Перайсьці да зьместу

Нэрвовая сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нэрвовая сыстэма чалавека

Нэрвовая сыстэма — цэласная марфалягічная й функцыянальная сукупнасьць розных узаемазьвязаных нэрвовых структураў, якая разам з гумаральнай сыстэмай забясьпечвае ўзаемазьвязаную рэгуляцыю дзейнасьці ўсіх сыстэмаў арганізма й рэакцыю на зьмяненьне ўмоваў унутранага і зьнешняга асяродзьдзя. Нэрвовая сыстэма дзейнічае як інтэгратыўная сыстэма, якая зьвязвае ў адно адчувальнасьць, рухальную актыўнасьць й працу іншых рэгулятарных сыстэмаў (эндакрыннай і імуннай).

Нэрвовая сыстэма атрымала сваю назву ад нэрваў, якія зьяўляюцца цыліндрычнымі пучкамі валокнаў, якія вынікаюць з мозгу. Нэрвы былі вызначыны яшчэ старажытнымі эгіпэцкімі, грэцкімі й рымскімі навукоўцамі[1], але іхняя ўнутраная структура не была зразумелая, пакуль не зьявілася магчымасьць вывучыць іх з дапамогай мікраскопа. Агляд з дапамогай мікраскопа паказвае, што нэрвы складаюцца ў асноўным з аксонаў нэўронаў, а таксама розных мэмбранаў, якія абгортваюцца вакол іх, і аддзяляюць іх у пучкі. Нэўроны, якія знаходзяцца ў нэрвах, не ляжаць цалкам у межах нэрвы, іхнія вузы знаходзіцца таксама ў мозгу й пэрэфірыйных нэрвовых вузлах[2].

Усе жывёлы, які больш разьвіты чым губкі, маюць нэрвовую сыстэму. Аднак, нават губкі, аднаклетачныя жывёлы, і такія арганізмы як цьвіль маюць міжвузавыя сыгнальныя мэханізмы, якія зьяўляюцца папярэднікамі нэўронаў[3]. У радыяльна сымэтрычных жывёлаў, як то мэдузы й гідры, нэрвовая сыстэма складаецца з дыфузнай сеткі ізаляваных клетак[4]. У двухбакова-сымэтрычных жывёлаў, якія складаюць пераважную большасьць існуючых відаў, нэрвовая сыстэма мае агульную структуру, якая ўзьнікла ў пачатку кембрыйскага пэрыяду, каля 500 мільёнаў гадоў таму[5].

Нэрвовая сыстэма ў першую чаргу складаецца з двух катэгорыяў вузаў: нэўронаў і гліяльных вузаў.

Нэрвовая сыстэма вызначаецца наяўнасьцю спэцыяльнага тыпу вузаў — нэўрон. Нэўроны можна адрозніць ад іншых вузаў некалькімі спосабамі, але найбольш фундамэнтальнай уласьцівасьцю зьяўляецца тое, што яны маюць зносіны зь іншымі вузамі з дапамогай сынапсаў, якія зьмяшсаюць пераходы мэмбрана да мэмбраны на малекулярным узроўні, што дазваляе ажыцьцяўляць хуткую перадачу сыгналаў, электрычных альбо хімічных рэчываў. Многія тыпы нэўронаў валодаюць аксонамі, пратаплазмамымі выступамі, якія могуць распаўсюджвацца на аддаленых частках цела й зрабіць тысячы сынаптычных кантактаў[6]. Аксоны зьмяшчаюцца ў арганізьме ў выглядзе пучкі, якія называюцца нэрвамі.

Нават у нэрвовай сыстэме аднаго віду, напрыклад у людзей, існуюць сотні розных тыпаў нэўронаў, зь вялікай разнастайнасьцю марфалёгіі й функцыяў[6]. Да іх ставяцца сэнсоныя нэўроны, якія пераўтвараюць фізычныя раздражняльнікі, як то сьвятло й гук у нэрвовыя сыгналы, і рухальныя нэўроны, якія пераўтвараюць нэўронавыя сыгналы ў актывацыю цягліцаў альбо залозаў, аднак у многіх відаў большасьць нэўронаў атрымліваюць ці перапраўляюць сыгналы іншым відам нэўронаў.

Гліяльныя вузы не зьяўляюцца нэрвовымі клеткамі, якія аказваюць падтрымку гамэастазу й прымаюць удзел у перадачы сыгналу ў нэрвовай сыстэме[7]. У чалавечага мозгу, паводле ацэнак, агульная колькасьць гліяў прыкладна роўная колькасьці нэўронаў, аднак прапорцыі зьмяняюцца ў розных абласьцёх мозгу[8]. Сярод найбольш важных функцыяў гліяльных вузаў ёсьць падтрымка нэўронаў і ўтрыманьне іх на месцы; на пастаўку пажыўных рэчываў да нэўронаў, зьнішчыць патагенаў і выдаліць адмерлыя нэўроны, а таксама скардынаваць накіраваныя сыгналы аксонаў нэўронаў да мэты. Вельмі важны тып гліяльных вузаў спараджае пласты тлустых рэчываў пад назвай міелін, які абгортваецца вакол аксонаў і забясьпечвае электрычную ізаляцыю, што дазваляе ім перадаваць электрычны патэнцыял значна хутчэй і больш эфэктыўна.

Анатомія хрыбетных

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэрвовая сыстэма хрыбетных жывёлаў, у тым ліку й чалавека, дзеліцца на цэнтральную нэрвовую сыстэму (ЦНС) й пэрэфэрыйную нэрвовую сыстэму (ПНС)[9].

Цэнтральная нэрвовай сыстэма (ЦНС) зьяўляецца найбуйнейшай часткай і ўключае ў сябе галаўны мозаг і млеч[9]. Сьпінная паражніна зьмяшчае млеч, у той час як галава зьмяшчае мозаг. ЦНС мае зачыненыя й ахоўныя мазгавыя абалонкі, якія прадстаўляюць сабой трохслоевую сыстэму мэмбранаў, якая мае цьвёрдыя, скурыстыя вонкавыя пласты, што завуцца цьвёрдай мазгавой абалонкай. Мозаг таксама абаронены чэрапам, а млеч — хрыбетніцай.

Пэрыфэрыйная нэрвовая сыстэма (ПНС) зьяўляецца зборным тэрмінам для нэрвовых сыстэмаў, якія не ляжаць у ЦНС[10]. Пераважная большасьць аксонаў называюцца пучкамі нэрваў, як лічыцца, належаць да ПНЗ, нават тады, калі вуза цела нэўронаў, да якіх яны належаць месьцяцца ў межах галаўнога мозгу альбо млеча. ПНЗ складаецца з саматычнай і вісцаральнай часткі. Саматычныя частка складаецца з нэрваў, якія інэрвуюць скуру, суставы й цягліцы. Вузавыя целы саматычных сэнсарных нэўронаў ляжаць у ганліях млеча. Вісцаральная частка, таксама вядомая як вэгетатыўная нэрвовая сыстэма, утрымлівае нэўроны, якія інурвуюць унутраныя органы, крывяносныя судзіны й залозы.

  1. ^ Finger S (2001). "Ch. 1: The brain in antiquity". Origins of neuroscience: a history of explorations into brain function. Oxford Univ. Press. ISBN 978-0-19-514694-3.
  2. ^ Kandel ER, Schwartz JH, Jessel TM, ed (2000). «Ch. 2: Nerve cells and behavior». Principles of Neural Science. McGraw-Hill Professional. ISBN 978-0-8385-7701-1.
  3. ^ Sakarya O, Armstrong KA, Adamska M, et al. (2007). Vosshall, Leslie. ed. "A post-synaptic scaffold at the origin of the animal kingdom".
  4. ^ Ruppert EE, Fox RS, Barnes RD (2004). «Invertebrate Zoology (7 ed.)». Brooks / Cole. pp. 111–124. ISBN 0-03-025982-7
  5. ^ Balavoine G (2003). «The segmented Urbilateria: A testable scenario». Int Comp Biology
  6. ^ а б Kandel ER, Schwartz JH, Jessel TM, ed (2000). «Ch. 4: The cytology of neurons». Principles of Neural Science. McGraw-Hill Professional. ISBN 978-0-8385-7701-1.
  7. ^ Allen NJ, Barres BA (2009). «Neuroscience: Glia - more than just brain glue». Nature
  8. ^ Azevedo FA, Carvalho LR, Grinberg LT, et al. (2009). «Equal numbers of neuronal and nonneuronal cells make the human brain an isometrically scaled-up primate brain». J. Comp. Neurol.
  9. ^ а б Kandel ER, Schwartz JH, Jessel TM, ed (2000). «Ch. 17: The anatomical organization of the central nervous system». Principles of Neural Science. McGraw-Hill Professional. ISBN 978-0-8385-7701-1.
  10. ^ Standring, Susan (Editor-in-chief) (2005). «Gray's Anatomy (39th ed.)». Elsevier Churchill Livingstone. pp. 233–234. ISBN 978-0-443-07168-3.