Ратушны пляц (Вільня)
Ратушны лац. Ratušny | |
пляц | |
2021 | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Старое Места |
Былыя назвы | Рынак, Тэатральны пляц, Музэйны пляц |
На мапе | |
Пляц Ратушны ў Вікісховішчы |
Ра́тушны пляц (лет. Rotušės aikštė) — пляц у цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. На ім зьбягаюцца вуліцы Вялікая, Шкляная і Нямецкая. Другая гістарычная назва пляцу — Рынак.
Архітэктурныя дамінанты пляцу — меская ратуша і комплекс кляштару езуітаў з касьцёлам Сьвятога Казімера, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трыкутны пляц Рынак утварыўся ў XV ст. у цэнтры Вільні на месцы скрыжаваньня гандлёвых шляхоў. Побач з Рынкам будаваліся заезныя двары, дамы купцоў і рамесьнікаў. На пляцы збудавалі ратушу, якая ўпамінаецца ў крыніцах XVI ст. Да сярэдзіны XVII ст. на пляцы стаялі шыбеніца і эшафот. Пазьней іх перанесьлі за межы места. У 1799 годзе скончылася будаваньне новай ратушы ў стылі клясыцызму паводле праекту архітэктара Лаўрына Гуцэвіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст., калі ў будынку ратушы месьціўся тэатар, пляц абсадзілі дрэвамі і ён атрымаў назву Тэатральнага пляцу або сквэру. У 1854 годзе ў ратушы адбылася прэм’ера опэры Станіслава Манюшкі «Галка»[1].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайны ў будынку ратушы месьціўся Мастацкі музэй і пляц атрымаў назву Музэйнага. У 2005—2007 гадох праводзілася рэканструкцыя пляцу.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае трыкутную форму і брукаванае пакрыцьцё (гранітныя пліткі). У паўночнай частцы пляцу функцыянуе фантан.
Усе будынкі ня пляцы маюць адрасы, прыналежныя да Вялікай вуліцы. Сярод адметных помнікаў архітэктуры вылучаюцца ратуша (№ 31), дом Антакольскага (№ 25), камяніца трынітарыяў (№ 27), малая і вялікая гільдыі (№ 24 і 26).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Старая ратуша. Т. Макоўскі, каля 1600 г.
-
Старая ратуша, 1763 г.
-
Праект новай ратушы Л. Гуцэвіча, 1785—1786 гг.
-
Праект новай ратушы Л. Гуцэвіча, 1785—1786 гг.
-
Тэатральны сквэр, Ю. Пешка, 1797 г.
-
Тэатральны скрэр, Ю. Пешка, 1808 г.
-
Адступленьне французаў. В. Тым, 1812 г.
-
Тэатральны сквэр. Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
-
Тэатральны сквэр. Ю. Азямблоўскі, 1835 г.
-
Адступленьне французаў. Я. Дамель, 1846 г.
-
Ратуша, 1863 г.
-
Ратуша, 1845 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні, TUT.BY, 10 сакавіка 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN 9986-9228-2-8.