Сэм’юэл Бэкет
Сэм’юэл Бэкет | |
анг. Samuel Beckett | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Сэм’юэл Бэрклі Бэкет (Samuel Barclay Beckett) |
Псэўданімы | Andrew Belis |
Нарадзіўся | 13 красавіка 1906[1][2][3][…] Дублін, Ірляндыя |
Памёр | 22 сьнежня 1989[4][5] (83 гады) Парыж, Францыя |
Пахаваны | |
Сужэнец | Сюзана Дэшаво-Дзюмэсьніль[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, драматург, паэт, эсэіст |
Гады творчасьці | 1929 — 1988 |
Кірунак | мадэрнізм |
Жанр | драма, мастацкая проза, паэзія, сцэнарый, экспэрымэнтальная літаратура, літаратура абсурду, філязофскі раман |
Мова | француская мова[7] і ангельская мова[8] |
Значныя творы | У чаканьні Гадо Канец гульні |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1969) |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1969) прэмія „Фармэнтар“[d] (1961) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] (1968) Saoi[d] (1985) ганаровы доктар коледжу Тройцы ў Дубліне[d] (1959) Scholar of Trinity College, Dublin[d] (1926) Обі[d] (1958, 1960, 1962, 1964) star on Playwrights' Sidewalk[d]
|
Подпіс | |
Сэ́м’юэл Бэ́рклі Бэ́кет (па-ангельску: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 сьнежня 1989) — ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства і адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэкетава сям’я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірляндыю з Францыі пасьля адхіленьня Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[9]. Бэкеты былі вернікамі Ірляндзкага Касьцёла. Сямейны дом, Кулдрынэг у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і цяністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бэкетавым бацькам Ўільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэм’юэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадзкой лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго раньняй прозе і дзеятворах.
Пяцігадовым хлопчыкам, Бэкет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасьля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілэне, Каўнты Фэрмэнэг — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Ўайлд. Будучы прыроджаным атлетам, Бэкет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазьней ён гуляў за Дублінскі ўнівэрсытэт і згуляў дзьве першалігавыя гульні супраць Нортхэмптоншайр. У выніку Бэкет стаўся адзіным ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі, якому быў прысьвечаны артыкул у Ўіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак творчасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1923 да 1927 году Бэкет вывучаў францускую, італьянскую і ангельскую мовы ў Трыніці каледжы ў Дубліне. Адным зь ягоных настаўнікаў у Трыніты коледж быў вядомы Бэркелаўскі навуковец, доктар А. А. Люс. Бэкет атрымаў тытул Бакаляўра мастацтва, і пасьля кароткай настаўніцкай практыкі ў Кэмпбэл коледж у Бэлфасьце заняў пасаду lecteur d'anglais у Ecole Normale Supérieure ў Парыжы. Працуючы там, Бэкет пазнаёміўся са славутым ірляндзкім пісьменьнікам Джэймзам Джойсам, а таксама з паэтам Томасам Макгрыві, які таксама працаваў у Парыжы і які стаўся блізкім сябрам Бэкета. Гэтае знаёмства ў хуткім часе значна паўплывала на маладога чалавека і Бэкет пачаў розным чынам дапамагаць Джойсу, асабліва ў дасьледаваньнях, якія пазьней выліліся ў кніжку Фыныганс Ўэйк.
У 1929 годзе Бэкет апублікаваў сваю першую працу, крытычнае эсэ пад назвай Дантэ...Бруна. Віка..Джойс. Эсэ бараніла працы і мэтады Джойса, пераважна перад закідамі аб беспадстаўнай незразумеласьці і цьмянасьці. Блізкае сяброўства з Джойсам і ягонай сям’ёй, аднак, ахаладзілася пасьля таго, як Бэкет адкінуў залёты джойсавай дачкі Люцыі. Якраз у гэты час у Джолас Пэрыёдыкал Транзышн было апублікаванае ягонае першае апавяданьне «Дапушчэньне». Праз год Бэкет атрымаў невялічкую літаратурную ўзнагароду за верш «Курваскоп», пасьпешліва напісаны пад уплывам жыцьцяпісу Рэнэ Дэкарта.
У 1930 годзе Бэкет вярнуўся ў Трыніты коледж у якасьці настаўніка, аднак неўзабаве гэтая праца яго вельмі расчаравала.
Бэкетавы п’есы голыя, вельмі мінімалістычныя, і глыбока пэсымістычныя ў сваім стаўленьні да людзкай натуры і чалавечай формы, хоць пэсымізм злагоджаны ў Бэкета чорным гумарам. Ягоныя позьнія творы паглыбляюць тыя тэмы ў яшчэ больш прыхаваным і лёгкім стылі. У 1969 Бэкет стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
II Сусьветная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэкет далучыўся да Францускага Апору пасьля нямецкай акупацыі ў 1940 годзе, працуючы дастаўцам, і некалькі разоў, на працягу двух гадоў, быў ледзь ня схоплены Гэстапам.
У жніўні 1942, ягоная частка здрадзіла і ён пешкі ўцякаў на поўдзень, каб схавацца ў малой вёсцы Русіён, у Ваклюз, мясцовасьць у францускіх Альпах, што пасьля знайшло свой адбітак у дзеятворы «Ў чаканьні Гадо». Тут ён працягваў садзейнічаць супраціву, перахоўваючы зброю ў агародзе за домам. Бегам двух гадоў Бэкет заставаўся ў Русіён, ён дапамагаў у Маквіскім сабатажы нямецкага войска ў Ваклюскіх гарах. Бэкет аднак рэдка ўзгадваў пра свой удзел у гэтай вайне.
За ягоныя заслугі ў змаганьні зь нямецкай акупацыяй, францускі ўрад, прызнаў Бэкету Croix de guerre і Médaille de la Résistance. Але да самай сьмерці, Бэкет будзе сьціпла называць свой удзел у францускім апоры «хлапечым скаўтствам».
Спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод ангельскамоўных мадэрністаў, творы Бэкета становяць няспынную атаку на традыцыю рэалізму. Ён, як ніхто іншы, адчыніў новыя магчымасьці драматургіі і фікцыі, якія былі пазбаўленыя канвэнцыйнага сюжэту, еднасьці месца і часу, каб засяродзіцца на вагомых элемэнтах чалавечага стану.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэкетава пісьменьніцкая кар’ера можа быць умоўна падзеленая на тры адрэзкі: раньняя творчасьць — аж да заканчэньня II Сусьветнай вайны ў 1945; прамежная творчасьць — ад 1945 да пачатку 1960-х, падчас якога ён напісаў свае самыя вядомыя творы; позьняя творчасьць, ад пачатку 1960-х да сьмерці ў 1989, пэрыяд у якім ягоныя працы станавіліся ўсё карацейшымі, а ягоны стыль усё больш мінімалістычным.
- Курваскоп (1930)
- Проўст (1931)
- Мэрфі (1938)
- Ват (1953)
- Малёй (1951)
- Малёй памірае (1951)
- Бязымённыя (1953)
- У чаканьні Гадо (1954)
- Канчатак (1957)
- Апошняя стужка (1959)
- Шчасьлівыя дні (1961)
- Камэдыя (1964)
- Удыханьне і выдыханьне (1970)
- Не я (1973)
- Крокі (1976)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ня-я / Пераклад Л. Баршчэўскага // Пры зачыненых дзьвярах: Драматычныя творы. Менск, 1995.
- У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. Менск, 2005.
- Канец гульні / Пераклад Зьм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. Менск, 2005 ("Бібліятэка францускай драматургіі", т.2).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Samuel Beckett // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Samuel Barclay Beckett // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Samuel Barclay Beckett // Dictionary of Irish Biography (анг.) — RIA.
- ^ Samuel Beckett // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Wales J., Sanger L. Вікіпэдыя (мн.) / пад рэд. — 2001.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Beckett, Samuel, 1906-1989 // CONOR.SI
- ^ Кронін, 3–4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «У чаканьні Гадо»(недаступная спасылка)
- «Дзея бяз словаў», «Дзея бяз словаў II», «Удыханьне і выдыханьне»(недаступная спасылка)