Перайсьці да зьместу

Стары Гуткоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары Гуткоў, трансьліт. Stary Hutkoŭ
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Слуцкі
Сельсавет Вясейскі
Часавы пас
Каардынаты 53°04′26″ пн. ш. 27°51′25″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 78 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1795
СААТА 6246813084
Нумарны знак 5
Стары Гуткоў на мапе Беларусі ±
Стары Гуткоў
Стары Гуткоў
Стары Гуткоў
Стары Гуткоў
Стары Гуткоў
Стары Гуткоў

Стары́ Гутко́ў[1] (таксама сустракаецца — Ста́рае Гутко́ва, н.[1]) — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Амговіцкага сельсавету[2]. З 2009 па 2016 год у Сораскім сельсавеце[3].

  • 2009 — 89 чалавек[4]
  • 2019 — 78 чалавек

Месца камуністычных рэпрэсій

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У лесе каля вёскі Каліта і Старога Гуткова, каля дарогі Слуцак - Старыя Дарогі, падчас Вялікага тэрору НКВД праводзіў масавыя расстрэлы і пахаваньні. Ахвяры, верагодна, былі вязьнямі Слуцкай раённай турмы[5].

Паводле апавяданьня аднаго з жыхароў Старога Гуткова, у лес на машынах прывозілі вязьняў, якія ўдзень капалі ямы, у якія вечарам кідалі іх целы. Калі зімой 1937 году машыны перасталі хадзіць у лес, жыхары ўбачылі наступнае відовішча: з зямлі тырчалі рукі, ногі і галовы забітага. Людзі пахавалі парэшткі ахвяр[6].