Перайсьці да зьместу

Александрыя (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Александрыя
Поўная назва ФК Олександрія
Заснаваны 1948
Горад Александрыя, Украіна
Стадыён Ніка
Умяшчальнасьць: 7000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fco.com.ua (укр.)

«Александрыя» (па-ўкраінску: Олександрія) — украінскі футбольны клюб з гораду Александрыі. Заснаваны ў 1948 годзе.

Клюб быў заснаваны пасьля Другой сусьветнай вайны і меў назву «Шахтар», якая прадстаўляла мясцовае вугальнае прадпрыемства на нацыянальным узроўні ў першынстве калектываў фізычнае культуры. Пачатак быў няўдалым, бо ў першым сэзоне шахтары трывалі 7 паразаў у 7 матчах, заняўшы выніковае восьмае месца, а праз год зноўку каманда скончыла сэзон на восьмым месцы, але ўжо сярод дзесяці камандаў. У выніку клюб правёў наступныя тры сэзоны ў другой групе чэмпіянату калектываў фізычнае культуры. Александрыйцы аднавілі свае выступы ў аматарскім чэмпіянаце СССР з 1956 году.

У 1960 і 1961 гадох, як рэгіянальны чэмпіён, «Шахтар» двойчы беспасьпяхова згуляў супраць кіраваградзкай «Зоркі» ў пераходных матчах за права гуляць у клясе Б. На пачатку сэзону 1962 году клюб быў далучаны да розыгрышу чэмпіянату СССР клясы Б. Свой першы матч клюб згуляў у розыгрышу Кубку СССР 9 траўня 1962 году ў Александрыі супраць ровенскага «Калгасьніка». «Шахтар» здабыў перамогу ў тым матчы зь лікам 4:3. На наступным этапе 1/128 фіналу 21 траўня ў Запарожжы александрыйскі клюб трываў паразу ад мясцовага «Мэталюргу» зь лікам 1:2. Усяго «Шахтар» 5 разоў удзельнічаў у розыгрышу Кубка СССР. Першыя тры сэзоне ў чэмпіянаце СССР клюб змагаўся за захаваньне месца ў дывізіёне, а пазьней александрыйцы сталі моцным клюбам сярэдзіны табліцы. Апошні матч ў розыгрышах Кубка СССР шахтары правялі 27 красавіка 1966 году ў Александрыі супраць «Крыўбасу», дзе гаспадары саступілі зь лікам 0:2. Самая пасьпяховая камандай клюбу была каманда 1968 году, калі ў фінальным турніры за права гуляць у другой групе клясы А «Шахтар» заняў восьмае месца. У клясе Б каманда гуляла 9 сэзонаў.

Пасьля чарговай рэарганізацыі чэмпіянату СССР «Шахтар» страціў статус каманды майстроў і на працягу 18 гадоў выступаў ў савецкіх спаборніцтвах сярод фізкультурных камандаў. Чатыры разы на гэтым турніры «Шахтар» быў другім, у 1973, 1974, 1975 і 1989 гадох, і адзін раз трэцім у 1972 годзе ў сваёй зоне. Да таго ж клюб аднойчы прабіўся у фінал аматарскага кубка УССР 1974 году, дзе саступіў трафэй львоўскаму «Сокалу», 0:0 і 0:1.

У 1991 годзе клюб з новай назвай «Паліграфтэхніка» дэбютаваў у спаборніцтвах незалеэнай Украіны, распачаўшы з трэцяга дывізіну, дзе адразу стаў пераможцам сваёй зоны, а на фінальным турніры, які прайшоў у Марыюпалі, стала бронзавым прызэрам лігі, што дало клюбу права выступаць у Першай лізе нацыянальнага чэмпіянату Ўкраіны. Свой першы матч у новай лізе каманда правяла 14 сакавіка 1992 году ў Александрыі супраць чаркаскага «Дняпра». Гульня скончылася перамогай александрыйцаў зь лікам 3:1. У час незалежнасьці александрыйцы былі дастаткова пасьпяховымі ў першай лізе за выняткам сэзонаў 1996—1997 і 1997—1998 гадоў, бо клюб не апускаўся ніжэй за восьмае месца ў турнірнай табліцы. У сэзоне 2000—2001 гадоў клюб заняў трэцяе месца і атрымаў права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Ўкраіны. «Паліграфтэхніка» два сэзоны запар здолела захаваць прапіску ў найвышэйшай лізе, двойчы займаючы 13-е месца. Па выніках сэзону 2001—2002 гадоў у Кіеве давялося згуляць пераходны матч супраць жытомірскага «Палесься», у якім александрыйцы былі мацнейшыя за суперніка зь лікам 1:0. Аднак, празь фінансавыя цяжкасьці у 2003 годзе клюб быў вымушана прыпыніць свае выступы ў элітным дывізіёне. Ужо з новым назовам «Александрыя» ў сэзоне 2004—2005 гадоў пачала свой новы ўздым.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Украіны Бр Віктар Доўгі Edit this on Wikidata 2004
2 Сьцяг Украіны Аб Ільля Вухань Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Бразыліі ПА Фэрнанду Энрыке Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Украіны ПА Кірыл Кавалец Edit this on Wikidata (капітан) 1993
8 Сьцяг Украіны ПА Сяргей Булеца Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Мішнёў Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Украіны Нап Андрэй Кулакоў Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Украіны Нап Арцём Шулянскі Edit this on Wikidata 2001
15 Сьцяг Украіны Аб Антон Дрозд (ар. Шахтар) 2005
16 Сьцяг Францыі Аб Тэо Ндыка Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Украіны Нап Аляксандар Якіменка 2005
19 Сьцяг Партугаліі Нап Жота Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Украіны ПА Данііл Вашчанка Edit this on Wikidata 2005
22 Сьцяг Украіны Аб Даніл Скарко Edit this on Wikidata 2002
23 Сьцяг Украіны Аб Мікола Агаркаў Edit this on Wikidata (ар. Шахтар) 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Францыі Нап Гусайн Туаці 2001
26 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Кампуш Edit this on Wikidata 1996
27 Сьцяг Альбаніі Нап Тэдзі Цара Edit this on Wikidata 2000
30 Сьцяг Украіны Бр Мікіта Шаўчэнка Edit this on Wikidata 1993
40 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Чэрныш Edit this on Wikidata 2004
44 Сьцяг Бразыліі Нап Джонатан Сылва 2005
49 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Амарал Edit this on Wikidata 2004
50 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Жасьлен Бэйрач Edit this on Wikidata 2000
55 Сьцяг Украіны ПА Яўген Сьмірны Edit this on Wikidata 1998
59 Сьцяг Украіны ПА Арцём Казак Edit this on Wikidata 1998
71 Сьцяг Украіны ПА Дзяніс Шостак Edit this on Wikidata 2003
72 Сьцяг Украіны Бр Назар Макаранка 2007
86 Сьцяг Украіны Аб Антон Боль Edit this on Wikidata 2003
99 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Брыян Кастыльлё 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]