Перайсьці да зьместу

Стаўры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стаўры
Былая назва: Ставронов[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Бабініцкі
Насельніцтва: 83 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211387[2]
СААТА: 2236863046
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′48″ пн. ш. 30°29′0″ у. д. / 54.48° пн. ш. 30.48333° у. д. / 54.48; 30.48333Каардынаты: 54°28′48″ пн. ш. 30°29′0″ у. д. / 54.48° пн. ш. 30.48333° у. д. / 54.48; 30.48333
Стаўры на мапе Беларусі ±
Стаўры
Стаўры
Стаўры
Стаўры
Стаўры
Стаўры

Стаўры́[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 3 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Воршы. Паўночна-ўсходнім сваім краем мяжуе з аўтадарогай КрычаўВоршаЛепель (Р15). Стаўры ўваходзяць у склад Бабініцкага сельсавету. У ваколіцах вёскі пачынаецца рэчка Куцейнка.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаўры ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць, пасьля княгіні Астрожскай, А. Ласкі — маёнтак Копысь.[1] У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Аршанскага Базыльянскага кляштара — маёнтак Куцейна.[4]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Стаўры ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 году Стаўры ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Вёска адносілася да прыходу Сьвята-Ільлінскай царквы ў Воршы. [5].

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 238 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Сьвята-Ільлінскай царквы ў Воршы й уваходзілі ў Нарэйкаўскае сялянскае таварыства.[6]

18 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Панізоўскага ў Бабініцкі[7].

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 83 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 108 чалавек; 1910 год — 25 двароў, 112 мужчын, 92 жанчыны;[6]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 118 чалавек;[5]
  1. ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2009. — Т. 1. — С. 119 (А-3), 236. — 244 с. — 3600 ас. — ISBN 978-985-508-060-3
  2. ^ Белпошта
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4-х тамах. / Насевіч В.Л. (гал. рэд.). — Менск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2. — С. ст. 93 (А-3), 318. — 352 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-508-245-4
  5. ^ а б Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 3342. — 613 с.
  6. ^ а б Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгій Павлович Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 105. — 250 с.
  7. ^ «О переименовании Понизовского сельсовета Оршанского района». Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 203 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выток легендарнай ракі Куцейна. БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ, Беласток.