Юры Андруховіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Андруховіч, 2015

Юры Андруховіч (па-ўкраінску: Юрій Андрухович, нар. 13 сакавіка 1960 ў Станіславе) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, эсэіст.

У 1985 годзе разам з Віктарам Небаракам ды Аляксандрам Ірванцом заснавалі паэтычную суполку Бу-Ба-Бу. З 1991 года Андруховіч быў сурэдактарам літаратурна-мастацкага журналу «Четвер», супрацоўнічаў таксама з журналам «Перевал», выступіўшы укладальнікам дзьвух яго нумароў.

У часопісе «Сучасність» упершыню былі апублікаваныя ягоныя самыя вядомыя прозавыя творы: «Рекреації» (1992), «Московіада» (1993), «Перверзія» (1996) (пазьней выданыя ў 1997 годзе асобнымі кнігамі), эсэ «Центрально-Східна ревізія» («Сучасність», 2000, №3).

Прысутнасьць Андруховіча ў Івана-Франкоўску стала важным фактарам узьнікненьня г.зв. «станіслаўскага фэномэну» (кола мясцовых пісьменьнікаў) ды фармаваньня мясцовай мастацкай эліты. Творчасьць Андруховіча мае значны ўплыў на ход сёньняшняга літаратурнага працэсу ва Ўкраіне. Працы Андруховіча перекладзеныя на шмат моваў, сярод якіх польськая, ангельская, нямецкая, француская, расейская, вугорская, фінская, швэдзкая, гішпанская, чэская, славацкая ды эспэранта.

28 жніўня 2016 Андруховіч быў узнагароджаны мэдалём Гётэ.

Жанаты. Ягоная дачка Сафія таксама пісьменніца.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Юры Андруховічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў