Перайсьці да зьместу

Сяргій Жадан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сяргей Жадан»)
Сяргій Жадан
Сяргій Жадан, 2022
Сяргій Жадан, 2022
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 жніўня 1974(1974-08-23)[1] (50 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнавец, паэт, пісьменьнік, перакладнік, эсэіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, сцэнічны артыст, сьпявак
Гады творчасьці 1990 — цяпер
Кірунак паэт, празаік, перакладчык, музыка
Мова украінская мова, нямецкая, ангельская мова і расейская мова
Узнагароды
http://zhadan.info/

Сяргі́й Жада́н (па-ўкраінску: Сергій Вікторович Жадан; нарадзіўся 23 жніўня 1974 году ў горадзе Старабельск, Луганская вобласьць, Украіна) — украінскі паэт, празаік, перакладчык постмадэрнісцкага кірунку. Ляўрэат шматлікіх літаратурных узнагародаў. Вызнаецца за аднаго з самых таленавітых сучасных літаратараў Украіны.

У 1996 годзе Жадан скончыў Харкаўскі нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці германістыка, у 1999 годзе — асьпірантуру пры ім. Быў сябрам літаратурнае карпарацыі «Червона фіра», адным са стваральнікаў часопісу «Кальміус».

Сяргій Жадан вядомы таксама як арганізатар літаратурных фэстываляў, рок-канцэртаў, пэрфомансаў. Ён прымаў актыўны ўдзел у мастацкім аздабленьні акцый грамадзянскай непакоры ў Харкаве падчас Аранжавай рэвалюцыі.

Цяпер працуе выкладчыкам у сваёй alma mater, стала жыве ў Харкаве.

Уначы 11 лютага 2017 году літаратар, які прыехаў на кніжную выставу ў Менск і Стральцоўскі паэтычны фэст, быў затрыманы беларускімі сілавікамі ў сваім пакоі ў гатэлі. Прычына — знаходжаньне ў расейскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасьці». Жадан правёў ноч у камэры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін[2]. Пасьля розгаласу і скандалу, беларускае МЗС анулявала Жадану забарону на ўезд у краіну. Разьвязаньне адбылося цягам некалькіх гадзін[3].

Дэбютаваў у 1995 годзе зборнікам вершаў «Генэрал Юда», за 20 наступных гадоў апублікаваў 11 кніг паэзіі. У 2004 годзе выйшаў зборнік апавяданьняў С. Жадана «Біг мак», які пазьней меў шэраг перавыданьняў з дадаткамі. Таксама станам на 2016 год выйшла болей за дзесяць тамоў выбраных твораў, якія карыстаюцца вялікім попытам. Творы Жадана перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў, у т. л. на беларускую.[4]

Перакладае зь нямецкае, польскае, расейскае і беларускае моваў.[4]

Вядомы як арганізатар літаратурных фэстаў, рок-канцэртаў, пэрформансаў.

Разам з гуртом «Собаки в космосі» Жадан як аўтар і выканаўца запісаў музычныя альбомы «Спортивний клуб армії» (2008), «Зброя пролетаріату»(2012), «Бийся за неї» (2014) і «Пси» (2016).[4]

Сяргей Жадан наведваў Менск зь літаратурнымі выступамі ў 2002, 2008, 2012, 2014, 2017 гадах. У 2015 і 2016 гадах прыяжджаў у Менск разам з гуртом «Собаки в космосі».[4]

Арыгінальная бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэтычныя зборнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Цытатнік» (1995)
  • «Генэрал Юда» (1995)
  • «Пэпсі» (1998)
  • «The very very best poems, psychodelic stories of fighting and other bullshit» (2000)
  • «Баляды пра вайну і адбудову» (2000)
  • «Гісторыя культуры пачатку стагодзьдзя» (2003)
  • «Цытатнік» (2005, месьціць ужо выдаваныя творы разам з тымі, што засталіся па-за межамі ранейшых зборікаў)
  • «Марадона» (2007)
  • «Этыёпія» (2009)
  • «Лілі Марлен» (2009)
  • Вогнепальні й ножові (2012)
  • Жыцьцё Марыі: Кніга вершаў і перакладаў (2015, у зборнік ўвайшлі пераклады Райнэра Марыя Рыльке ды Чэслава Мілаша)
  • Тампліеры: Новыя вершы, 2015—2016 (2016)
  • «Біґ Мак» (2003)
  • «Дэпэш Мод» (2004)
  • «Anarchy in the UKR» (2005)
  • «Гімн дэмакратычнай моладзі» (2006)
  • «Біґ Мак²» (2007)
  • «Варашылаўград» (2010)
  • «Мэсапатамія» (2014)

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Раман «Дэпеш мод» / Перакл. Таццяны Урублеўскай (2006)[4];
  • Раман «Anarchy in the UKR» / Перакл. Алега Жлуткі (2012)[4], 2023[5];;
  • Выбранае «Украінскія авіялініі» / Перакл. Андрэя Хадановіча; з бонус-анталёгіяй «Адзінаццаць сяброў Жадана» перакладаў Алеся Аркуша, Уладзімера Арлова, Андрэя Вылінскага, Юрыя Гуменюка, Алега Жлуткі, Марыі Мартысевіч, Сяргея Прылуцкага, Марыі Пушкінай, Антона Рудака, Віталя Рыжкова (Кіеў: «Крок», 2015);
  • Раман «Варашылаўград» на беларускую пераклаў Віталь Латыш (Мн.: «Логвінаў», 2016)[4].
  • Вершы / Сяргій Жадан. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 119, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Андрэя Хадановіча;
  • Інтэрнат : [раман] / Сяргій Жадан; пер. з укр. Н. Бабінай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019.
  • Месапатамія. — 2023.
  • Іншае імя любові. — 2023.
  • 2010 — украінская прэмія «Кніга году Бі-Бі-Сі — 2010» за кнігу «Варашылаўград»[6]
  • 2006 — украінская прэмія «Кніга году Бі-Бі-Сі — 2006» за кнігу «Капітал»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]