Перайсьці да зьместу

Цэнтаўр (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цэнтаўр (сузор'е)»)
Цэнтаўр
Цэнтаўр
Лацінская назва Centaurus
 · у родным склоне Centauri
 · скарот Cen
Простае ўзьняцьцё 13г
Схіленьне −50°
Квадрант SQ3
Плошча 1060 кв. гр. (9-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 69
Зорак з плянэтамі 14
Зорак ярчэй за 3.00m 10
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 8
Найярчэйшая зорка α Cen (−0,27m)
Найбліжэйшая зорка Проксыма Цэнтаўра (α Cen С)
(4,24 сьв. г., 1,30 пк)
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +25° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.

Цэнта́ўр (па-лацінску: Centaurus, Cen) — яскравае і буйнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Яно было адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. У старажытнагрэцкай міталёгіі сузор’е адпавядала цэнтаўру — напалову чалавеку, напалову каню (з цэнтаўрам асацыявалася і задыякальнае сузор’е Стралец).

У сузор’і Цэнтаўра знаходзіцца найбліжэйшая зорная сыстэма Альфа Цэнтаўра і найбліжэйшая зорка — Проксыма Цэнтаўра.

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Каардынаты: Sky map 13г 00х 00с, −50° 00′ 00″