Троцкае княства
| Троцкае княства | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Статус | Княства |
| Адміністрацыйны цэнтар | Трокі |
| Найбуйнейшыя гарады | Коўна, Горадня, Наваградак |
| Дата ўтварэньня | 1337 |
| Дата скасаваньня | 1413 |
| Князі | Кейстут, Скіргайла, Вітаўт |
| Мовы ва ўжытку | старабеларуская, летувіская, польская[Крыніца?] |
| Плошча | 31 100 км² |
| Месцазнаходжаньне Троцкага княства | |
| | |
| | |
Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля сьмерці вялікага князя літоўскага Гедзіміна ягоныя сыны — Альгерд і Кейстут — дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Ўсходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласьці (сучасныя Заходняя Летува, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасьці Трокі).
У 1382 годзе падчас рамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменьнікам Ягайлам і зьняволены ў вязьніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасьцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы . Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеньнем Востраўскага пагадненьня, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].
2 кастрычніка 1413 году па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводзтва, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.
Тэрыторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да гораду Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.
Сьпіс князёў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| # | Імя | Партрэт | Пачатак кіраваньня | Канец кіраваньня |
|---|---|---|---|---|
| 1 | ||||
| 2 | ||||
| 3 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.
- ^ Генадзь Сагановіч. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0 С. 775—776.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Востраўскае пагадненьне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4 С. 465.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Trakų kunigaikštystė. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 3 (R-Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 566 psl.
- Trakų kunigaikštystė. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 4 (Simno-Žvorūnė). — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988.
