Перайсьці да зьместу

Рэльеф (скульптура)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэльеф

Рэлье́ф — від выяўленчага мастацтва, адзін з асноўных відаў скульптуры, у якім выява ствараецца з дапамогаю аб’ёмаў выступаючых над плашчыняю фону.

Віды рэльефу:

  • Барэльеф (па-француску: bas-relief — нізкі рэльеф) — скульптурны альбо арнамэнтны рэльеф, выява якога выступае над плашчыняю фону як правіла ня болей чым на палову.
  • Гарэльеф (па-француску: haut-relief — высокі рэльеф)— скульптурны альбо арнамэнтны рэльеф, выява якога выступае над плашчыняю фону больш чым напалову свайго аб’ёму.
  • Контрарэльеф (па-лацінску: contra — супраць) — від паглыбленага рэльефу, своеасаблівы «нэгатыў» барэльефу.