Перайсьці да зьместу

Мялеці Храптовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мялеці Храптовіч
Мялеці Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII стагодзьдзе
Мялеці Храптовіч. Невядомы мастак, XVIII стагодзьдзе

Герб «Адравонж»
Асабістыя зьвесткі
Памёр студзень 1593
Род Храптовічы
Бацькі Іван Храптовіч

Мялеці Храптовіч (? — студзень 1593) — рэлігійны дзяяч Рэчы Паспалітай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра (з 1572 году), япіскап уладзімера-берасьцейскі (з 1580 году).

Прадстаўнік шляхецкага роду Храптовічаў гербу «Адравонж», сын Івана.

Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах Кіева-Пячэрскага манастыра, ягоны архімандрыт. У 1592 годзе дамогся ў канстантынопальскага патрыярха стаўрапігіі.

Па абраньні япіскапам уладзімера-берасьцейскім (1580 год), у 1590 годзе дазволіў мяшчанам Берасьця ўтварыць брацтва пры царкве Сьвятога Міколы і адкрыць школу на ўзор Львоўскай брацкай школы.

Да праекту царкоўнай уніі ставіўся непрыхільна[1].

  1. ^ Грыцкевіч А. Храптовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 719.