 | |
8 | Александрыя | 30 | 8 | 10 | 12 | 30 | 38 | −8 | 34 | |
9 | Ворскла Палтава | 30 | 9 | 6 | 15 | 30 | 46 | −16 | 33 | |
10 | Зара Луганск | 30 | 7 | 11 | 12 | 29 | 37 | −8 | 32[d] | |
11 | Колас Каваліўка | 30 | 7 | 11 | 12 | 22 | 31 | −9 | 32[d] | |
12 | Чарнаморац Адэса | 30 | 10 | 2 | 18 | 38 | 47 | −9 | 32[d] | |
13 | Верас Роўна | 30 | 6 | 10 | 14 | 31 | 46 | −15 | 28 | Пераходныя матчы |
14 | Абалонь Кіеў | 30 | 5 | 11 | 14 | 18 | 41 | −23 | 26 | |
15 | Мінай | 30 | 5 | 10 | 15 | 27 | 50 | −23 | 25 | Дадатковы міні-турнір |
16 | Мэталіст 1925 Харкаў | 30 | 5 | 8 | 17 | 32 | 57 | −25 | 23 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы; 7) Жарабя або дадатковы матч для вызначэньня чэмпіёна.
Заўвагі:
- ^ Паколькі пераможца Лігі чэмпіёнаў «Рэал Мадрыд» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў Ля Лізе, «Шахтар» атрымаў месца адразу ў лігавым этапе Лігі чэмпіёнаў як чэмпіён з найвышэйшым каэфіцыентам сярод удзельнікаў кваліфікацыі.
- ^ а б Паколькі пераможца Кубка Ўкраіны «Шахтар» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла пятай камандзе лігі.
- ^ «Дніпро-1» зьняўся з усіх турніраў у сэзоне 2024—2025 гадоў з-за фінансавых цяжкасьцяў. Заняўшы чацьвёртае месца ў Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2023—2024 гадоў, ён кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, дзе яму прысудзілі тэхнічныя паразы (0:3) у абодвух матчах.
- ^ а б в Пункты ў гульнях паміж сабою: «Зара» — 7, «Колас» — 6, «Чарнаморац» — 4
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Верас» і «Абалонь», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Прэм’ер-лізе, супрацьстаялі «Леваму Берагу» і «Эпіцэнтру», якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Верас» і «Абалонь», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першыя матчы
29 траўня 2024 15:30 |
Эпіцэнтар | 1:1 | Верас | Арэна «Левы бераг», Залачэўская грамада Гледачоў: 1170 Судзьдзя: Віктар Капіеўскі |
---|---|---|---|---|
Мароз, 28’ | Справаздача | Гайдучык, 80’ | ||
29 траўня 2024 18:00 |
Абалонь | 1:0 | Левы Бераг | Абалонь Арэна, Кіеў Гледачоў: 1200 Судзьдзя: Максім Казырацкі |
---|---|---|---|---|
Мароз, 53’ | Справаздача | |||
Матчы ў адказ
2 чэрвеня 2024 17:00 |
Верас | 3:1 | Эпіцэнтар | Авангард, Роўна Гледачоў: 3789 Судзьдзя: Аляксей Дзеравінскі |
---|---|---|---|---|
Гайдучык, 7’, 45+4’ Шарай, 45+2’ |
Справаздача | Сцень, 89’ | ||
2 чэрвеня 2024 16:00 |
Левы Бераг | 1:1 | Абалонь | Арэна «Левы бераг», Залачэўская грамада Гледачоў: 1711 Судзьдзя: Мікалай Балакін |
---|---|---|---|---|
Сіднэй, 54’ | Справаздача | Краснапір, 65’ | ||
Дадатковы міні-турнір
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 ліпеня 2024 году «Дніпро-1» зьняўся з Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2024—2025 гадоў. 22 ліпеня 2024 году Ўкраінская асацыяцыя футболу вызначыла, што замест «Дніпра-1» у Прэм’ер-лізе згуляе пераможца дадатковага міні-турніру, які правялі з 26 па 30 ліпеня. Перамогу здабыў «Левы Бераг», які тым самым атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе на сэзон 2024—2025 гадоў.
Паўфіналы | Фінал | ||||||
Левы Бераг Кіеў (п) | 1 (5) | ||||||
Мэталіст 1925 Харкаў | 1 (4) | ||||||
Левы Бераг Кіеў | 3 | ||||||
Мінай | 0 | ||||||
Эпіцэнтар Камянец-Падольскі | 3 (3) | ||||||
Мінай (п) | 3 (5) |