Сьцяг Украіны
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Сьцяг Украіны | |
Украіна | |
Сьцяг Украіны | |
Прапорцыі | 2:3 |
---|---|
Прыняты | 28 студзеня 1992 (32 гады таму) |
Тып | дзяржаўны |
Дызайн | жоўта-блакітны (пшанічнага поля пад сінім небам) |
Сьцяг Украіны — афіцыйны дзяржаўны сымбаль Украіны. Уяўляе сабой палотнішча памерамі 2:3. Складаецца зь дзьвюх роўнавялікіх палос жоўтага і сіняга колеру. Вонкавы выгляд сьцягу зацьверджаны дваццатым артыкулам Канстытуцыі Ўкраіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя ўзьнікненьня Дзяржаўнага Сьцягу Ўкраіны ўзыходзіць да Кіеўскай Русі. Шэраг гісторыкаў сьцьвярджае што Уладзімер Сьвятаславіч меў сьцяг блакітнага і залатога колераў. Гербам Галіцка-Валынскага княства быў залаты леў на сінім фоне.
Існуе і іншая вэрсія ўзьнікненьня сьцяга. Падчас аўстрыйскага валадарства над заходняй Украінай, у 1848 годзе «Галаўная Руськая рада», якая прадстаўляла інтарэсы руськіх ці русінаў (цяперашнія ўкраінцы), зьвярнулася да імпэратара Аўстрыі Франца-Ёсіфа з просьбай аб зацьвярджэньні нацыянальнага сьцяга. У якасьці праекту быў прапанаваны сіне-чырвоны сьцяг. Аднак па патрабаваньні імпэратрыцы-маці, чырвоны колер быў заменены на жоўты — колер Аўстрыі. Існуе легенда, што яна нібы сама сшыла першы жоўта-блакітны сьцяг, які ўручыла галічанам, якія праславіліся пры падаўленьні вугорскай рэвалюцыі.
Падчас існаваньня Украінскай Народнай Рэспублікі яе дзяржаўны сьцяг ствараўся паводле геральдычных канонаў, паводле якіх колер асноўнага элемэнту дзяржаўнага гербу (тут: трызубец або «Трызуб», залаты колер) разьмяшчаецца зьверху або справа, а колер шчыта (фону) (тут: сіні або блакітны) зьнізу або справа. Такім чынам, па правілах геральдыкі дзяржаўны сьцяг УНР павінен быў складацца зь дзьвюх аднолькавых палос: залатога (зьверху) і блакітнага колераў. Адгэтуль пайшоў выраз «па-ўкраінску: жовто-блакитний» (жоўта-блакітны). На практыцы, аднак, на сьцягу УНР зьверху заўсёды была сіняя (толькі пры П. Скарападзкім) або блакітная (пры М. Грушэўскім, У. Вінічэнка, С. Пятлюры) паласа.
Сьцягам Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі быў сьцяг сіняга і жоўтага колераў.
Дагэтуль няма адзінага трактаваньня адносна сымболікі колераў украінскага сьцяга. Самая распаўсюджаная зь іх кажа, што сучасны ўкраінскі сьцяг уяўляе сабой алегарычны малюнак пшанічнага поля пад сінім небам. Паводле традыцыі, пры вырабе асобнікаў Дзяржаўнага Сьцяга Ўкраіны верхнюю паласу адлюстроўваюць менавіта сьветла-сіняй.
Парадак колераў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па распаўсюджаных легендах, сьцягам УНР быццам быў жоўта-блакітны сьцяг (жоўтая паласа зьверху). Аднак на самай справе на працягу 1917 году ва Ўкраіне парадак колераў на сьцягу ня быў канчаткова ўсталяваны і выкарыстоўвалі абодва варыянты — і зь верхняй блакітны паласой, і з жоўтай. Аднак у канцы 1917 і ў пачатку 1918 году быў зацьверджаны шэраг марскіх і службовых сьцягоў, на якіх верхняя паласа была блакітнай.
У часы гетманата Паўла Скарападзкім ў 1918 годзе парадак колераў не зьведаў зьмен. Часам памылкова Скарападзкім прыпісваецца «перагортваньне колераў».
Аналягічны парадак прыняла і ЗУНР, абвешчаная ў лістападзе 1918 году, але верхняя паласа вызначалася як «сіняя», а не «блакітная».
Пасьля зьвяржэньня Гетманату ў сьнежні 1918 г. урад УНР пакінуў сьцяг бязь зьменаў, такім чынам канчаткова замацаваўшы цяперашні парадак палос. У 1920 верхнюю паласу, улічваючы нізкую сьвятлаўстойлівасьць блакітнага колеру, таксама пачалі ўжываць сіняй. Пасьля паразы ўкраінскіх дзяржаваў ўзьніклі непаразуменьні паміж прыхільнікамі сіне-жоўтага і жоўта-сіняга парадку спалучэньне колераў, якія скончыліся пастановай Украінскага Нацыянальнага Савета ад 27 чэрвеня 1949, якая адзначала, што да канчатковага вырабу дзяржаўных эмблемаў незалежнай улады ва Ўкраіне нацыянальны сьцяг будзе сіне-жоўтым.
Карпацкая Ўкраіна ў сакавіку 1939 году прыняла такі ж парадак палос — сіняя над жоўтай. Той жа парадак палос быў і на сьцягу, які паднялі ў Львове ў 1941 годзе па ініцыятыве АУН . Затое супрацьлеглы парадак палос выкарыстоўвалі структуры, ініцыяваныя АУН (м), у тым ліку і дывізія «Галічына». а таксама Ўкраінскае Вызвольнае Войска (УВВ).
У рэшце рэшт менавіта сіне-жоўты парадак замацаваўся ў якасьці асноўнага і менавіта ён быў афіцыйна прыняты ў незалежнай Украіне 28 Студзеня 1992 году.
Ва Ўкраіне пэрыядычна паднімаюць пытаньне парадку колераў на сьцягу, заклікаючы «перавярнуць» яго. У прыватнасьці, гэтая тэма набыла адносна большае распаўсюджваньне пры Евромайдане, калі некаторыя грамадзкія арганізацыі і звычайныя грамадзяне выкарыстоўвалі менавіта жоўта-сінія сьцягі. Асноўнымі аргумэнтамі прыхільнікаў гэтай ідэі зьяўляецца спасылка на першы сьцяг УНР (як было сказана вышэй, на працягу 1917 парадак колераў на сьцягу ні быў ўстояны), на выдуманыя «геральдычныя правілы», а таксама эзатэрычныя ідэі, якія да станаўленьня сьцяга ня маюць ніякага дачыненьня.
У адказ на гэта ў жніўні 2014 гісторыкі-дасьледчыкі гэтай тэмы і шэраг іншых навукоўцаў апублікавалі адкрыты ліст з асуджэньнем падобных дзеяньняў, паказаўшы іх беспадстаўна і назваўшы «правакацыямі».
Украінскія землі ў складзе ВКЛ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1410 гадзе рускае войска прымала ўдзел у Бітве пад Грунвальдам на баку Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага супраць свайго даўняга хаўрусьніка часоў Галіцка-Валынскага княства — Тэўтонскага Ордэну. Польскі гісторык Ян Длугаш пакінуў апісаньне сьцягоў войск з рускіх земляў.
-
Перамышльская зямля
-
Рускія землі ВКЛ
-
Рускія землі ВКЛ
-
Холмская зямля
-
Львоўская зямля
-
Падольская зямля
-
Галіцкая зямля
Сьцягі казацкіх палкоў Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Украіна і Босьнія і Герцагавіна — адзіныя славянскія дзяржавы, сьцягі якіх ня маюць чырвонага колеру.
- Аналягічны сьцяг ёсьць ў аўстрыйскай зямлі Ніжняя Аўстрыя.[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцяг Украіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў