Перайсьці да зьместу

Альбін Дзяконскі (сын Тадэвуша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбін Дзяконскі

герб «Кораб»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1838
Памёр 1918
Род Дзяконскія
Бацькі Тадэвуш Дзяконскі
Альжбэта з Выганоўскіх
Жонка Марыя з Керназіцкіх (каля 1860)
Ядзьвіга з Ажэшкаў (каля 1890)
Дзеці з Марыяй:
Мар’ян
зь Ядзьвігай:
Вацлаў
Ганна Крысьціна
Альбін
Ядзьвіга Эмілія
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Альбін Дзяконскі.

Альбі́н Дзяко́нскі гербу Кораб (па-польску: Albin Dziekoński; 18381918) — шляхціч. Сын Тадэвуша Дзяконскага (1810—1845) і Альжбэты з Выганоўскіх.

З жонкай Марыяй Ганнай з Керназіцкіх мелі сына Мар’яна[1]. Пасьля ейнае сьмерці (1887) ажаніўся другім разам з Ядзьвігай з Ажэшкаў. Мелі сыноў Вацлава і Альбіна, дачок Ганну Крысьціну і Ядзьвігу Эмілію.

Валодаў маёнткам Чахец у Пружанскім павеце, які атрымаў ў якасьці пасагу ад першай жонкі. Ён упарадкаваў у маёнтку парк, разбудаваў сядзібу. Ягоны сын ад першага шлюбу Мар’ян успадкаваў маёнтак пасьля сьмерці бацькі[1].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Katarzyna i Jerzy Samusikowie (19 студзеня 2012) Dwór Dziekońskich w Czachcu (пол.). Miesiecznik literacki Akant. Праверана 1 красавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]