Вільня (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вільня (неадназначнасьць), Вілейка (неадназначнасьць).
Рака
Вільня
Рака Вільня каля места Вільні
Рака Вільня каля места Вільні
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кемянаў
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Віленскі павет
Даўжыня 82 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,63 м³/с
Плошча басэйну 633 км²

Ві́льня, Віле́йка (лет. Vilnia[a]) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці .Даўжыня 82 км. Вадазбор 633 км².

На рацэ стаяць места Вільня і гістарычнае мястэчка Лаварышкі.

Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемянаў Ашмянскага раёну, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ граніцай Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі зь Летувой, астатнія 69 км тэрыторыяй Летувы. Упадае ў раку Вяльлю ў месьце Вільні[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Новая летувіская форма назвы Vilnelė — калька з польскай памяншальнай формы Wilenka

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск: 1994. С. 96—97.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1