Перайсьці да зьместу

Уладзімер Івасюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Івасюк
Володимир Івасюк
Дата нараджэньня 4 сакавіка 1949
Месца нараджэньня Кіцмань, Чарнавіцкая вобласьць
Дата сьмерці 1979(1979)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці павешаньне[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія паэт, кампазытар
Гады дзейнасьці 1964—1979
Сябра ў Червона рута[d]
Жанры баляда
Інструмэнты скрыпка,
фартэпіяна,
віялянчэль,
гітара
Бацька Міхаіл Рыгоравіч Івасюк[d]
Узнагароды
Герой Украіны
Герой Украіны
Сайт www.ivasyuk.org.ua

Уладзі́мер Міха́йлавіч Івасю́к (па-ўкраінску: Володимир Михайлович Івасюк; 4 сакавіка 1949, Кіцмань, Чарнавіцкая вобласьць — 24—27 красавіка[2] 1979, Брухавіцкі лес пад Львовам) — украінскі кампазытар і паэт. Герой Украіны (2009, пасьмяротна).

Адзін з заснавальнікаў украінскай эстраднай музыкі. Аўтар 107 песьняў, 53 інструмэнтальных твораў, музыкі да некалькіх сьпяктакляў. Прафэсійны мэдык, скрыпач, выдатна іграў на фартэпіяна, віялянчэлі, гітары, па-майстэрску выконваў свае песьні. Неардынарны жывапісец.

18 траўня 1979 року ягонае цела было выяўленае павешаным у Брухавіцкім лесе пад Львовам. Паводле афіцыйнае вэрсіі, ягоная сьмерць была самагубствам. Грамадзкасьць паставіла пад сумнеў выснову ўладаў, палічыўшы сьмерць Івасюка забойствам, выкананым КДБ на загад Масквы. Пахаваньне Ўладзімера Івасюка 22 траўня 1979 року ў Львове ператварылася ў масавую акцыю пратэсту супраць савецкай улады.

Хата, у якой нарадзіўся Ўладзімер Івасюк

Нарадзіўся 4 сакавіка 1949 году ў сям’і настаўнікаў Міхаіла і Сафіі. Скончыў музычную (1955—1963) ды агульнаадукацыйную сярэднюю (1956—1966) школы.

У 1966 сям’я пераехала ў Чарнаўцы. Уладзімер паступіў тут у мэдычны інстытут, аднак быў адлічаны зь яго праз удзел у «палітычным інцыдэнце». Адпрацаваўшы на заводзе «Легмаш», у 1967—1972 ізноў навучаўся ў мэдінстытуце.

У 1972 У. Івасюк пераехаў у Львоў і пачаў заняткі ў кансэрваторыі на падрыхтоўчым аддзяленьні, працягваючы атрыманьне мэдычнае адукацыі. Скончыўшы ў 1973 Львоўскі мэдычны інстытут, паступіў у асьпірантуру. Зь верасьня 1974 навучаецца на кампазытарскім аддзяленьні Львоўскай кансэрваторыі, аднак у 1976 адлічаны за пропускі заняткаў. У 1977 аднаўляе навучаньне.

Музычная школа імя Івасюка ў Кіцмані

У красавіку 1979 быў сябрам журы I Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады ў Хмяльніцкім. Выехаў у Львоў уноч з 23 на 24 красавіка. На наступны дзень пасьля тэлефанаваньня выйшаў з хаты і болей не вярнуўся. Бацькі Ўладзімера адразу зьвярнуліся з заявай пра зьнікненьне ў міліцыю, пошукі вяліся з 27 красавіка да 11 траўня, але ніякіх вынікаў не далі, і справа была зачыненая. Цела кампазытара ў паўвісячым-паўстаячым стане выпадкова выявіў 18 траўня ў Брухавіцкім лесе пад Львовам жаўнер, што ўдзельнічаў у спаборніцтвах радыстаў па «паляваньні на ліс».

Пахаваньне Ўладзімера Івасюка 22 траўня на Лычакаўскіх могілках Львову вылілася ў масавую акцыю пратэсту. З тае пары на творчасьць кампазытара была фактычна накладзеная забарона.

Сьледзтва вылучыла вэрсію пра самагубства Івасюка, матывуючы гэта ягоным псыхічным разладам і нядаўнім знаходжаньнем у псыхіятрычнай лякарні. 4 чэрвеня 1979 року СМІ агучылі афіцыйную вэрсію пра тое, што прычынаю сьмерці Ўладзімера Івасюка ёсьць самапавешаньне, а чуткі пра іншыя абставіны сьмерці — выдумка. З гэтай вэрсіяй не пагадзіліся родныя Івасюка, якія лічаць ягоную сьмерць забойствам[3].

26 студзеня 2009 року Пракуратура Ўкраіны аднавіла крымінальную справу пра прычыны сьмерці Ўладзімера Івасюка[4].

Юбілейная манэта Ўкраіны «Володимир Івасюк» (2009)

У 1964 склаў першую песьню «Калыханка» на верш бацькі, пісьменьніка-фальклярыста.

Падчас працы на заводзе «Легмаш» кіраваў заводзкім хорам; пад псэўданімам «Весняний» узяў удзел у абласным конкурсе песьні, даслаўшы песьні «Адляталі журавы» на верш В.Мікалайчука ды «Калыханка для Аксаначкі» на ўласныя словы. За песьню «Адляталі журавы» ўганараваны першай прэміяй.

У 1970 склаў песьні «Чырвоная рута» і «Вадаграй», якія 13 верасьня ўпершыню выканаў з Аленаю Кузьняцоваю ў праграме Ўкраінскага тэлебачаньня «Камэртон добрага настрою». У 1971 рэжысэр Раман Алексаў зьняў украінскі музычны фільм «Чырвоная рута», у якім галоўныя ролі выканалі Сафія Ратару й саліст ансамблю «Смэрычка» Васіль Зінкевіч. У фільме прагучала мноства песень Івасюка. У тым самым року «Чырвоная рута» перамагла на першым усесаюзным фэсьце «Песьня-71».

У 1972 на Чарнавецкім тэлебачаньні адбылася прэм’ера песьні «Баляда пра дзьве скрыпкі» ў выкананьні Сафіі Ратару. Песьня «Вадаграй» у выкананьні ансамблю «Смэрычка» ў Маскве перамагла ў тэлевізыйным конкурсе «Алё, мы шукаем таленты!» і на фэсьце «Песьня-72».

У лістападзе 1972 на запрашэньне Ўладзімера Івасюка ў Львоўскім тэатры імя Марыі Занькавецкай ягоныя песьні выконвае ансамбль «Смэрычка». Пачатак супрацоўніцтва з Расьціславам Братунем, што было этапным у творчасьці кампазытара.

У жніўні 1974 году ў складзе савецкай дэлегацыі ўзяў удзел у міжнародным песенным конкурсе «Сопот-74», на якім Сафія Ратару перамагла зь ягонай песьняю «Вадаграй».

У 1975 на Букавіне зьняты фільм «Песьня заўжды з намі», у якім Сафія Ратару выканала 6 песень У. Івасюка. Музыку да выставы «Сьцяганосцы», напісаную Івасюком, на прэм’еры выставы высока адзначылі крытыкі.

У 1976 стварыў музыку для выставы «Мэзазойская гісторыя» ў драгобіцкім абласным муздрамтэатры.

У 1977 Сафія Ратару зь песьняй «У долі свая вясна» перамагла на фэсьце «Сопат-77». Выйшлі плытка-гігант «Песьні Ўладзімера Івасюка выконває Сафія Ратару» і зборка ягоных песьняў «Мая песьня».

У красавіку 1978 удзельнічае ва Ўсесаюзным конкурсе маладых кампазытараў у Ерэване. Піяністка Л. Дзясяткіна выканала на конкурсе «Сюіту-варыяцыі» на тэму народнай песьні «Сухая вярба» У.Івасюка. У кастрычніку ўзяў удзел ва Ўсеўкраінскім зьлёце творчай моладзі, у лістападзе атрымаў дыплёмы II ступені на ўсесаюзным конкурсе кампазытараў-студэнтаў кансэрваторыяў у Маскве за «Сюіту-варыяцыі для камэрнага аркестру» і «Баляду пра Віктара Хара».

Песьні на ўласныя словы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Адляталі журавы»
  • «Я пайду ў далёкі горы»
  • «Чырвоная рута»
  • «Вадаграй»
  • «Песьня будзе паміж нас»
  • «Толькі раз квітнее любоў»
  • «Баляда пра мальвы»
  • «Я — тваё крыло»
  • «Ласкава запрашаем»
  • «Нібы зграя птушак»
  • «Калыханка»
  • «Вандроўная музыка»
  • «Два персьні»
  • «Там за гарою, за крамяною»
  • «Капялюш»

і іншыя

Песьні на словы розных паэтаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «У долі свая вясна», «Кляновы агонь», «Лета позьніх вяргінь», «Баляда пра дзьве скрыпкі»
  • «Сьвет без цябе» на словы Васіля Бабуха
  • больш за 40 песьняў на вершы Дмытра Паўлычкі, Алеся Ганчара, Багдана Стэльмаха, М.Пятрэнкі, Юрыя Рыбчынскага, Р.Братуня, Р.Кудліка і іншых
  • Сюіта (нізка апрацовак украінскіх народных песьняў) для хору без суправаджэньня (1978)

Інструмэнтальныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сюіта-варыяцыі на тэму ўкраінскай народнай песьні «Сухая вярба» (1977)
  • Сюіта-варыяцыі для камэрнага аркестру (1977)
  • тры п’есы для фартэпіяна
  • «Восеньская карцінка» — для віялянчэлі
  • тры п’есы для скрыпкі
  • музыка для выставы «Сьцяганосцы» (1975, зьберагліся фрагмэнты)
Рок Назва Іншая інфармацыя
1977 Сафія Ратару
«Пісні Володимира Івасюка співає Софія Ротару»
LP,
«Мэлёдыя», СССР
1978 Сафія Ратару
«Пісні Володимира Івасюка»
LP,
«Мэлёдыя», СССР
1980-я[5] Украінскі народны ансамбль імя У.Івасюка MP,
Аўстралія
1980-я[5] «Поклін Володимирові Івасюкові»
Розныя выканаўцы
LP,
Канада
1981 ВІА «Смэрычка», ВІА «Ватра», ВІА «Вадаграй»
«Ukrainian songs. Volodymyr Ivasiuk»
MC, Apon Record Company, Inc, ЗША
1983 Сафія Ратару, ВІА «Чырвоная рута»
«Canadian Tour 1983»
LP,
Cansov Exchange Inc, Канада
2000 Дуэт «Пісанка»
«Пісні Володимира Івасюка»
MC, «Саме Так!», Украіна
2003 Сафія Ратару
«Лебединая верность» (1976)
«Софія Ротару співає пісні Володимира Івасюка» (1977)
CD, Расея
2003 Тарас Чубай, «Плач Єремії»
«Наш Івасюк»
CD, Атлантік, Украіна
2000-я[5] «Переможці Міжнародних конкурсів молодих виконавців української естрадної пісні ім. Володимира Івасюка» CD, Тэлеканал СТБ, Украіна
2000-я[5] Уладзімер Івасюк. «Я піду в далекі гори»
розныя выканаўцы
CD, Украіна
2004 Сафія Ратару
«Тече вода»
Franchising records, Украіна
2004 Пісьні Володимира Івасюка.
Частина 1 «Пісня буде поміж нас»
CD, Franchising records, Украіна
2004 Пісні Володимира Івасюка.
Частина 2 «Відлуння твоїх кроків»
CD, Franchising records, Украіна
2007 Астап Стахаў
«Пам’яті В. Івасюка»
CD, Украіна
2007 Українська колекція mp3.
«Пісні Володимира Івасюка»
MP3, Астра, Украіна
  • Дыплямант Усесаюзнага агляду маладых кампазытараў (1978).
  • Ляўрэат Рэспубліканскай камсамольскай прэміі імя М. Астроўскага (1988, пасьмяротна)

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Криса Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 229. — ISBN 978-966-8955-00-6
  2. ^ Свідоцтво про смерть (укр.) Фотоальбом. Сторінки пам’яті Володимира Івасюка. Праверана 16 чэрвеня 2012 г.
  3. ^ Тетяна Поліщук. Володимир Івасюк: життя після смерті // День. — 9 листопада 2000. — № 205.
  4. ^ Іван Леонов. Правда через 30 років?  (укр.) // Україна Молода. — 11 лютага 2009.
  5. ^ а б в г Дакладная інфармацыя пра рок выпуску адсутнічае
  • Василишин О. М. Творча спадщина Володимира Івасюка. — Львів: Укр. акад. друкарства, 2007. — 270 с. — ISBN 978—966-322-042-0
  • Василишин О. М. Володимир Івасюк: сила серця і таланту. — Львів: Укр. акад. друкарства, 2009. — 368 с. — ISBN 978—966-322-139-7
  • А. Гнатюк. Безсмертна пісня Володимира Івасюка // Волинь : газета. — 14 вересня 2010. — С. 7.
  • Дерево Івасюка розкололося на очах // Волинь : газета. — 29 травня 2012. — С. 7.
  • Володимир Івасюк. Вернись із спогадів / упор. Л. Криса; текст: М. Івасюк, Г. Івасюк, Л. О. Івасюк, Л. Криса, О. Василишин. — Львів: Укрпол, 2008. — 270 с. — ISBN 978—966-8955-10-5
  • Жадько В. О. Український некрополь. — К.: 2005. — С. 186.
  • Зінкевич В. Зоря незгасна // Молодь України. — 7 березня 1989.
  • М. Г. Івасюк. Монолог перед обличчям сина. — Чернівці: Золоті литаври, 2000. — 205 с. — ISBN 966-7577-40-6
  • Лепша І. Життя і смерть Володимира Івасюка // Військо України. — 1994. — № 6.
  • Лепша І. Його пісня поміж нас // Культура і життя. — 26 березня 1989.
  • Мазепа Л. Сторінки музичного минулого Львова (з неопублікованого). — Л.: 2001.
  • Опанасюк О. П. Відомий і невідомий Володимир Івасюк (з додатком фортепіанної п’єси «Осіння картина») // Мистецтво і освіта. — 1999. — № 4. — С. 30—31.
  • Опанасюк О. П. Невідомий Володимир Івасюк (з додатком фортепіанної п’єси «Фантастичний танець») // Музика. — 1999. — № 2. — С. 16—19.
  • Опанасюк О. П. Три п’єси Володимира Івасюка для фортепіано. — Дрогобич: Вимір, 1998. — 16 с.
  • Рибчинський Ю. «Щоб збулась любов» // Музика. — 1989. — № 4.
  • Романюк П. Літо пізніх жоржин // Культура і життя. — 17 вересня 1989.
  • Рубан М. Міцне крило у льоті // Українська культура. — 1993. — № 3-4.
  • Унгурян Т. Монолог перед обличчям брата // Культура і життя. — 28 січня 2004.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Івасюксховішча мультымэдыйных матэрыялаў