Перайсьці да зьместу

Хімік Шацілавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хімік Сьветлагорск»)
Хімік Шацілавічы
Заснаваны 1971
Горад Шацілавічы, Беларусь
Стадыён Папернік
Умяшчальнасьць: 2500
Галоўны трэнэр Сяргей Петрушэўскі
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2019 11 месца

«Хі́мік» — беларускі футбольны клюб з Шацілавічаў. Выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Клюб заснаваны ў 1971 годзе. У тым жа годзе ўзяў удзел у чэмпіянаце БССР. Каманда «Папернік» была ўключаная ў другую лігу і заняла 4-е месца сярод 12 камандаў. У наступныя гады каманда нязьменна выступала ў першынстве рэспублікі і займала як правіла месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Зьмянялася толькі назва каманды. У 1972 годзе каманда мела ранейшую назву «Папернік». У 1973 годзе — «Будаўнік». «Буравік» — у 1974 і 1975 гадах. Цягам 1976—1996 гадоў каманда насіла назву «Хімік», акрамя сэзонаў 1986—1987, калі часова была вернутая назва «Папернік». У 1985 і 1988 гадах шацілавіцкія футбалісты ўдзел у чэмпіянаце БССР не бралі.

Пасьля распаду Савецкага Саюзу з 1992 году шацілавіцкі «Хімік» стаў пастаянным удзельнікам нацыянальных чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2000 гадах каманда насіла назву «Камунальнік», а з 2000 году вярнулася да назвы «Хімік».

Актуальны на жнівень 2019 году[1]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Сьцяг Грузіі Бр Аўтандыл Лабадзэ 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Лебедзеў 1992
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Максім Танько 1994
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Бяляўскі 1991
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Валеры Бяляўскі 1986
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Вячаслаў Голік 1989
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Руслан Зайцаў 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Іван Лузан 1997
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Насановіч 1993
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Алег Шупляк 1993
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Архіпцаў 1984
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вадзім Бальбух 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Галяк 1995
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сямён Калыбенка 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Камароў 1994
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Пырх 1986
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Філіпенка 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Артур Шаўцоў 1999
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Макараў 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксей Панякоў 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Пракапенка 1990
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Халімончыкаў 1998
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Кірыл Шакураў 1994

Турнірныя вынікі клюбу ў першай лізе за 1992—2011 гады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1992 — 9 месца
  • 1992/1993 — 4 месца
  • 1993/1994 — 9 месца
  • 1994 — 9 месца
  • 1995 — 8 месца
  • 1996 — 3 месца
  • 1997 — 7 месца
  • 1998 — 9 месца
  • 1999 — 4 месца
  • 2000 — 14 месца
  • 2001 — 4 месца
  • 2002 — 13 месца
  • 2003 — 7 месца
  • 2004 — 9 месца
  • 2005 — 7 месца
  • 2006 — 3 месца
  • 2007 — 5 месца
  • 2008 — 2 месца
  • 2009 — 7 месца
  • 2010 — 8 месца
  • 2011 — 14 месца
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Першая 13 28 5 9 14 29–52 24
2013 Першая 10 30 11 8 11 37–36 41
2014 Першая 8 30 12 7 11 34–36 43
2015 Першая 12 30 9 7 14 42–50 34
2016 Першая 12 26 6 5 15 26–49 23
2017 Першая 9 30 9 10 11 35–42 37
2018 Першая 9 28 9 5 14 33–40 32
Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/16 2 1 0 1 5–2
2013—2014 1/32 1 0 0 1 0–1
2014—2015 1/16 2 1 0 1 4–2
2015—2016 1/16 3 1 0 2 6–5
2016—2017 1/16 2 1 0 1 5–5
2017—2018 1/32 1 0 0 1 0–1
2018—2019 1/32 1 0 1 0 0–0
2019—2020 1/32 1 0 0 1 1–2
  1. ^ «Прессбол» №29 (4250), 12 красавіка 2019