Перайсьці да зьместу

Сьвінтарог

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьвінтарог[1][2][3], Сьвятарог[4][2][5][3][6] (таксама Швінтарог[7][5]) — легендарны літоўскі князь, пэрсанаж міталягічнага цыклю пра перадгісторыю Вільні. У наш час адна з вуліцаў места носіць ягонае імя.

Асноўны артыкул: Сьвінтарог (імя)

Рагінсьвінда (Raginswinda) — імя германскага паходжаньня[8]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[9], а аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) — ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[10]. Такім парадкам, імя Сьвінтарог азначае «магутны вырак»[11].

Упамінаецца ў летапісах Вялікага Княства Літоўскага, паводле якіх уладарыў у канцы XIII стагодзьдзя. Быў сынам Уценуса, унукам Кукавойта, прапрадзедам Даўмонта.

Прыкладна ў 1272 годзе збудаваў непадалёк ад утокі ракі Вільні ў Вяльлю капішча паганскага бога Перуна. У 1387 годзе Ягайла зруйнаваў яго і на тым месцы загадаў збудаваць Віленскую катэдру[2].

Паводле Тэадора Нарбута, пражыў 98 гадоў. Папрасіў свайго сына Скірмана (Германта[3]) па сьмерці спаліць яго цела паводле спрадвечнага звычаю. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што на месцы Вільні, сапраўды, спальвалі целы тагачаснай пляменнай арыстакратыі, што лічыцца сьведчаньнем працэсаў цэнтралізацыі. На думку расейскага лінгвіста Ўладзімера Тапарова, Сьвятарогам першапачаткова называлі месца, дзе спальвалі целы, а потым у працэсе міталягізацыі назва месца ўвасобілася ў імя князя[12].

Адпаведнае паведамленьне ў хроніках:

« И обереть собѣ великии князь Швинторог мѣстцо на пущы велми хорошо подле реки Вельи, гдѣ река Вилня упадываеть у Велю, и просил сына своего Скирымонта, абы на том местцу было жъглище вчынено, гдѣ бы его мертвого сожгли. И прыказал сыны своему, жебы по смерти его на том мѣстцу, гдѣ бы его зъжог, всих князен литовскнх и знаменитых бояр сожъжено было, и штобы вжи нигдѣ инъде тѣла мертвых не были зъжены толко там… »

Паводле паданьня, менавіта ў даліне Сьвятога Рога вялікі князь Гедымін заснаваў горад Вільню[a]:

« …и наидеть гору красную над рекою Внлнею, на которои знаидеть звера великого тура, и вбъеть его на тои горе, гдѣ тепер зовуть Туря гора. И велми было позно до Троков ехати, и станеть на луцэ на Швинторозе, гдѣ першых великих князеи жыгали, и обночовал тут. И спечи ему там, сон видел, што ж на горе, которую зывали Крывая, а тепер Лысая, стоить волък желѣзный великии, а в нем ревуть, як бы сто вильков. И очутился от сна своего и мовить ворожбину своему, именем Лиздеику, который был наиден у-в орлове гнезде, и был тот Лиздѣико у князя Кгидимина ворожбитом наивышъшим, а потом попом поганским: «Видел деи есмь сон дивный» и споведал ему въсе, што ся ему у-во сне видело. И тот Лиздѣнко мовить госпадару: «Княже, волк великнй, жэлѣзный знаменуеть - город столечный тут будеть, а што в нем внутри ревуть, то слава его будеть слынути на весь свѣт». И князь великии Кгидымин назавтрее, не отеждаючы, и послал по люди и заложыл город один на Швинѣторозе Нижнии, а другни на Крывои горе, которую тепер зовуть Лысою, и наречеть имя тым городом Вилня. И збудовавшы городы перенесеть столец свои с Троков на Вилню… »
  1. ^ Летопись Рачинского // ПСРЛ. Т. 35. Летописи белорусско-литовские. М., 1980. С. 149, 153.
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  2. ^ а б в Крашэўскі Ю. Маці каралёў. Т. I / Уклад. М. Кенька. — Менск, 2007.
  3. ^ а б в Суднік С. Літва: Гістарычныя паэмы, балады, пераклады. — Ліда, 2011. С. 112.
  4. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 75.
  5. ^ а б Бутэвіч А. Раскіданае гняздо крывіцкай славы. — Менск, 2008.
  6. ^ Іпатава В. Уцёкі не адбыліся // Дзеяслоў, 24 сьнежня 2013 г.
  7. ^ Зайкоўскі Э. Беларусы ў старажытнай Вільні // Спадчына. № 1, 1993. С. 17—24.
  8. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  12. ^ Топоров B. H. Vilnius, Wilno, Вильна: город и миф // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 16—18, 28—30.