Залежнасьць
Зале́жнасьць — працяглае ўжываньне настроязьмяняльных(en) зацягвальных рэчываў і паводзінаў насуперак шкодным наступствам[1].
Не зважаючы на тое, што да зьяўленьня залежнасьці прыводзіць шэраг псыхасацыяльных фактараў, біялягічны працэс залежнасьці, той, які прыводзіць да шматразовага ўзьдзеяньня стымулу залежнасьці, зьяўляецца асноўнай паталёгіяй, якая абумоўлівае разьвіцьцё і падтрыманьне залежнасьці[2]. Існуюць дзьве ўласьцівасьці, якія характарызуюць залежнасьць, то бок узмацненьне, што павялічвае верагоднасьць таго, што чалавек будзе імкнуцца да неаднаразовага ўзьдзеяньня чыньнікаў залежнасьці, і карыснасьць на думку залежнага чалавека, бо чыньнік залежнасьці ўспрымаецца як станоўчы, жаданы і прыемны[2][3][4]. Чыньнікі, якія прыводзяць да зьяўленьня залежнасьці, ёсьць генэтычныя, біялягічныя ці фармакалягічныя і сацыяльныя. Залежнасьць у мэдычным сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстаньні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасьці і выяўленымі фізыялягічнымі і псыхалягічнымі сымптомамі[5]. Па сутнасьці, залежнасьць ёсьць засмучэньнем сыстэмы ўзнагароджаньняў мозгу, якое ўзьнікае праз транскрыпцыйныя і эпігенэтычныя мэханізмы і разьвіваецца зь цягам часу да хранічна высокага ўзроўню ўзьдзеяньня на прызвычаеньне, як то ўжываньне ежы, ўжываньне какаіну, занятак сэксуальнай актыўнасьцю, захапленьне азартнымі гульнямі і іншыя[6].
У спадчыну дзецям перадаецца бацькоўская схільнасьць да залежнасьці. Сама залежнасьць перадаецца дзіцяці ў выпадку нараджэньня ад маці, хворай на гераінавую наркаманію[7]. Дзеяньні, якія ажыцьцяўляюцца праз залежнасьць чалавека ад таго ці іншага рэчыва, якое ён прымае, у асноўным зьяўляюцца шкоднымі для арганізма чалавека. Яны перашкаджаюць чалавеку разьвівацца як разумова, гэтак і фізычна. Сярод гэтых звычак вылучаюць некалькі найшкаднейшых — наркаманія, алькагалізм, таксыкаманія і тытунекурэньне.
Залежнасьць выклікае вялікія фінансавыя і чалавечыя страты для грамадзтва ў цэлым[8][9]. Гэтак, у ЗША агульны эканамічны кошт ад залежнасьці для грамадзтва перавышае кошт, які выдаткоўваецца на ўсе тыпы дыябэту і раку агулам[10]. Гэтыя выдаткі ўзьнікаюць у выніку прамых выдаткаў на ахову здароўя, як то выклік хуткай мэдычнай дапамогі і амбулаторна-стацыянарнай дапамогі, ускосных працяглых наступстваў, як то рак лёгкіх ад курэньня тытунёвых вырабаў, цыроз печані і дэмэнцыя ў выніку хранічнага ўжываньня алькаголю, страты прадукцыйнасьці працы і выпадзеньне з грамадзтва, аварыі са сьмяротным зыходам, самагубствы, забойствы[11]. Клясычныя прыкметы залежнасьці ўключаюць у сябе парушэньне кантролю над рэчывамі або паводзінамі, захапленьне рэчывам або паводзінамі і далейшае прыцягненьне да чыньнікаў залежнасьці, нягледзячы на наступствы. Звычкі і мадэлі, зьвязаныя з залежнасьцю, звычайна характарызуюцца неадкладным задавальненьнем праз кароткатэрміновае ўзнагароджаньне ў спалучэньні з адтэрмінаванымі шкоднымі эфэктамі.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадухіленьню залежнасьці спрыяюць нягрэбаваньне стасункамі з навакольнымі, уменьне слухаць і выдаленьне з жыцьця крыніцаў напружаньня. Карысна дзяліцца складанасьцямі з блізкімі і перапыняць працу для расслабленьня, каб пазьбягаць зьнясільваньня. Урэшце, варта адпачываць з асабіста дарагімі людзьмі і праяўляць добразычлівасьць. Сярод іншага, дапамагае само імкненьне да пачуцьцёвай устойлівасьці[12].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дэніэл Ангр, Кэці Бэцінардзі-Ангр. Захворваньне залежнасьцю: крыніцы, лячэньне і ачуньваньне (анг.) = The Disease of Addiction: Origins, Treatment, and Recovery // Хвароба-за-месяц : часопіс. — Кастрычнік 2008. — Т. 54. — № 10. — С. 696-721. — ISSN 0011-5029.
- ^ а б Nestler EJ. Cellular basis of memory for addiction (анг.) // Dialogues Clin. — сьнежань 2013. — № 15(4). — С. 431—443.
- ^ «Glossary of Terms». Mount Sinai School of Medicine. Department of Neuroscience.
- ^ Taylor SB, Lewis CR, Olive MF The neurocircuitry of illicit psychostimulant addiction: acute and chronic effects in humans (анг.) // Subst. Abuse Rehabil.. — люты 2013. — № 4. — С. 29—43. — DOI:10.2147/SAR.S39684
- ^ В. Д. Менделевич «Психология зависимой личности». — Казань, 2004. — 240 с.
- ^ Olsen CM Natural rewards, neuroplasticity, and non-drug addictions (анг.) // Neuropharmacology.. — сьнежань 2011. — № 61 (7). — С. 1109—1122. — DOI:10.1016/j.neuropharm.2011.03.010
- ^ Вольга Кулінковіч. Як засьцерагчы падлетка ад алкаголю і наркотыкаў // Зьвязда : газэта. — 12 траўня 2011. — № 86 (26950). — ISSN 1990-763x.
- ^ Malenka RC, Nestler EJ, Hyman SE. Molecular Neuropharmacology: A Foundation for Clinical Neuroscience (2nd ed.) (анг.) // New York: McGraw-Hill Medical. — 2009. — С. 4. — ISBN 978-0-07-148127-4.
- ^ Merikangas KR, McClair VL. Epidemiology of Substance Use Disorders (анг.) // Hum. Genet.. — чэрвень 2012. — № 131 (6). — С. 779—789. — DOI:10.1007/s00439-012-1168-0
- ^ «American Board of Medical Specialties recognizes the new subspecialty of addiction medicine». American Board of Addiction Medicine.
- ^ «Economic consequences of drug abuse». International Narcotics Control Board Report: 2013. United Nations — International Narcotics Control Board. 2013. ISBN 978-92-1-148274-4.
- ^ Сьвятлана Барысенка. Закадавацца або падшыцца // Краіна здароўя. — 9 красавіка 2014. — № 5 (316).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Наркаманія і ейная рэабілітацыя. AddictionSearch.com
- Чаму так цяжка кінуць паліць? Польскае радыё.