Старынкі 2
| Старынкі 2 | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сваткаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°49′36″ пн. ш. 27°03′49″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 15 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222384 |
| Нумарны знак | 5 |
| Старынкі 2 на мапе Беларусі ± Старынкі 2 | |
Стары́нкі 2[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XVII стагоддзя. У 1652 годзе — сяло. З 1793 году ў Расейскай імпэрыі. У 1846 годзе — 18 двароў, 179 жыхароў, у складзе маёнтка Вузла Вялейскага павету, уладаньне графу Тызэнгаўза. У 1875 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года — 34 двары, 247 жыхароў. У 1904 годзе — вёска, 279 жыхароў і засьценак 44 жыхары.
У Першую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у складзе гміны Мядзел Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе ў вёсцы 55 двароў і 302 жыхары[2], у засценку 8 двароў і 59 жыхароў.
З верасьня 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. У 1940 годзе 59 двароў, 309 жыхароў. Арганізаваны калгас імя Варашылава.
У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 3 дамы і зьнішчылі 4 вяскоўцаў, яшчэ чатыры загінулі на партызанскім фронце.
У 1949 годзе ў вёсцы аднавілі калгас.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- 1 2 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 30.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі