Перайсьці да зьместу

Хасэ Артэга-і-Гасэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хасэ Артэга-й-Гасэт»)
Хасэ Артэга-і-Гасэт
па-гішпанску: José Ortega y Gasset
Імя пры нараджэньні па-гішпанску: José Ortega y Gasset
Дата нараджэньня 9 траўня 1883(1883-05-09)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 кастрычніка 1955(1955-10-18)[1][2][3][…] (72 гады)
Месца сьмерці
Кірунак навэсэнтызм[d]
Вучні Antonio Rodríguez Huéscar[d]

Хасэ́ Артэ́ґа-й-Ґасэ́т (па-гішпанску: José Ortega y Gasset; 9 траўня 1883, Мадрыд — 18 кастрычніка 1955, тамсама) — гішпанскі філёзаф. Лічыцца галоўным стваральнікам пэрспэктывізму (філязофскай дактрыны, якая аналізуе тое, як людзі па-рознаму ўспрымаюць розныя рэчы).

Паходзіў зь сям’і галоўнага рэдактара газэты «El Imparcial» («Бесстароньні»), журналіста й пісьменьніка Хасэ Артэгі Мунільі. Навучаючыся ў каледжы айцоў-езуітаў «Мірафлорэс дэль Пала» ў горадзе Малага, ён бездакорна авалодаў лацінай і старагрэцкай мовай. У 1904 г. Хасэ Артэга-і-Гасэт закончыў Мадрыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт Камплютэнсэ, абараніўшы доктарскую дысэртацыю «El Milenario» («Тысячагодзьдзе»). Пасьля гэтага сем гадоў правёў ва ўнівэрсытэтах Нмеччыны, аддаючы перавагу Марбурскаму ўнівэрсытэту, дзе ў той час выкладаў Герман Коэн.

Вярнуўшыся ў Гішпанію, Артэга-і-Гасэт атрымаў прызначэньне ў сваю alma mater, дзе выкладаў да 1936 г., калі ў Гішпаніі пачалася грамадзянская вайна.

У 1923 г. ён заснаваў пэрыёдык «Revista de Occidente» («Заходні часопіс»), які паслужыў справе «выраўноўваньня Пірэнэяў» — эўрапеізацыі Гішпаніі, ізаляванай ад тагачаснага культурнага працэсу. Як перакананы рэспубліканец Артэга-і-Гасэт выступаў у якасьці лідэра інтэлектуальнай апазыцыі падчас дыктатуры Прыма дэ Рывэры (1923—1930 гг.), адыграў істотную ролю ў зрынаньні караля Альфонса XIII, быў адным з заснавальнікаў «Рэспубліканскай асацыяцыі Інтэлігенцыя» (1931) і абіраўся цывільным губэрнатарам Мадрыду. Таму пасьля пачатку грамадзянскай вайны яму давялося пакінуць краіну. У цэлым крытычна настроены да рэжыму гішпанскага дыктатара Франсіска Франка, ён, аднак, з часам усё больш актыўна крытыкаваў і палітычную плятформу даўнейшых рэспубліканцаў.

Вярнуўшыся ў Мадрыд у 1948 г., Хасэ Артэга-і-Гасэт разам з Хуліянам Марыясам стварыў Гуманітарны інстытут, дзе таксама выкладаў да пачатку 1950-х гг.

Беларускі пераклад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Штудыі пра любоў і каханьне / Пераклад Л. Баршчэўскага. Менск: Энцыкляпэдыкс, 2024.

Найважнейшыя працы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Разважаньні пра Дон Кіхота» (1914).
  • «Псыхалягічныя даследаваньні» (1914—1915, апубл. у 1982)
  • «El Espectador» (збор эсэ і артыкулаў, тт. I—VIII, 1916—1934).
  • «Тэма нашага часу» (1921—1923).
  • «Бесхрыбетная Гішпанія» (1921).
  • «Атлянтыды» (1924).
  • «Дэгуманізацыя мастацтва» (1929).
  • «Што такое філязофія?» (1929; апубл. у 1957).
  • «Кант» (1929—1931).
  • «Што такое пазнаньне?» (1929—1931, апубл. у 1984)
  • «Бунт масаў» (1930).
  • «Лекцыі пра мэтафізіку» (1932—1933, апубл. у 1966)
  • «Viva la República!» (1933).
  • «Эцюды пра любоў і каханьне» (нямецк. выд. 1933; ісп. выд. 1941; бел. пераклад 2024)
  • «Стан навукі й гістарычнага розуму» (1934—1935).
  • «Разважаньні пра тэхніку» (1939).
  • «Гісторыя як сыстэма» (1941).
  • «Пра гістарычную рацыю» (1944).
  • «Ідэя Ляйбніца аб прынцыпе і эвалюцыі дэдуктыўнай тэорыі» (1947).
  • «Чалавек і народ» (1949—1950, апубл. у 1956).
  • «Гоя» (апубл. у 1958).
  • «Вэляскес» (апубл. у 1959).
  • «Арыген і эпілёг да філязофіі» (апубл. у 1960).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]