Перайсьці да зьместу

Сьвятаслаў Вакарчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятаслаў Вакарчук
Святослав Вакарчук
Дата нараджэньня 14 траўня 1975(1975-05-14) (49 гадоў)
Месца нараджэньня г. Мукачава, Закарпацкая вобласьць, УССР
Грамадзянства Украіна
Месца вучобы
Прафэсія фізык, музыкант кампазытар, палітык
Месца працы
Гады дзейнасьці з 1994 да цяперашняга часу
Сябра ў Океан Ельзи, Вярхоўная Рада Ўкраіны IX скліканьня[d] і Вярхоўная Рада Ўкраіны VI скліканьня[d]
Жанры рок, поп-рок, брыт-поп, джаз
Вакал барытон
Інструмэнты голас[d] і гітара
Гурты «Океан Ельзи», «Брюссель»
Бацька Іван Аляксандравіч Вакарчук[d]
Узнагароды
Заслужаны артыст Украіны
Заслужаны артыст Украіны
Сайт Афіцыйны сайт

Сьвятаслаў Вакарчук (нарадзіўся 14 траўня 1975 году, Мукачава, УССР) — музыка, кампазытар, лідэр гурту «Океан Ельзи». Нарадзіўся ў сям’і прафэсара фізыкі. Атрымаў адукацыю фізыка-тэарэтыка.

Нарадзіўся ў сям’і львоўскага прафэсара фізыкі Івана Вакарчука. Скончыў Львоўскую лінгвістычную гімназію з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы (былая школа № 4) са срэбным мэдалём. Два гады займаўся ў музычнай школе па клясе скрыпкі, паралельна навучаючыся гульні на баяне. У школьныя гады прымаў удзел у КВЗ, стварэньні школьнага тэатра, актыўна займаўся баскетболам. У 1990 годзе, пасьля падзеньня «жалезнай заслоны» Сьвятаслаў зьдзейсьніў паездку ў Канаду (па міжнародным абмене вучні з ЗША і Канады пэўны час жылі ва Ўкраіне, а ўкраінскія ехалі туды), адкуль прывёз вялікую калекцыю касэт і запісаў рок-музыкі.

1991—1996 — вучыўся на фізычным факультэце Львоўскага ўнівэрсытэту (спэцыялізацыя — тэарэтычная фізыка). Другая вышэйшая адукацая — эканаміст—міжнароднік. 1996 — паступіў у асьпірантуру на катэдры тэарэтычнай фізыкі таго ж унівэрсытэту.

Гурт «Океан Ельзи», дзякуючы творчасьці якога Сьвятаслаў Вакарчук стаў вядомым сьпеваком і кампазытарам, быў створаны ў 1994 годзе. Сьвятаслаў стаў ня толькі арганізатарам групы, але і аўтарам пераважнай большасьці тэкстаў і музыкі і нязьменным лідэрам «Океан Ельзи». Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту Вакарчук мог працягваць вучобу за мяжой, але наўзамен абраў музычную кар’еру. Гурт да таго часу ўдала выступіў на некалькіх фэстывалях, і Сьвятаслаў разам зь ім паехаў у Кіеў запісваць дэбютны альбом («Там, де нас нема», 1998). Пасьля сыходу ўдзельнікаў групы, якія гралі разам яшчэ зь сярэдзіны 1990-х, Сьвятаслаў піша песьню «Дякую». Альбом «GLORIA» (2005) быў запісаны ўжо ў новым складзе «Океан Ельзи». Слухачы заўважалі пэўнае падабенства Вакарчука з культавым Джымам Морысанам — ахрыплы вакал, экспрэсіўнасьць на сцэне і выгляд тыповай рок-зоркі — куміра моладзі[2].

4 лістапада 2008 году ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Івана Франка адбыўся канцэрт—прэзэнтацыя новага музычнага праекту Сьвятаслава Вакарчука «Вночі». На канцэрце былі прадстаўлены 11 кампазыцыяў, якія ўвайшлі ў аднайменны альбом, які складаецца з розных па жанры, пераважна джазавых, песьняў[3][4].

Улетку 2009 году абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата фізыка-матэматычных навук у Інстытуце фізыкі кандэнсаваных сыстэм НАН Украіны. Тэма працы — «Супэрсімэтрыя электрона ў магнітным полі»[5]. Праца над ёй ішла ўжо шмат гадоў, але з-за пастаяннай занятасьці завяршыць яе ўдалося толькі ў 2009-м. Раней адзін з альбомаў «Океан Ельзи» быў названы «Суперсиметрія», а адна зь песень альбома называецца «Susy», што зьяўляецца абрэвіятурай ад «SUperSYmmetry».

Свабодна гаворыць украінскай, польскай, ангельскай, расейскай мовамі. Паводле ацэнкі штотыднёвіка «Кореспондент», Сьвятаслаў Вакарчук уваходзіць у першую сотню самых уплывовых і вядомых людзей ва Ўкраіне.

У канцы 2011 году прадставіў новы музычны праект Брюссель, у якім прадставіў песьні, якія ня ўпісваюцца ў канцэпцыю гурта «Океан Ельзи». А як музыкаў Сьвятаслаў запрасіў для працы над гэтым альбомам Дзьмітрыя Шурава, Макса Малышава, Пятра Чарняўскага і Сяргея Бабкіна. Вясной 2012 быў праведзены тур праекту «Брюссель».

15 траўня 2013 у сетцы інтэрнэт зьявіўся альбом «Земля», рэліз CD ва Ўкраіне адбыўся 20 траўня, у іншых краінах — 22 траўня[6]. 19 траўня канцэртам у Мукачаве пачаўся вялікі стадыённы тур у падтрымку восьмага альбома «Океан Ельзи». Ва ўкраінскую частку тура ўвайшлі 27 гарадоў краіны. З—за вялікага попыту ў Харкаве замест заплянаванага аднаго канцэрту адбудзецца два. Пасьля заканчэньня выступленьняў ва Ўкраіне, з кастрычніку 2013 году, музыкі выправяцца ў другую частку канцэртнага тура па краінах СНД і Паўночнай Амэрыкі. Разам з групай удзел у туры прыме адзін зь лепшых балканскіх гітарыстаў Уладзімер Опсеніца.

Цікавіцца японскай культурай і будызмам. Сярод пісьменьнікаў вылучае, напрыклад, Мікалая Гогаля, Івана Франка, Антона Чэхава, Фёдара Дастаеўскага, Сяргея Жадан, Марыю Матыёс, Любка Дереша, Юрыя Андруховіча,[7] Юкіё Місіма і Харукі Муракамі. Музычнымі кумірамі лічыць, перш за ўсё, легендарных «The Beatles», а таксама рок-гурта «The Rolling Stones», «Pink Floyd» і «Queen». Сябруе з расейскай сьпявачкай Зэмфірай. Калісьці на канцэртах Вакарчук прысьвячаў ёй песьню «Етюд» з кружэлкі «Янанебібув» і песьню «Друг» з альбома «Модель» на канцэрце 2012/11/23 ў клюбе «Stadium Live». Калі расейка мела канцэрт у Кіеве 5 сакавіка 2008 году, то прасьпявала кампазыцыю «Океан Ельзи» «Відпусти», а вакаліст гурта затым падняўся на сцэну да Зэмфіры [8]. 11 красавіка 2013 году Зэмфіра на канцэрце ў Кіеве прысьвяціла песьню «Жить в твоей голове» гурту «Океан Ельзи».

Грамадзянская пазыцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы
Выступ Сьвятаслава Вакарчука на Эўрамайдане 28 лістапада 2013 г.

На выбарах 1999 выступаў з шэрагам іншых сьпевакоў у прома-туры ў падтрымку Леаніда Кучмы як кандыдата ў прэзыдэнты. На выбарах 2004 году актыўна падтрымліваў на той момант апазыцыйнага лідэра Віктара Юшчанку. Сьвятаслаў Вакарчук быў актыўным удзельнікам Аранжавай рэвалюцыі, выступаў на канцэртах у падтрымку Віктара Юшчанкі на Майдане Незалежнасьці разам з Русланай, Алегам Скрыпкам і іншымі музыкамі і сьпевакамі. Сьвятаслаў Вакарчук як пасол добрай волі Праграмы разьвіцьця ААН для моладзі ва Ўкраіне ўдзельнічае ў многіх сацыяльных і культурных праектах.

Пасьля выхаду «Глорыі» ў 2005 годзе, дзе сталі зьяўляцца пэўныя сацыяльна—палітычныя ўрыўкі і філязофскія пытаньні, становіцца паслом добрай волі ААН ва Ўкраіне. Праводзіць сустрэчы са студэнтамі па ўсёй Украіне.

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу сынгла «Веселі, брате, часи настали…» (2006), былі прызначаныя для дзіцячага дома ў горадзе Макееўка.

На парлямэнцкіх выбарах 2006 году адкрыта не падтрымліваў ні адну з палітычных сілаў. Калі пасьля палітычнага крызісу 2007 году было прынятае рашэньне правесьці пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду, то сьпявак увайшоў у сьпіс прэзыдэнцкай «Нашай Украіны — Народнай самаабароны». Пры гэтым ён не зьяўляецца сябрам ніводнай палітычнай партыі.

Пасьля пачатку чарговага этапу палітычнага крызісу ва Ўкраіне, 11 верасьня 2008 году сьпявак зьняў зь сябе паўнамоцтвы дэпутата[9]. Вярхоўная Рада прыняла складаньне паўнамоцтваў нардэпа 16 сьнежня 2008 году.


« Ведаў, што ў Вярхоўнай Радзе адбываюцца складаныя палітычныя працэсы. Але тое, што робіцца ў гэтым скліканні, зьяўляецца барацьбой дзеля барацьбы — і ўсё.[10] »

На пачатку 2007 году ініцыяваў сацыяльны праект «Кніга творыць Чалавека», які павінен прыцягнуць увагу грамадзтва да цяперашняй сытуацыі ў краіне, дзе людзі ня надта імкнуцца інтэлектуальна ўзбагачацца[11], зьявіліся рэклямныя портэры і ролікі на тэлебачаньні. У тэлепраграме выкарыстана музыка песьні «Вулиця (може все не так)» з альбому «Модель».

Заснаваў дабрачынны фонд «Люди майбутнього»[12].

Ініцыяваў і прафінансаваў усталяваньне ў цэнтры Львова помніка кампазытару Ўладзімеру Івасюку[13].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Хобі — японская культура і ўсё, што зь ёй зьвязана.
  • Рост — 176 см.
  • Тэлешоў — пераможца аднаго з выпускаў гульні «Хто хоча стаць мільянэрам?»
  • Талент — Вакарчук аднолькава валодае як левай, так і правай рукой. Гэтая здольнасьць называецца тэрмінам «амбідэкстар».
  • Мовы — украінская, расейская, польская, ангельская.
  • Любімыя пісьменьнікі — Юкіё Місіма і Харукі Муракамі.
  • Любімыя гурты — «The Beatles», «Rolling Stones», «Queen», «Pink Floyd».
  • Любімыя напоі — цёмнае піва, «Крывавая мэры».
  • Любімая ежа — гародніна і садавіна.
  • Спорт — баскетбол, футбол.
  • Сямейнае становішча — афіцыйна не жанаты, але знаходзіцца ў грамадзянскім шлюбе зь Ляляй Фанаровай.
  • Любімы сэрыял — «Доктар Гаўс».
  1. ^ Svyatoslav “Slava” Vakarchuk – Maurice R. Greenberg World Fellows Program (анг.)
  2. ^ Okean Elzy (пол.) nuta.pl Праверана 14 сьнежня 2014 г. Архіўная копія
  3. ^ Анти-гламур Святослава Вакарчука
  4. ^ Вакарчук заспівав «Вночі» (рас.)
  5. ^ Святослав Вакарчук захистив кандидатську з фізики (укр.) ua.korrespondent.net Праверана 14 сьнежня 2014 г.
  6. ^ «Земля» спочатку з’явиться в інтернеті (укр.)
  7. ^ Вакарчук знає напам’ять усі повісті Гоголя (укр.). gazeta.ua (5 сакавіка 2009). Праверана 14 сьнежня 2014 г.
  8. ^ На киевском концерте Земфира пела песни Вакарчука и говорила о братстве народов(недаступная спасылка) (рас.)
  9. ^ Вакарчук склав депутатські повноваження (укр.) Праверана 14 сьнежня 2014 г.
  10. ^ Вакарчук склав депутатські повноваження (укр.). Газета по-українськи (12 верасьня 2008). Праверана 14 сьнежня 2014 г.
  11. ^ Андрій Бондар (23 лютага 2007) Святослав Вакарчук: «Нам потрібно відродити потребу в книжці» (укр.). Дзеркало тижня. Україна. Праверана 14 сьнежня 2014 г.
  12. ^ Книга творить Людину — Людина творить Країну! (укр.). Громадський простір (4 сакавіка 2009). Праверана 14 сьнежня 2014 г.
  13. ^ Святослав Вакарчук профінансував пам’ятник Івасюку у Львові (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]